Асабістыя пытанні грамадскай значнасці
Менавіта такія пытанні, дзе асабісты інтарэс цесна пераплятаўся з грамадскім, паступілі на “прамую лінію”, якую правялі старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Г.С. Хвядзюк. Дыялог абанентаў з прадстаўнікамі раённай улады вёўся шчыра і даверна. Дыпламатычнасць размовы падмацоўвалася аргументаванымі адказамі. Тлумачэнні падчас “прамой лініі” гатовы былі даць прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Адметна, што ўсе пытанні “на прамую лінію” паступілі ад вяскоўцаў.
– З вёскі Вялікае Мажэйкава турбуюць. Два тыдні немагчыма купіць бройлерную курыцу. Раней птушка пастаянна прадавалася, а цяпер чамусьці няма ў краме. У чым жа справа?
І яшчэ адно пытанне.
У нас на крыжоўцы пабудавалі прыгожыя дамы, крамы, але застаўся стары будынак магазіна з пашарпанымі сценамі, выбітымі вокнамі. Яго варта ці знесці, ці адбудаваць...
– Перабоі з дастаўкай птушкі звязаны з водпускам цэн на мясныя прадукты. Пастаўшчыкі шукаюць найбольш выгадныя рынкі збыту. Аднак гэта з’ява часовая, сітуацыя паступова выправіцца.
А наконт старога будынка магазіна, то ўласнік разглядае пытанне аб магчымасці яго зносу.
– Я жыву ў вёсцы Шарупы Дэмбраўскага сельсавета. Пачаўся навучальны год, а нашы школьнікі спазняюцца на заняткі з-за таго, што адмянілі ранішні маршрут Шчучын – Астрына.
– Паведамляем, што з 22 верасня адноўлены рух аўтобуса па маршруце Шчучын-Астрына-Шчучын (аўторак, чацвер, пятніца). Адпраўленне з аўтастанцыі Шчучын у 6 гадзін 10 мінут, з г.п. Астрына – у 7 гадзін 5 мінут.
– Тэлефаную з Галавічпольскага сельсавета. У майго мужа сур’ёзныя праблемы са зрокам. Ён праходзіў лячэнне ў Гродне, а цяпер яго накіравалі ў Мінскую клініку. Не ведаю, ці зможам туды дабрацца...
– Да вас прыедуць работнікі сацыяльнай службы, вы ім падрабязна раскажаце сваю сітуацыю, яны паспрабуюць дапамагчы вам нейкім чынам.
– У вёсцы Бершты паляўнічыя сабакі аднаго жыхара трымаюць у страху і дарослых, і дзяцей. Калі гаспадар выязджае з дому, ён адвязвае сабак, яны бегаюць, брэшуць, кідаюцца на дзяцей. Не ведаем, як знайсці ўправу на гаспадара, каб ён правільна ўтрымліваў сваіх сабак?
– Можна звярнуцца да ўчастковага інспектара, ён павінен прыняць належныя меры. А калі будзе трывожная сітуацыя, дык тэлефануйце па нумару 102, дзяжурнаму РАУС. Супрацоўнікі міліцыі прыедуць і разбяруцца.
– Турбуюць з вёскі Новыя Паддубы. Вяскоўцы даручылі мне спытаць, ці можна будзе нам рэалізаваць вырашчаную бульбу?
– Бульбу ад насельніцтва прымае райспажыўтаварыства па цане 800 рублёў за кілаграм.
– Малавата. Вырасціць добры ўраджай бульбы не так лёгка. Шмат сіл і намаганняў прыкладваем, хочам і капейчыну атрымаць.
– Зразумела. Цяпер вядуцца перамовы з прадстаўніком Рэспублікі Азербайджан. Калі ўдасца дамовіцца аб закупцы бульбы на выгадных для абодвух бакоў умовах, то насельніцтва зможа рэалізаваць бульбу па больш высокай цане.
Падрыхтавала
Ала УЛАДЗІМІРАВА
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Анёл-абаронца Шчучынскага палаца
Подробнее Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала
Интересная Беларусь
Отказ от взросления формирует почву для психологических проблем. Как это происходит?
Подробнее Многие люди психологические проблемы относят к тем «затруднениям», которые они в состоянии и должны решить сами. Их рассуждения чаще всего звучат так: «У меня плохой сон, потому что я понервничал