У пажарных - свой музей
Вадзяная помпа з мінулага стагоддзя, прымус, вогнетушыцелі, каскі, спецабмундзіраванне ў “стылі рэтра”… А яшчэ дакументы, пашпарты, фотакарткі даўно мінулых дзён… Гэтыя і шматлікія іншыя экспанаты, сабраныя супрацоўнікамі РАНС, красамоўна разказваюць аб гісторыі ўзнікнення і станаўлення пажарнай службы на тэрыторыі Шчучыншчыны.
– Ужо больш за дзесяць гадоў я займаюся вывучэннем гісторыі стварэння Шчучынскага пажарнага таварыства, – дзеліцца камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №6 Сяргей Анатольевіч Тарасаў. – Знайсці звесткі аб дзейнасці гэтай добраахвотнай арганізацыі, якая з’яўляецца роданачальніцай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, даволі складана, таму што ўсе асноўныя дакументы захоўваюцца ў архіве ў Вільнюсе.
Шмат цікавага можна даведацца з публікацый нашага земляка – дэкана факультэта турызму і сэрвісу ГрДУ імя Я. Купалы, кандыдата гістарычных навук Сяргея Уладзіміравіча Данскіх.
Да прыкладу, такі факт: у 1896 годзе страшны пажар амаль поўнасцю спустошыў Шчучын. Тады мястэчка пакінула шмат жыхароў. Цалкам добраахвотнай справай было стварэнне пажарных таварыстваў. Са студзеня 1896 года такая арганізацыя пачынае дзейнічаць у Жалудку, у верасні 1899-га – ў Васілішках… Датай утварэння Шчучынскага добраахвотнага пажарнага таварыства лічыцца 21 сакавіка 1899 года. Шчучын стаў павятовым горадам 1 жніўня 1928 г. Менавіта ў гэты час і была створана прафесійная пажарная каманда.
– Адшукаць арыгінальныя экспанаты на пажарную тэматыку няпроста, – прызнаецца наш Сяргей Тарасаў. – На аўкцыёнах яны каштуюць вельмі дорага. Некалькі артэфактаў я набыў за свой кошт, іншыя захаваліся ў пажарных часцях раёна (у Жалудку, Матылях, Ражанцы), некаторыя нам перадалі самі гараджане. Аб унікальнасці экспанатаў гаворыць і той факт, што некаторымі з іх сур’ёзна зацікавіліся ў Мінску. Напрыклад помпу, “Azot” для тушэння пажараў даўно выпрошваюць сталічныя калегі. Старадаўнія прасы, самавары, грашовыя адзінкі Расійскай імперыі, кнігі – гэтыя прадметы напрамую не звязаны з тэматыкай нашага музея, але выдатна падыходзяць для абмену. Я вельмі ўдзячны калегам Леаніду Іосіфавічу Гудзіновічу, Генадзію Станіслававічу Дзікевічу, Дзмітрыю Пятровічу Падстаўскаму, Яраславу Аляксандравічу Каралёву за аказаную дапамогу ў пошуках і зборы экспанатаў.
Адметна, што ў пачатку ХХ стагоддзя пажарныя таварыствы на Шчучыншчыне сталі сапраўднымі культурнымі цэнтрамі са сваімі традыцыямі. Амаль пры кожным з іх працаваў більярд, арганізоўваліся выступленні пажарнага аркестра…
– Наша ініцыятыва стварыць у раёне музей пажарнай службы сустрэла гарачую падтрымку сярод кіраўніцтва РАНС, – гаворыць С.А. Тарасаў. – Было выдзелена спецыяльнае памяшканне, дзе зараз усталёўваюцца паліцы і стэлажы, праводзіцца асвятленне… Спадзяёмся, што ўжо сёлета ўсе рамонтныя работы ў музеі будуць паспяхова завершаны, і тут пройдуць першыя экскурсіі. Між іншым, не за гарамі юбілей – 115-годдзе з дня ўтварэння Шчучынскага добраахвотнага пажарнага таварыства. Спецыяльна да гэтай святочнай даты плануем выдаць буклет.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Анёл-абаронца Шчучынскага палаца
Подробнее Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала
Интересная Беларусь
Крушим шаблоны: почему сантехник — перспективная профессия?
Подробнее Есть профессии, на которые несправедливо навесили ярлыки. И теперь их представители до сих пор предстают в негативном свете. Такое несправедливое отношение, например — к сантехникам.