Ашмянскія дашкольнікі вучацца эканоміць
Наша краіна не валодае багатымі энергетычнымі рэсурсамі, а таму пытанні павышэння энергаэфектыўнасці ва ўсіх сферах эканомікі ўжо даўно сталі прыярытэтнымі для дзяржавы. У мінулым годзе ў Беларусі стартаваў праект “Энергаэфектыўнасць у школах”, мэтай якога стала далучэнне насельніцтва да рэалізацыі мерапрыемстваў па энергазберажэнні і далейшае ўкараненне ў краіне інавацыйных энергазберагальных тэхналогій і тэхналогій з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі.
Кіраўнік праекта “Энергаэфектыўнасць у школах” Сяргей Нікіцін расказаў, што дадзены праект накіраваны на розныя энергаэфектыўныя мерапрыемствы і фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Таксама Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што прафінансаваць усе ўстановы адукацыі немагчыма, таму быў аб’яўлены конкурс, на аснове якога былі выбраны чатыры ўстановы з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Сярод тых, хто выступіць у якасці пілотных аб’ектаў для ўкаранення шырокага комплексу энергаэфектыўных мерапрыемстваў, – ашмянскі яслі-сад № 6.
Акрамя асноўных, звычайных энергаэфектыўных мерапрыемстваў, такіх як замена старых вокнаў, цеплавая ізаляцыя вонкавых сцен і даху, замена лямпаў напальвання на энергазберагальныя, аўтаматызацыя цепласпажывання, эфектыўныя сістэмы асвятлення з рэгулюемым светлавым патокам, у праекце прысутнічаюць і адносна новыя тэхналогіі, якія пакуль не знайшлі масавага прымянення – устаноўка ўтылізатара цеплыні для падагрэву прытокавага паветра, укараненне сонечных калектараў для сістэм гарачага водазабеспячэння.
З гэтымі “энергаэфектыўнымі навінкамі” ўстанова адукацыі будзе адпавядаць высокім тэхнічным патрабаванням і атрымае сучаснае аблічча. Увасобіць у жыццё ўсе мерапрыемствы па рэалізацыі праекта плануецца да новага навучальнага года.
- У праекта ёсць і адукацыйная мэта, – адзначае Сяргей Нікіцін. – Сёння цепланосьбіты даражэюць, спажыванне вады таксама абыходзіцца вельмі дорага, таму задача адна – захаваць і зэканоміць. У гэтым плане рэалізацыя праекта “Энергаэфектыўнасць у школах” – важкі ўклад у будучыню як у тэхнічным, так і ў адукацыйным плане.
У межах праектнай ініцыятывы «Эканомна мы жывём, цяпло і святло беражом» у яслях-садзе №6 прайшло мерапрыемства «Берагоша і яго сябры». На мерапрыемства запрасілі выхаванцаў садка, бацькоў, педагогаў установы адукацыі, прадстаўнікоў “Ашмянскіх электрычных сетак”, спецыялістаў праекта “Энергаэфектыўнасць у школах”.
З прывітальным словам выступіў кіраўнік праекта «Энергаэфектыўнасць у школах» Сяргей Мікалаевіч Нікіцін.
Загадчык ясляў-сада №6 Марына Валер’еўна Мельнікава пазнаёміла прысутных з мэтамі і задачамі энергазберажэння ў дашкольнай установе. Яна адзначыла, што сёння грамадства мае важную задачу – змяніць у свядомасці кожнага чалавека стэрэатып аб невычэрпнасці прыродных энергарэсурсаў.
З сістэмай метадычнай работы па фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту навыкаў рацыянальнага і эканомнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў пазнаёміла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Марына Іванаўна Яркевіч. Яна расказала, што ў дашкольнай установе адукацыі распрацавана сістэма мерапрыемстваў па выхаванні ў дашкольнікаў навыкаў рацыянальнага і эканомнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў: пазнавальныя і этычныя размовы “Адкуль да нас прыходзіць электрычнасць”, пазнавальныя гульні “Гісторыя электрычнасці”, “Цікавая сустрэча з Электрончыкам”, “Прыгоды лямпачкі”, экскурсіі ў арганізацыю “Ашмянскія электрычныя сеткі”, творчыя выставы выхаванцаў.
У выкананні выхаванцаў садка гучалі песні, “энергаэфектыўныя” казкі і “энергаэфектыўныя” прыпеўкі, тэатральныя пастаноўкі і танцавальныя нумары. Аб тым, як можна эканоміць, у вершаванай форме гледачам расказалі персанажы Берагоша, Цяплоша і Электроша.
Бацькі таксама не засталіся ўбаку ад мерапрыемства, яны прымалі актыўны ўдзел ў віктарынах і конкурсах. Пасля мерапрыемства кіраўнік праекта “Энергаэфектыўнасць у школах” Сяргей Нікіцін адказаў на пытанні бацькоў і журналістаў, якія датычыліся дзейнасці праекта і цеплатэхнічнай мадэрнізацыі дзіцячага садка, якую хутка ўвасобяць у жыццё.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


