Будзе ў Астрыне дзіцячы дом. Сямейны
Два незвычайныя аб’екты, якія знаходзяцца ў гарадскім пасёлку Астрына, абяцаюць увесці ў эксплуатацыю ў гэтым годзе будаўнікі Шчучынскай МПМК-166. Першы ў нашым раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу і аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў літаральна праз некалькі месяцаў адчыняць свае дзверы. Цяпер работы ў поўным разгары.
– 414 мільёнаў рублёў складае каштарысны кошт дома сямейнага тыпу, – расказвае старшы майстар МПМК-166 Валерый Іосіфавіч Курмашоў, які ўжо больш за чатыры дзесяцігоддзі працуе на прадпрыемстве. – На сённяшні дзень асвоена дзесьці 220 мільёнаў. Узведзены сцены, завяршаем унутраныя перагародкі і будзем брацца за дах. Піламатэрыял для будаўніцтва даху завезены.
Двухпавярховы дом расце быццам на дражджах. Валерый Іосіфавіч паказвае на праекце планіроўку катэджа. На першым паверсе – кухня, сталовая, агульны пакой, гардэробная, санвузел і кладоўка. На другім – пяць спальняў: адна – для маці і чатыры для прыёмных дзетак. На вуліцы будзе пабудавана тэраса. Безумоўна, на тэрыторыі сядзібы прадугледжаны агарод, гаспадарчыя пабудовы і гараж.
– Месца для будаўніцтва гэтага дома было выбрана невыпадкова, – разважае Валерый Іосіфавіч. – Тут праходзяць усе камунікацыі, насупраць не так даўно “выраслі” новыя дамы. Дарэчы, побач з гэтым “першынцам” плануецца пабудаваць яшчэ адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу. Два будынкі-блізняткі будуць выдатна глядзецца пры ўездзе ў пасёлак з боку Гродна.
На ўзвядзенні гэтага сацыяльна значнага аб’екта працуе брыгада пад кіраўніцтвам Міхаіла Сяргеевіча Хамко. Дарослыя добра ведаюць, што праз некаторы час утульныя, светлыя пакоі, імі пабудаваныя, напоўняцца звонкім дзіцячым шчабятаннем, і гэты дом стане самым родным для нядаўніх сірот. Таму і стараюцца працаваць не толькі якасна, але і з душой.
А на супрацьлеглым боку Астрыны, на ўскраіне пасёлка, сярод прыгажунь сосен і бяроз “прытуліўся” яшчэ адзін, кажучы мовай будаўнікоў, аб’ект. У былым будынку паліклінікі праводзіцца рэканструкцыя, пасля заканчэння якой там паселяцца сталыя людзі і інваліды, якім патрэбны кругласутачны догляд. Аддзяленне кругласутачнага знаходжання разлічана на 21 месца.
Работы на гэтым аб’екце пачаліся ўсяго месяцы два таму. А ўжо перакрыты дах, поўнасцю разабрана падлога, зняты дзверы, заменены вокны, у многіх памяшканнях сцены “апрануліся” у новую плітку.
– На падлозе плітка будзе пакладзена ў сталовай, у калідоры, у санвузлах – расказвае пра поле сваёй дзейнасці плітачнік Уладзімір Збігневіч Вайтовіч. – Дзе-нідзе ўжо зроблена падсыпка пад сцяжку.
Уладзімір Збігневіч з ліку спецыялістаў, пра якіх кажуць: работа ў руках гарыць. І справа не толькі ў тым, што працуе ён у будаўнічай галіне больш за дваццаць гадоў. Гэта – рыса сямейная. Яго бацька Збігнеў Станіслававіч працаваў некалі ў рамонтна-будаўнічым упраўленні і таксама лічыўся майстрам на ўсе рукі.
Астрынскія аб’екты – толькі невялікая крыха з той колькасці будаўнічых работ, якія сёння выконваюць працаўнікі Шчучынскай МПМК-166. За мінулае паўгоддзе ўласнымі сіламі яны асвоілі 28,4 млрд. рублёў. 1226 квадратных метраў жылля ўведзены ў эксплуатацыю на сяле. Пабудаваны два чатырохкватэрныя жылыя дамы ў пасёлку Першамайскім, пяць аднакватэрных жылых дамоў у Каменцы, рэканструяваны інтэрнат пад двухкватэрны жылы дом у Бакштах.
Цяпер будаўнікі МПМК-166 узводзяць два 50-кватэрныя і адзін 20-кватэрны дамы ў Шчучыне ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне, 108-кватэрны дом у Гродне. Да канца года наваселлі справяць у дзесяці катэджах жыхары Жалудка. Вядзецца рэканструкцыя селекцыйна-гібрыднага цэнтра “Збражкі”, малочнатаварных ферм ля вёсак Трайгі, Прэціма, Мураванка. І нават будынка акварыума ў Гродзенскім заапарку… Усюды свой добры след на зямлі пакідаюць шчучынскія будаўнікі.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Жывы скарб Гурнофельскага возера
Подробнее Леанід Эдвардавіч Габіс пра рыбу, здаецца, ведае ўсё. Будучы заатэхнікам-рыбаводам па прафесіі і заўзятым рыбаком па прызванні, ён ужо на ...
Интересная Беларусь
«В войну 1812 года русские совершенно сознательно вели политику опустошения белорусских земель»
Подробнее Почему та война обернулась геноцидом для белорусского народа и все самые большие надежды наши предки возлагали не на россиян-«освободителей», а на французских «завоевателей»?