Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гандлёва-эканамічныя адносіны хутка адрэгулююцца, і пакупнік гэта адчуе

На гэтым тыдні, у аўторак, “прамую лінію” правёў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Іванавіч Міхно. У працэсе тэлефоннай размовы жыхары раёна ўзнімалі пытанні, у якіх асабісты інтарэс цесна пераплятаўся з грамадскім. Дыялог службовай асобы з людзьмі вёўся спакойна і ўзважана, а рэдкія эмацыянальныя ўсплёскі абанентаў тут жа “затухалі” пад умелай і дыпламатычнай аргументацыяй Міхаіла Іванавіча.

Пакуль шчучынцы збіраліся з думкамі, сваё пытанне адрасавалі намесніку старшыні райвыканкама і мы.

Міхаіл Іванавіч, на слыху цяпер сітуацыя на спажывецкім і валютным рынках. Цікава было б даведацца, якія шляхі яе стабілізацыі бачыце Вы як эканаміст?
– Для стабілізацыі сітуацыі ў краіне патрэбны дадатковыя крыніцы паступлення валюты. Дзе яе ўзяць?
Лічу, найперш мы павінны ўзяць валюту ў сваіх грамадзян, прапанаваўшы ўкласці яе ў акцыі буйных прадпрыемстваў і іншых высокаліквідных актываў. Канешне, без гарантый, без устанаўлення дакладных умоў продажу і абарачэння акцый, забеспячэння камерцыйнай незалежнасці дзейнасці гэтых прадпрыемстваў ніхто акцыі купляць не будзе. Таму гэта якраз той выпадак, калі варта параіцца з народам: “так” ці “не”, сказаныя ім, здымуць многія пытанні ў будучым.
Адначасова пэўнымі актывамі неабходна кампенсаваць страты ўкладчыкаў, якія яны панеслі, так бы мовіць, у навейшай гісторыі – у выніку дэвальвацыі беларускага рубля.

З вёскі Матылі турбуюць. Да нас прывозяць на продаж толькі дзятлаўскі хлеб. Хацелася б купіць і прадукцыю іншых вытворцаў...
– Сапраўды, у вашу мясцовасць завозіцца прадукцыя менавіта дзятлаўскіх кааператараў. Далучацца ж іншым пастаўшчыкам эканамічна нявыгадна. Рэалізацыя дзятлаўскага хлеба тады рэзка зменшыцца і, не выключана, яны ўвогуле адмовяцца гандляваць сваёй прадукцыяй у вашых Матылях. Ганяць машыну паўпустой ніхто не захоча. А страчваць гандлёвых партнёраў у асобе дзятлаўскіх хлебапёкаў не хацелася б. Хаця б таму, што падобная шчучынская вытворчасць спынена. Па пэўных прычынах перакрэслены планы на рэканструкцыю нашага хлебазавода. Каб мадэрнізаваць і перааснасціць яго, патрэбны вялікія фінансавыя сродкі. Меркавалася, што новае абсталяванне закупім за мяжой. Сітуацыя на валютным рынку ўсе добрыя намеры парушыла...

Ля магазіна “Авіятар”, што на вуліцы Астроўскага ў Шчучыне, устанавілі навесы і столікі. Цяпер тут “засядаюць” аматары выпіць. Шумяць і брыдкасловяць. І гэта побач з жылымі дамамі...
– Работа такіх летніх кафэ – прыкмета сезона. І характэрная для ўсіх гарадоў і буйных населеных пунктаў. Асобныя з такіх кропак працуюць кругласутачна і зусім не наводшыбе. Лічу, усе яны маюць права на існаванне. Цывілізавана – за столікам – пасядзець з куфлем піва можа любы чалавек. Іншая справа, што культура асобных заўсёднікаў такіх кафэ нізкая. У некаторых адсутнічае зусім. Як вынік – паводзіны, якія і каменціраваць не хочацца...
Згодзен з вамі – праблема ёсць. Але і Вы згадзіцеся са мной, што вырашаць яе радыкальным “забараніць!” – нельга.

У Вялікім Мажэйкаве больш чым два гады не працуе лазня. Калі ж усё ж вырашыцца гэта пытанне? Тым больш, што абяцанні ад кіраўніцтва РУП ЖКГ гучалі неаднойчы, а названыя тэрміны даўно прайшлі!
– Пытанне не ў маёй кампетэнцыі. Абяцаю высветліць усё і даць Вам адказ.
Каментарый наўздагон
Міхаіл Іванавіч адразу ж пасля званка вяскоўца патэлефанаваў у РУП ЖКГ галоўнаму інжынеру С.С. Куроўскаму. Той паведаміў, што пажаданне “З лёгкай парай!” прагучыць у Вялікім Мажэйкаве не так хутка, як хацелася б. Цяпер камунальнікі заканчваюць рамонт лазні ў Тапілішках, на чарзе – такі ж аб’ект у Руткевічах. Будынак Мажэйкаўскай лазні патрабуе значных сродкаў, бо аб’ём работы, што там трэба выканаць, дастаткова вялікі.

Штодзень праязджаю ля масласырзавода. Што за будаўніцтва там вядзецца?
– Узводзяцца ачышчальныя збудаванні. Сёлета плануецца скончыць гэту работу. Гэта дазволіць вытворчыя сцёкі накіроўваць у гарадскую каналізацыю без урону для навакольнага асяроддзя. Узводзіцца новая заводская прахадная. Яна будзе мець два ўезды, каб размежаваць патокі паступлення малака на прадпрыемства і вывазу адтуль гатовай прадукцыі. У новым будынку размесцяцца таксама вытворчыя памяшканні, у прыватнасці, лабараторыя па кантролі за якасцю сыравіны і прадукцыі.

Яшчэ нядаўна ў магазінах выбар той жа мэблі быў дастаткова шырокі, а цяпер толькі пару найменняў. Тое ж з некаторымі будматэрыяламі.

– Прычына не ў неразваротлівасці нашых кааператараў. Заяўкі на тавар яны адпраўляюць, аднак на прадпрыемствах іх не задавальняюць або выконваюць не ў поўным аб’ёме. Такая сітуацыя з “Пінскдрэвам”, “Маладзечнамэбляй”, лідскай “Лакафарбай” і г.д. Папярэднюю аплату за прадукцыю патрабуюць “Краснасельскбудматэрыялы”, “БелШпалеры”, а таксама ўсе вытворцы бытавой тэхнікі, электраінструментаў. Гандлёвым арганізацыям трэба выстаяць у чарзе, каб атрымаць для рэалізацыі ДВП і ДСП... Заводы і фабрыкі зацікаўлены ў продажы сваёй прадукцыі за межы краіны: валюта ім патрэбна, каб набыць тую ж імпартную сыравіну для вытворчасці. Інакш нельга. Мяркую, у хуткім часе гандлёва-эканамічныя адносіны адрэгулююцца і стабілізуюцца, і пакупнік гэта адчуе.
“Прамую лінію” падрыхтавала Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.