Важкае слова грамадскасці
Па ўсім было відаць, перад такой аўдыторыяй вясковец адчуваў сябе вельмі няёмка: нервова перабіраў у руках шапку, апускаў вочы долу... А калі загаварылі, які ён адказны і старанны работнік, калі не п’е, мужчына ажно праслязіўся.
– Калі згодны, дапаможам Вам закадзіравацца, – прапанаваў яму Іван Мар’янавіч Карніла – член савета грамадскага пункта аховы парадку, спецыяліст СВК “Астрына”.
Вясковец згодна заківаў галавой. Калі ён пайшоў, дзверы ў кабінет старшыні Астрынскага пассавета зноў адчыніліся. Сямейная пара – жыхары пасёлка – на пасяджэнне савета была запрошана па просьбе кіраўніцтва школы, дзе вучацца іх дзеці. Настаўнікі, якія наведвалі іх, пабачылі ў доме непарадак. Устрывожыла і тое, што ў гэтай мнагадзетнай сям’і працуе толькі гаспадыня, а моцная палавіна перабіваецца часовымі заробкамі. Ды і тое нямногае, што трапляе ў яго кашалёк, “вывуджвае” на гарэлку...
Аднак перад аўтарытэтнай грамадскасцю прызнаваць сваю віну мужчына не спяшаўся. Маўляў, нічога страшнага ў такім ладзе жыцця сям’і ён не бачыць... І са сваімі праблемамі справіцца сам.
“Вам трэба закадзіравацца”, – настойліва пераконвалі мужчыну члены савета ГПАП. Важкае слова сказаў і ўчастковы інспектар міліцыі С.Г. Матукевіч.
– Па плане пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку павінны праходзіць раз у квартал, – тлумачыць спецыяліст Астрынскага пасвыканкама і сакратар савета гэтага грамадскага фарміравання Алена Іванаўна Цагельнік. – Але пры неабходнасці збіраемся часцей – прыкладна раз у месяц. Атрымліваем інфармацыю і прадстаўленні з праваахоўных органаў, якія патрабуюць разгляду. Паступаюць да нас і сігналы ад зацікаўленых ведамстваў аб недастойных паводзінах жыхароў пассавета ў сям’і і быце. Вось і на чарговае пасяджэнне выклікалі каля 40 парушальнікаў грамадскага парадку. Палавіна з іх на гутарку прыйшлі, з іншымі давядзецца сустрэцца іншым разам. Сярод тых, каго заслухалі на пасяджэнні савета ГПАП, былі сямейныя скандалісты, парушальнікі правіл дарожнага руху і пажарнай бяспекі, аматары прагуляцца п’янымі ў грамадскіх месцах, самагоншчыкі, бацькі-п’яніцы, “бязрукія” гаспадары захламленых сядзіб і падворкаў. Асобныя з іх на савеце не першы раз.
На пасяджэнні савета ўшчуваннямі ды заклікамі жыць прыстойна, не парушаць закон, не абмяжоўваюцца. Як патлумачыла А.І. Цагельнік, такія адносіны ў яго членаў толькі да тых, хто ў стане змяніць свае паводзіны ці выпадкова парушыў устаноўленыя заканадаўча правілы і нормы жыццядзейнасці. Для катэгорыі грамадзян, якія перагледзець у сваім жыцці і паводзінах нічога не хочуць, ёсць іншыя меры ўздзеяння – адміністрацыйная адказнасць.
Паміж іншым, да прыняцця кожнага свайго рашэння члены савета ГПАП падыходзяць вельмі ўзважана. Мо таму, што ўсе яны – людзі кампетэнтныя, з багажом жыццёвага вопыту. Гэта старшыня Астрынскага пасвыканкама М.М. Каранкевіч (ён жа – старшыня савета ГПАП. – заўв. аўтара), ужо ўзгаданыя А.І. Цагельнік і І.М. Карніла, а таксама дырэктар цэнтра пазашкольнай работы М.Э. Хоміч, загадчыца мясцовай дзіцячай бібліятэкі Г.А. Сцяпанчанка, дырэктар Астрынскай СШ Ю.А. Пыш, намеснік дырэктара ПМС па ідэалагічнай рабоце М.С. Саковіч і іншыя.
Як падкрэсліла А.І. Цагельнік, збіраючыся разам на чарговае пасяджэнне, усе гэтыя людзі спадзяюцца, што абагульненае слова грамадскасці ўсё ж будзе пачутым тымі людзьмі, да каго яно звернута.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
В поисках утраченного
Подробнее Приехав в Щучин, ищу то футбольное поле, где начинал играть Александр Бокий. Двукратный чемпион Советского Союза, он оставил память о себе у многих фанатов. Кто знает, может быть, и другие малыши
Интересная Беларусь
На каких условиях выделены $90 млн Беларуси на борьбу с последствиями коронавируса. Что международная организация думает о ситуации в стране?
Подробнее Всемирный банк одобрил запрос Беларуси и принял решение выделить нашей стране $90 млн на борьбу с пандемией коронавируса. На каких условиях выделены эти деньги и как международная организация