Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шчучынскім раёне памяняла адрас
Будынак былой канторы быткамбіната, што побач з рэдакцыяй, мяняўся на вачах. Спачатку ад яго засталіся толькі сцены і дах – бо новы гаспадар хацеў бачыць зусім іншае архітэктурнае рашэнне. І вось, нарэшце, аб’ект здаецца пад ключ. Гэтага моманту прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шчучынскім раёне чакала доўга.
Урачыстасць шчучынскіх “страхавікоў” раздзялілі госць са сталіцы – генеральны дырэктар Белдзяржстраху, прадстаўнікі раённай улады, будаўнікі МПМК-166, якія рэканструявалі аб’ект. Дарэчы, у аднаўленне будынка было ўкладзена больш за 1,5 млрд. рублёў, якія выдзеліў Белдзяржстрах.
Як падкрэсліў у віншавальнай прамове генеральны дырэктар Белдзяржстраху Анатоль Іосіфавіч Сверж, прывабнасць гораду надаюць не толькі новыя, але і рэканструяваныя будынкі. І гэта той самы выпадак. А супрацоўнікі Белдзяржстраху будуць камфортна адчуваць сябе ў новых кабінетах, ветліва сустракаць наведвальнікаў і прапаноўваць ім свае паслугі.
– Работнікам прадстаўніцтва можна па-добраму пазайздросціць, – зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Іванавіч Міхно, – ісці на работу ў прыгожы офіс у цэнтры горада вельмі прыемна. Зручна будзе і наведвальнікам.
Міхаіл Іванавіч выказаў упэўненасць, што абавязкова павялічыцца колькасць кліентаў, якія будуць карыстацца паслугамі Белдзяржстраху, бо побач яскравы прыклад таго, што не трэба спадзявацца на “а можа”. Маецца на ўвазе нядаўні пажар на міні-рынку “Захад”, у выніку якога прадпрымальнікі панеслі вялікія страты, якія ім ніхто не кампенсуе, бо страхавымі паслугамі яны не скарысталіся.
Міхаіл Іванавіч падзякаваў будаўнікам за работу, а Белдзяржстраху – за фінансаванне аб’екта.
І вось урачысты момант – начальнік МПМК-166 У.У. Пісаркоў уручае сімвалічны ключ дырэктару прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шчучынскім раёне М.Ф. Бекішу, які шчыра дзякуе будаўнікам за прыгожы будынак. А перарэзаць чырвоную стужачку даверылі А.І. Свержу і У.У. Пісаркову.
Удзельнікам урачыстасці ўручылі сувеніры і запрасілі ў новы будынак. Прасторныя вестыбюлі, утульныя кабінеты з сучаснай офіснай мэбляй, канешне, радуюць вока. Дарэчы, работнікі паспелі аздобіць інтэр’ер кветкамі і рознымі сімпатычнымі дробязямі, што вельмі ажывіла кабінеты. І ўсё гэта для вас, паважаныя жыхары Шчучына і раёна. Каб не трывожыцца за сваю маёмасць, здароўе, нядаўна зроблены рамонт, пры часе наведайцеся ў будынак па вуліцы Леніна, 63 і аформіце страхавы дагавор на ваш выбар.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота Сяргея ГАРДЗЕЙЧЫКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Анёл-абаронца Шчучынскага палаца
Подробнее Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала
Интересная Беларусь
У кого нам надо поучиться методам борьбы против коронавируса
Подробнее ВОЗ дали высокую оценку Вьетнаму во время пандемии и могут быть примером для других стран.


