Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дэмбраву патрэбна новая свідравіна

Дэмбраву патрэбна новая свідравіна
Пытанні, якія курыруе намеснік старшыні райвыканкама Ян Браніслававіч Майсей, даволі аб’ёмістыя – будаўніцтва, камунікацыі, энергетыка, газ… Гэта адчувалася падчас правядзення “прамой лініі”. Для таго, каб адразу разабрацца ў кожнай сітуацыі і даць дакладны адказ, Ян Браніслававіч запрасіў на “прамую лінію” прадстаўнікоў розных службаў. Многія жыхары нашага раёна спрабавалі вырашыць па тэлефоне самыя розныя праблемы. Карыстаючыся магчымасцю, у перапынках паміж званкамі я пацікавілася, ці захаваюцца леташнія тэмпы будаўніцтва на Шчучыншчыне ў гэтым годзе.

– Асобыя змены ў нашы планы не ўносяцца. Сёлета, як і планавалася, мы павінны весці будаўніцтва дзевяці жыллёва-будаўнічых кааператываў у горадзе. А вось праграма будаўніцтва на сяле падкарэкціравана – аб’ёмы зменшаны. У Астрыне ўзводзяцца два домікі для мнагадзетных сямей, у былой Астрынскай бальніцы пасля рэканструкцыі адкрыецца аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей. Вядуцца рамонтныя работы ў харчаблоку Шчучынскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых. У маі, калі не адбудзецца ніякіх змен, пачнецца будаўніцтва харчаблока ў Жалудоцкай школе – на гэтыя мэты выдзелены адзін мільярд рублёў. Працягваецца рэканструкцыя палаца Друцкіх-Любецкіх. Будуюцца фермы.

Я жыву ў вёсцы Заполле. У Шчучыне, на могілках па вуліцы Цітова, пахаваны мой бацька. Нядаўна там пілавалі старыя дрэвы, і адно з іх, падаючы, пашкодзіла помнік. Хто павінен адрамантаваць яго?
– Мы адразу разбяромся з гэтай сітуацыяй. На могілках працавала брыгада камунгаса. Калі помніку нанесены якія-небудзь пашкоджанні, ён будзе адрамантаваны.
Ян Браніслававіч адразу даручыў адказным асобам у наступны раз інфармаваць насельніцтва аб тым, калі на могілках будзе праводзіцца вырубка дрэў, каб людзі самі маглі прыйсці і прасачыць за ходам работ.

Чаму ўздоўж дарогі да вёскі Красная былі спілаваны бярозы?
– Гэта пытанне я пераадрасую начальніку Шчучынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.В. Сушчэвічу.
Як паведаміў Аляксандр Валянцінавіч, дрэвы былі спілаваны па просьбе кіраўніцтва Шчучынскай племянной птушкагадоўчай рэпрадуктарнай фабрыкі. Такое рашэнне было прынята для таго, каб палі ўзворваліся да самой дарогі, і не расло пустазелле.

Я жыву ў вёсцы Чарнякі. Каля маёй хаты расце аварыйнае дрэва. Вельмі баюся, што яно можа ўпасці на дом. Як можна яго спілаваць?
– Мы вырашым вашу праблему.

Жыву на Садовай у Шчучыне. Пасля рамонту вуліцы наш участак пачала заліваць вада. Што цяпер нам рабіць?
– Рамонтныя работы там яшчэ не завершаны. Я даручу спецыялістам разабрацца ў вашай сітуацыі.

Вас турбуюць з Дэмбрава. У нас праблемы з халоднай вадой…
– Сітуацыя нам добра вядома. У Дэмбраве неабходна бурыць новую свідравіну, якая каштуе 100-120 млн. рублёў. Мы будзем звяртацца ў абласное прадпрыемства ЖКГ з просьбай дапамагчы фінансава. Магчыма, і гаспадарка зможа выдзеліць якія-небудзь сродкі.

Калі пачне працаваць станцыя абезжалезвання ў Галавічполі, і што чутно наконт рамонту вуліц Матросава і Азёрнай? Дарэчы, для воданапорнай вежы патрэбны новы бак…
– На днях прыедуць наладчыкі і станцыя пачне працаваць. Што тычыцца бака для воданапорнай вежы – ён пачышчаны і будзе завараны. А вуліцы будуць падсыпаны гравіем у бліжэйшы час.

Каля магазіна №15 па вуліцы Заводскай аўтаўладальнікі ўчынілі сапраўдную стаянку…
– Гэтым пытаннем зоймуцца супрацоўнікі ДАІ. Хутка многія стыхійныя паркоўкі перастануць існаваць – эвакуатар будзе перавозіць машыны на спецыяльную аўтастаянку, а ўладальнікі іх – плаціць штрафы.

Жыву ў Шчучыне па вуліцы Леніна ў доме, які належыць ЖЭСу. Хачу правесці ваду. Хто павінен аплачваць работы?
– Водаправод пракладваецца толькі за сродкі кватэраздымшчыкаў. Толькі спачатку вам трэба атрымаць у камунгасе тэхнічныя ўмовы.
Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.