З крыніц спрадвечных
Весела і цікава прайшло ў нядзелю раённае свята фальклору ў аграгарадку Васілішкі.
Чацвёрты год запар ладзіцца на Шчучыншчыне раённае свята фальклору. Да гэтага самадзейныя калектывы раёна прымалі Мураванка, Ракавічы і Орля. А сёлета цэнтрам народнай творчасці сталі Васілішкі.
Як не памыліліся арганізатары мерапрыемства – раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, калі выбралі менавіта гэты аграгарадок месцам правядзення свята! Упрыгожаная сцэна на беразе вадаёма, драўляныя мосцікі, навокал – зеляніна і прыгажосць. Сапраўдны райскі куточак і вельмі прыдатны для такога фальклорнага фестывалю. Напэўна, і ўдзельнікі адчувалі сябе выдатна – звонка і душэўна гучалі песні ў іх выкананні.
– Сем калектываў прынялі ўдзел у сёлетнім свяце фальклору, – расказвае вядучы метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Станіславаўна Гардзейчык. – Многія прывезлі на фестываль не толькі песні, але і танцы, гумарэскі, вершы, прыпеўкі, байкі, а артысты Руткевіцкага сельскага Дома культуры арганізавалі гульнявую праграму “Чароўны куфэрак”. Свята ў Васілішках – гэта першы тур абласнога фестывалю “Панямоння жыватворныя крыніцы”. Другі тур пройдзе ў Мастах.
Вельмі ўдала была прадумана праграма фальклорнага свята. Выступленні калектываў перапляталіся з выдатным прадстаўленнем народнага драматычнага тэатра Астрынскага гарадскога Дома культуры і тэатральнай творчасці. Вось дзе сапраўдныя артысты! Іх замалёўкі “Вясковыя неспадзянкі” яшчэ як весялілі гледачоў!
Віртуозна выканалі “Лядзецкую польку” і “Турэйскую кадрылю” удзельнікі фальклорнага ансамбля раённага Дома культуры. Пакарылі гледачоў побытавыя танцы ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка”(дарэчы, гэта дзіцячы калектыў) Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору і народнай творчасці. Як заўсёды выдатна выступілі фальклорны аматарскі калектыў “Вяргіня” Ракавіцкага сельскага Дома культуры, калектывы Ражанкаўскага ЦДК, Астрынскага ГДК і ТТ, Руткевіцкага СДК.
Васілішкаўскае свята фальклору атрымалася не толькі беларускім, а можна сказаць, міжнацыянальным. Удзельнікі фальклорнага гурту польскай песні “Адраджэнне” Васілішкаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу выканалі польскія народныя песні “Чырвона каліна”, “У зялёным гаіку”, “Недалёка ад Кракова”.
А госці свята тым часам маглі набыць для сябе сувеніры і абярэгі, якія прапаноўвалі ім майстры раённага цэнтра рамёстваў. Не сумавалі і самыя маленькія васілішкаўцы: весела скакалі на батутах, радаваліся надзіманым шарыкам і ласаваліся салодкай ватай.
Раённае свята фальклору, якое на гэты раз называлася “З крыніц спрадвечных”, стала для нашай Шчучыншчыны традыцыйным. З года ў год расце майстэрства самадзейных артыстаў. А значыць і такія фальклорныя фестывалі праходзяць больш ярка, душэўна і незабыўна.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
История города
Подробнее Щу́чин (белор. Шчучын, польск. Szczuczyn) — город, административный центр Щучинского района Гродненской области Белоруссии. Население — 15 000 человек (2010). Расположен в 57 км
Интересная Беларусь
Стоимость стоматологических услуг по протезированию зубов в Беларуси и ее соседях: Россия, Польша, Украина
Подробнее В статье приведён анализ цен на услуги протезирования зубов в Москве, Варшаве, Минске и Киеве. Приведены стоимости на разные материалы и методы.