Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Раённае свята дзяцінства традыцыйна супадае з заканчэннем навучальнага года, таму ніхто не стане аспрэчваць той факт, што мерапрыемства гэта самае радаснае і жаданае. Яно напоўнена шчаслівымі ўсмешкамі, прыемнымі сюрпрызамі і падарункамі, калектыўнымі гульнямі, песнямі і танцамі. Ды і назву яно носіць самую пазітыўную – “Вясёлка ў далонях”.

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

У гэты дзень вучні і іх бацькі прымалі віншаванні ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Баркоўскай, якая пажадала дзецям шчаслівага летняга адпачынку і ўручыла грашовыя прэміі райвыканкама пераможцам абласнога этапа рэспубліканскіх прадметных алімпіяд: Вераніцы Канцавой (СШ №1), Аляксандры Мароз (СШ №1), Марыі Шведавай (СШ №2), Паліне Амбражэвіч (СШ №3), Анастасіі Бражыцкай (СШ №3), Максіму Градабоеву (СШ №3), Артуру Ількевічу (СШ №1), Ілоне Грыб (гімназія №1), Ангеліне Хілінскай (Навасёлкаўскі ВПК), Кацярыне Кунц (СШ №2). Кацярына Кунц мела гонар прадстаўляць наш раён на міжнародным узроўні – на Еўрапейскай алімпіядзе для дзяўчат EGMO – 2015, дзе паказала вельмі высокія рэзультаты па матэматыцы. Кацярына стала ўладальнікам бронзавага медаля прэстыжнай міжнароднай алімпіяды.

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

На свяце былі ўзнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” Дыпломы і падарункі канкурсантам уручыў інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Сяргей Лісоўскі. Спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму адзначылі вучняў, якія праявілі сябе ў вучобе, валанцёрскім руху, спорце, былі актывістамі грамадскіх спраў не толькі ў сваіх установах адукацыі, але і на раённым узроўні. Пераможцы былі вызначаны ў намінацыях “Выдатнік вучобы”, “Валанцёр года, “Лепшы спартсмен года” і “Лідар установы адукацыі”.

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Са святам дзяцей павіншавала першы сакратар райкама БРСМ Вольга Шыдлоўская. Дыплом абкама БРСМ і падарунак яна ўручыла пераможцу абласной віктарыны, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Таццяне Вайгяніцы (СШ №2). Падарункі атрымалі і ўдзельнікі спаборніцтваў на роліках, якія былі арганізаваны маладзёжнай арганізацыяй.

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ўразіў шыкоўнымі калекцыямі адзення, распрацаванымі спецыялістамі гэтай установы.

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Маленькія ўдзельнікі свята станавіліся ў чаргу, каб паскакаць на атракцыёнах. Шмат жадаючых было паўдзельнічаць у гульнях, якія арганізоўвалі з дзецьмі работнікі культуры. У гэты дзень прайшлі спаборніцтвы па футболе і валейболе. “Пеннае” шоу арганізавалі для дзятвы супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях. Вакальныя і харэаграфічныя здольнасці праявілі дзеці падчас канцэрта. Апладысментамі прымалі гледачы паказальныя выступленні ўдзельнікаў секцыі каратэ.

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Ніхто ў гэты суботні дзень не вярнуўся  са свята засмучаным. Наперадзе дзяцей чакае лета, новыя падзеі і ўражанні. Наперадзе – цэлае жыццё!

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Свята дзяцінства прайшло ў гарадскім парку Ашмян

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).