Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Службовы раман

Голосов пока нет

Службовы раман

– Увогуле ў нас гэта
не вітаецца, – з усмешкай гаворыць Віктар Андрэевіч Семяновіч. – Я маю на ўвазе падкрэсліваць асабістыя адносіны падчас працоўнага дня. Вось зазірнуў у дыспетчарскую па справах дый затрымаўся крыху. Не паверыце, з уласнай жонкай амаль не бачымся – работа запаўняе ўсё…

Не верыць у шчырасць слоў намесніка старшыні СВК “Дэмбрава” падстаў няма. Дыялог гэты адбыўся акурат падчас разгару жніва. І Віктар Андрэевіч, і Святлана Леанідаўна (а яна дыспетчар) былі, што называецца, у эпіцэнтры ўборачнай кампаніі: рана ўстаць, быць у курсе ўсіх спраў сельгаскааператыву, трымаць руку на пульсе жніва… Ну, а дамоў трапіць – гэта вам не ў горадзе, што ўсё па распарадку. Тут ужо, як дзень складзецца. Але муж і жонка разумеюць адзін другога, стараюцца падтрымаць, падбадзёрыць адно аднаго. І хатнія абавязкі не дзеляць – у каго хвілінка-другая вольнага часу выпала, той і зрабіў нешта карыснае для сям’і. На тым і трымаецца гэты дружны саюз.
Семяновічы – людзі тутэйшыя. Што называецца, дзе радзіліся – там і спатрэбіліся. Не шукалі шчасця ў вялікіх гарадах, не імкнуліся ў сталіцу.
– Мы любім сваю вёску, якая так папрыгажэла ў апошні час, стаўшы аграгарадком, любім абуладкоўваць сваю сядзібу, прывучаць дзяцей да працы і гаспадарлівасці, – прызнаюцца Семяновічы.
Дарэчы, 18-гадовы сын Арцём у тыя летнія дзянькі яшчэ быў на канікулах. Разумеючы, якое напружанне на працы ў бацькоў, юнак узяў амаль усе хатнія клопаты на сябе. А ўвогуле ён – будучы інжынер, вучыцца ў Мінску ў вышэйшым каледжы авіяцыі. А малодшы Мікітка хоча быць, як татка. Хто будзе аспрэчваць, што бацькоўскі прыклад для дзяцей – галоўны, калі ў сям’і валадараць узаемапавага, каханне і разуменне.
Віктар Андрэевіч па прафесіі ветурач, доўгі час узначальваў жывёлагадоўчы комплекс, і вось ужо другі год, як працуе ў якасці намесніка старшыні СВК “Дэмбрава”.
– У нашай гаспадарцы вельмі многае робіцца, каб замацоўваліся і пускалі карані маладыя сем’і, каб працай аграрыя людзі ганарыліся. Тут ёсць перспектывы, а гэта галоўнае.

Таццяна
ВАЛЯНЦІНАВА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.