Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

7 ліпеня 1943 года не стала жыхароў вёскі Шавулічы. Роўна праз 73 гады зноў узгадалі гэтую трагедыю.
Раніцай 7 ліпеня 1943 года вёску Шавулічы ў тры колы акружылі фашысцкія акупанты і абвінавацілі жыхароў у дапамозе партызанам. Старых і падлеткаў зачынілі ў адрынах. Мужчын прымусілі капаць сабе магілы. 366 чалавек, у тым ліку 120 дзяцей, было знішчана, а ўсе дамы з пабудовамі спалены. Вёска , якая складалася з 77 двароў, дзе жыло 94 сям’і, перастала існаваць.
У памяць аб загінуўшых быў створаны мемарыяльны комплекс. Штогод тут праводзяцца жалобныя мерапрыемствы. Не стала выключэннем і 7 ліпеня гэтага года. У Шавулiчах сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, навучэнцы і грамадзяне. Яшчэ да пачатку тэатралізаванага мітынгу-рэквіему праваслаўны святар правёў памінальную літургію і асвяціў брацкія магілы. Затым прысутным была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя, узнавіўшая падзеі тых трагічных гадоў. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць вяскоўцаў, нявінна спаленых фашыстамі, усклалі вянкі і кветкі да помніка-манумента.
Мемарыяльны комплекс наведваюць людзі з розных краін. У гэтым годзе на жалобным мерапрыемстве былі госці з Расіі і Балгарыі. Яны былі прыемна ўражаны добраупарадкаванасцю комплекса, парадкам, які тут пануе, і паважлівым стаўленнем да памяці жыхароў спаленай вёскі.
Шавулiчы — гэта слова, пры вымаўленні якога надрываецца сэрца. Тут балюча знаходзіцца, вельмі цяжкая аўра. Разумееш, што мясцовыя жыхары загінулі ні за што, – падзялілася Ілона Томава, прафесар Балгарскай акадэміі навук. – Наведаўшы Шавулiчы, я ўбачыла, як закіпела жыццё ў гэтым трагічным месцы. Але неўзабаве тут зноў запануе цішыня. Яна стала пастаянным спадарожнікам вёскі, якой ужо няма ні на адной карце.
Вельмі цяжка ўявіць і ўсвядоміць маштабы трагічных наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Кожны трэці беларус, які загінуў у тыя кровапралітныя часы — гэта ж не толькі салдаты, але і дзеці, жанчыны. Так шмат было скалечана лёсаў. І няма значэння, якой ты нацыянальнасці. Балгарыю вайна абышла бокам, але мы свята шануем памяць загінуўшых салдат і нявінных мірных жыхароў. Самае каштоўнае, што ў нас ёсць, — гэта жыццё, і мы павінны яго берагчы. Выдатна, што вашы людзі ўмеюць захоўваць памяць. На жалобным мерапрыемстве было шмат дзяцей разам з настаўнікамі. Думаю, што сюды прыехалі тыя, хто нясе адказнасць за краіну, паважае і любіць яе.
Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Ваўкавыскім раёне на месцы спаленай вескі
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.