Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слонімец намагаецца дапамагчы грамадскаму актывісту Івану Бедку

Слонімец намагаецца дапамагчы грамадскаму актывісту Івану Бедку

У мінулым нумары газеты (№45 ад 2.11.2011 г.) быў апублікаваны артыкул «Івана Бедку аштрафавалі на 1 400 000 рублёў за арганізацыю Народнага сходу ў Слоніме”. Мяркуючы па званках у рэдакцыю, нашы чытачы не засталіся абыякавыя да чалавека, якому трэба выплаціць такую вялікую суму грошай. Так, адзін з іх, Канстанцін Папко, прапанаваў дапамагчы актывісту. Вось што ён сказаў, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю:

— Трэба ўсім сабрацца, каб дапамагчы Івану Бедку выплаціць гэтыя грошы. А то на аднаго чалавека звалілі. Ён жа не толькі свае інтарэсы адстойваў, а плаціць яму аднаму. Я хоць ужо і на пенсіі, мне 70 гадоў, але таксама дапамог бы: гатовы хоць цяпер даць 20 ці 30 тысяч рублёў. Можа, яшчэ хто са слонімцаў далучыцца да мяне… 
У сваю чаргу, Іван Бедка выказаў падзяку тым людзям, якія хочуць яму дапамагчы і тым самым далучыцца да Народнага сходу, што мае адбыцца ў Слоніме 12 лістапада.
— Народныя сходы адбудуцца там, дзе яны праходзілі. На сходзе 22 кастрычніка абралі прадстаўнікоў, якія перадалі патрабаванні ўдзельнікаў акцыі ў Савет Міністраў. Вынікі гэтых патрабаванняў будуць зачытаны людзям на сходзе 12 лістапада. І хачу заўважыць, што ўладныя структуры пры-зналі, што гэта быў Народны сход, бо яны далі адказы ўсім тым, хто да іх звярнуўся. 
Мне здаецца, у Слоніме 12 лістапада агульнагарадская акцыя не адбудзецца, таму што нам забаранілі яе праводзіць і ў той дзень, калі нас забіралі ў аддзел міліцыі, мы нават не паспелі абвесціць людзей аб чарговым мерапрыемстве. Таму кожны грамадзянін мае права ў сваім доме, сваёй кватэры сабрацца і абмеркаваць сітуацыю, якая зараз складваецца ў краіне. Гэта не забаронена, — сказаў спадар Бедка.
— Што б Вы сказалі лю-дзям, якія прыйшлі б на сход?
— У першую чаргу патрабаваць ад уладаў спыніць рост цэнаў, індэксаваць заработную плату, пенсіі, стыпендыі, адмяніць сістэму прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў і г.д.
— Іван Сямёнавіч, чаму, на Ваш погляд, у Слоніме 8 кастрычніка масавае мерапрыемства не адбылося і чаму так мала прыйшло ў той дзень людзей?
— Магчыма, не кожны ведаў, што акцыя будзе праходзіць. Бо нават мае знаёмыя казалі, што каб ведалі, дык абавязкова прыйшлі б. Ёсць людзі, якія хацелі б прыняць удзел у сходзе, але не змаглі, бо не мелі магчымасці альбо працавалі і г.д.
Людзі павінны быць больш актыўнымі і адстойваць свае правы, таму што не знойдзецца ні цёці, ні дзядзі, якія за яго будуць гэта рабіць. І толькі тады нешта можа зрушыцца з месца. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие