Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Увага! Тонкі лёд!

Увага! Тонкі лёд!

Гродзенскае УМНС папярэджвае пра небяспеку, якую нясуць у сабе першыя маразы

Многія з нецярпеннем чакаюць станаўлення лёду на рэках, азёрах і іншых вадаёмах. Самыя нецярплівыя выбіраюцца на неакрэплы лёд, падвяргаючы сваё жыццё і здароўе сур’ёзнай небяспецы. Гэта ў першую чаргу рыбакі і дзеці. Гродзенскія выратавальнікі папярэджваюць аб небяспецы тонкага лёду і просяць жыхароў вобласці быць акуратнымі на вадаёмах.

Каб не патрапіць у непрыемныя сітуацыі, настойліва раім выконваць пэўныя правілы паводзін, меры па аказанні дапамогі чалавеку, які праваліўся пад лёд.

Памятайце :

- Выходзячы на лёд, апраніце лёгкае і цёплае адзенне, якое не стрымлівае рухаў ;
- Бяспечней за ўсё спускацца да вады ў месцах, дзе лёд добра бачны і не накрыты снегам;
- Ісці лепш па ўжо пратаптаных дарожках;
- Не выходзьце на лёд у адзіночку (пажадана па 2-3 чалавекі );
- Калі Вы перасоўваецеся групай, то рухайцеся адзін за адным, захоўваючы інтэрвал не менш 5-6 метраў, і будзьце гатовыя аказаць дапамогу таварышу;
- Не хадзіце і не катайцеся на лёдзе ў незнаёмых месцах , асабліва ў начны час;
- Уважліва слухайце і сачыце за тым, як паводзіць сябе лёд;
- Не набліжайцеся да тых месцаў, дзе растуць дрэвы, кусты, чарот, тырчаць карчакі, дзе ручаі ўпадаюць у рэкі, адбываецца скід цёплых вод з прамысловых прадпрыемстваў;
- Не хадзіце побач з расколінамі ці па ўчастках лёду, аддзеленым ад асноўнага масіва некалькімі расколінамі;
Знаходжанне ў ледзяной вадзе 10-15 хвілін небяспечна для жыцця.

Што ж рабіць , калі вы праваліліся пад лёд?

Галоўнае — не разгубіцца:

- Раскіньце рукі і паспрабуйце пазбавіцца ад цяжкіх рэчаў;
- Клічце на дапамогу;
- Старайцеся не апускацца пад ваду з галавой;
- Па магчымасці, перабярыцеся да таго краю палонкі, дзе плынь не занясе вас пад лёд;
- Не рабіце рэзкіх рухаў і ня абломвайце край палонкі;
- Калі дастаяце нагамі да супрацьлеглага краю правалу , прыміце гарызантальнае становішча, упіраючыся ў яго нагамі, выцягніце на лёд спачатку адну нагу, затым другую;
- Выбрацца на лёд можна такім жа спосабам, якім садзяцца на высокія падваконні, г.зн. спіной да абранага месца, як толькі вялікая частка цела апынецца на лёдзе , перакатвайцеся на жывот і адпаўзайце далей ад месца правалу .

Калі Вам самастойна ўдалося выбрацца на бераг , а да населенага пункта ісці далёка , няма сухіх цёплых рэчаў і магчымасці распаліць вогнішча , галоўнае — не дапусціць пераахаладжэння цела. Для гэтага па чарзе ( пачынаючы з галавы ) здымайце верхнюю вопратку , адціскайцеся і апранайце зноўку. Пераапранацца трэба хутка , каб не змерзнуць. У любым выпадку хутчэй шукайце сховішча і дапамогу.

Як аказаць дапамогу пацярпеламу ?

- Набліжайцеся да месца правалу лежачы з раскінутымі ў бок рукамі і нагамі ;
- Выкарыстоўвайце падручныя прадметы ( дошкі , лесвіцы , жэрдкі і інш);
- Набліжайцеся да пацярпелага на адлегласць , якая дазваляе падаць вяроўку , пояс , багор , дошку , затым адпаўзайце назад і паступова выцягвайце пацярпелага ;
- Як мага хутчэй адвядзіце выратаванага ў цёплае памяшканне ці машыну , калі няма такой магчымасці , то развядзіце вогнішча і падзяліцеся сваёй сухой вопраткай;
- Каб аднавіць кровазварот , цела трэба расцерці фланэллю або рукамі ( расціранне снегам забараняецца!) ;
- Калі ў пацярпелага аслаблена дыханне , зрабіце штучнае , а пасля напаіце гарачым пітвом. Далейшае лячэнне павінны праводзіць лекары .

Строгае захаванне мер засцярогі на лёдзе — галоўная ўмова прадухілення няшчасных выпадкаў ! Памятаеце , што вас чакаюць дома , і не патрапце «на вуду » свайго хобі ці рызыкоўнай спакусы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.