Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мора кветак і гарбуз на пастаменце

Голосов пока нет

Мора кветак і гарбуз на пастаменце

На гэту сядзібу ў цэнтры горада немагчыма не звярнуць увагу. У суседстве з шматпавярхоўкамі яна падаецца проста лялечнай, быццам прыгожы макет паставілі побач з дарогай, каб радаваў вока прахожых і праязджаючых міма. На лапіку зямлі калыхаецца мора з кветак, колер якога не вызначыш адным прыметнікам – столькі тут фарбаў і адценняў!
Гаспадыня гэтай прыгажосці Людміла Мікалаеўна Снапко з пяшчотай пералічвае найменні кветак, якія яна развяла на сваім участку. Тут сухавейкі і астры, аксаміткі і традысканцыі, сальвіі і хрызантэмы, нават дурнап’ян гарманічна ўпісаўся ў гэты рознакаляровы дыван. А найбольш тут флёксаў. Людміла Мікалаеўна вельмі іх любіць за яркія фарбы, непаўторны водар і працяглае цвіценне.
Я з асалодай разглядвала кветкі і спытала гаспадыню, ці камфортна яна сябе адчувае на гародчыку пад пастаянным аглядам жыхароў дзевяціпавярхоўкі.
– Я даўно тут жыву і ўжо прывыкла, не звяртаю ўвагі на тое, што нехта назірае зверху. Працую на градках або ў кветніку і на гэтай рабоце засяроджваюся. Раней у мяне не было столькі кветак, хаця заўсёды іх любіла, а як выйшла два гады таму на пенсію – нарэшце насадзіла, колькі захацела. Насенне купляла ў краме, набывала ў знаёмых кветкаводаў-аматараў.
Мора кветак і гарбуз на пастаменце

За кветкамі ля плоту бачна яшчэ адна сёлетняя славутасць сядзібы – вялізны гарбуз, для якога зроблены спецыяльны пастамент, бо якое ж сцябло вытрымае такую вагу – кілаграмаў пад дваццаць пэўна будзе!
– Ля гэтага гарбуза нават унукі сфатаграфаваліся, калі гасцілі ў нас, – расказвае Людміла Мікалаеўна. – Раней гарбузы не садзіла. А сёлета свякроў кажа: “Вось бы кашы гарбузовай паесці!” Яна чалавек вясковы, прывыкла да сваіх “ласункаў” – з градкі. Цяпер яна з намі жыве, таму і захацелася яе парадаваць – пасадзіла я гарбузы. І вось вынік – спадабалася ім на нашым участку, як волаты, выраслі. Самы большы па плоце папоўз, дык муж для страхоўкі яму падпорку збудаваў. Вось і атрымаўся гарбуз на пастаменце! – усміхнулася жанчына.
Сведкам нашай размовы стаў чатырохногі вартавы па мянушцы Бакс.
– Актуальнае ў цябе імя, – пажартавала Людміла Мікалаеўна і пяшчотна пагладзіла сабаку.
Але пра курс валюты, цэны і іншыя “выдаткі” нашай сучаснасці не хацелася ні думаць, ні размаўляць на гэтым утульным квяцістым падворку, дзе з асалодай адпачывае душа.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.