Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Педагог-новатор Михаил Волков провёл мастер-класс для ошмянских коллег

Педагог-новатор Михаил Волков провёл мастер-класс для ошмянских коллег

На вясновых канікулах настаўнікі нашага раёна дзякуючы дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Кучынскай мелі магчымасць сустрэцца з жывой легендай алімпіяднага руху ў нашай краіне Міхаілам Волкавым. На сённяшні дзень ён калега Наталлі Генадзьеўны – таксама дэпутат, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Дарэчы, ён яе калега і па мінулай працы – педагог. Ды не проста педагог. У рэспубліцы, напэўна, не знойдзецца ніводнага настаўніка, хто б мог прыблізіцца да яго рэзультатаў. Настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі з Віцебска за сваю педагагічную кар’еру падрыхтаваў 185 пераможцаў і прызёраў заключнага этапу рэспубліканскіх алімпіяд і 18 пераможцаў сусветных алімпіяд па матэматыцы (3 залатыя, 6 сярэбраных і 9 бронзавых медалёў).

Міхаіл Мікалаевіч - педагог-наватар, аўтар і распрацоўшчык вучэбных праграм па матэматыцы, удзельнік Усесаюзных педагагічных чытанняў, пераможца конкурсу аўтарскіх методык СССР. Яго педагагічны вопыт з 1988 па 1991 гады быў прадстаўлены на ВДНГ СССР. За распрацоўку і ўкараненне тэм «Адбор рацыянальных метадаў навучання як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў» і «Узаемадзеянне псіхолага-педагагічнай тэорыі пры фарміраванні інтэлектуальна развітай асобы» ён узнагароджаны двума дыпломамі першай ступені  Акадэміі педагагічных навук СССР.

Педагог-новатор Михаил Волков провёл мастер-класс для ошмянских коллег

Міхаіл Волкаў – заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Францыска Скарыны. Ён неаднаразова быў адзначаны прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта за ўклад у развіццё адораных дзяцей і моладзі.

На Ашмяншчыну ён прыехаў, каб расказаць сваім калегам аб методыцы работы з адоранымі дзецьмі і паказаць адзін са сваіх урокаў у аўтарскім класе на настаўніцкай аўдыторыі.

Педагогу Міністэрствам адукацыі было дазволена выкладаць матэматыку па ўласна распрацаванай праграме. Як прызнаўся настаўнік, з 1988 года ў сістэме сваёй работы ён нічога не памяняў. Стандартны ўрок з добрай методыкай – вось аснова поспеху. У адносінах методыкі ён заўсёды прытрымліваўся такога правіла: калі методыка добра ўспрымаецца на слых – не факт, што яна падыдзе. Аднак калі на слых яна не ўспрымаецца, то прымяняць яе не трэба.

Спачатку ён працаваў у звычайнай сярэдняй школе Віцебска, якая пасля стала гімназіяй. У свае класы вучняў ён адбіраў, але ніколі не рабіў гэта з дапамогай тэстаў і зрэзаў. Толькі падчас гутаркі, адзначыў педагог, можна высветліць узровень падрыхтаванасці дзіцяці. Міхаіл Мікалаевіч не проста вучыў сваіх вучняў асновам матэматыкі, ён вучыў іх выражаць свае веды. Для яго было важна, каб вучні, выходзячы са школы, маглі самастойна здабываць веды, падстройваць іх пад сябе і затым выкарыстоўваць.

Пры распрацоўцы ўласных праграм Волкаў браў за аснову праграмы 1949-1951 гадоў, так называемыя сталінскія, дзе кожная наступная тэма выцякала з папярэдняй. Ён грунтоўна прааналізаваў методыкі выкладання многіх педагогаў-наватараў: Ільіна, Шаталава, Аманашвілі, Якіманскай і вынес з іх галоўнае – толькі захоплены сваім прадметам педагог можа захапіць сваіх вучняў і павесці за сабой. А яшчэ сапраўдны педагог павінен паважаць асобу дзіцяці з таго самага дня, калі той пераступіў парог школы.

Падчас сустрэчы Наталлі Кучынскай і Міхаіла Волкава з настаўнікамі Ашмяншчыны педагогам была прапанавана анкета, згодна з якой настаўнікі ўнеслі свае прапановы ў дапрацоўку прынятага ў верасні 2011 года Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Так як многія нормы, палажэнні і працэдуры дакумента на практыцы выклікалі шмат рознагалоссяў, было прынята рашэнне дапрацаваць кодэкс, а пасля вынесці дакумент у верасні бягучага года на абмеркаванне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Аліна БЕЛІЦКАЯ
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).