Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свята дзяржаўнай сімволікі

Свята дзяржаўнай сімволікі

У нядзелю, 8 мая, мы адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. На плошчу Свабоды ў Шчучыне прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі, ветэраны вайны і працы, жыхары горада. Першая вясновая зеляніна, рознакаляровыя шары, цудоўнае сонечнае надвор’е, гукі бадзёрых маршаў у выкананні аркестра – ўсё гэта стварала сапраўды святочны настрой.

Урачысты мітынг, прысвечаны дню дзяржаўных сімвалаў, адкрыў старшыня райвыканкама С.І. Ушкевіч. Вельмі важна тое, што сёння ў нас такія герб і сцяг, якія выбралі мы самі, адзначыў Сяргей Іосіфавіч. Кожны грамадзянін Беларусі ведае, з якіх элементаў складаецца дзяржаўная сімволіка, які сэнс закладзены ў кожным з іх. Яркія рысы герба і сцяга не проста пазнавальныя. Яны робяць нас згуртаванымі і моцнымі, выклікаюць асаблівыя пачуцці гонару за сваю сінявокую Беларусь. Герб і сцяг – сімвалы дзяржавы, якая прайшла насычаны падзеямі шлях. І жыхары Шчучыншчыны, адзначыў старшыня райвыканкама, уносяць свой пасільны ўклад, каб краіна мацнела і працвітала.

Радасць і еднасць адчулі ўсе прысутныя на плошчы Свабоды, калі на флагштоку пад гукі гімна паплыў у вышыню Дзяржаўны сцяг. Ганаровае права ўзняць яго сёлета атрымалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны А.Ф. Гадуноў, вучань СШ №2 Мікіта Вараб’еўскі, гімназісты Анжэла Шымко і Аляксей Хвайніцкі.

 

Свята дзяржаўнай сімволікі


Дарэчы, у гэты дзень дзяржаўныя сцягі былі ўрачыста ўзняты і ва ўстановах адукацыі горада.

 

У гэты знамянальны святочны дзень юнакі і дзяўчаты атрымалі пашпарты і білеты членаў ГА “БРСМ”. Гэтыя дакументы ўручыў маладым людзям С.І. Ушкевіч. Ён жа даў дазвол на маладзёжны аўтапрабег, які ў гэты дзень стартаваў са святочнай плошчы.

Своеасаблівай “разыначкай” мерапрыемства стаў плац-канцэрт эстрадна-духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Музыканты ў мундзірах віртуозна ігралі, “жангліравалі” інструментамі і зладжана маршыравалі. Шчучынцы віталі іх дружнымі апладысментамі.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота Сяргея ГАРДЗЕЙЧЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.