Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

Здавалася б, вучняў школы-інтэрната ўжо нічым не здзівіш. Хто толькі не прыязджаў да іх у госці падчас рэалізацыі праекта “Кулінарыя +”! Праект, які некалькі год назад распачала са сваімі сябрамі Алена Мікульчык – эксперт беларускай кухні, аўтар кулінарных кніг, член професійнага аб’яднання “Суполка кухараў”, выйшаў далёка за межы кухоннай прасторы. Ён дорыць выхаванцам інтэрната незабыўныя сустрэчы з людзьмі, якія маюць адкрытыя шчырыя сэрцы, а таксама вельмі цікавыя захапленні. За гэты час дзеці змаглі пазнаёміцца з культурай і традыцыямі розных краін свету: Індыі, Кітая, Германіі, Літвы, ЗША, сустрэцца з прадстаўнікамі рэдкіх прафесій, даведацца пра сакрэты славянскіх адзінаборстваў, пасябраваць з рыцарамі і байкерамі. А на кухні пад кіраўніцтвам Алены і лепшых шэф-повараў рэстаранаў Мінска не толькі стаць стваральнікамі сапраўдных кулінарных шэдэўраў, але і дэгустатарамі ўласнаручна прыгатаваных страў.

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

Мінулай восенню ў Ашмяны прыязджалі ўдзельнікі рыцарскага клуба “Алтын тумен”, якія пазнаёмілі дзяцей з бытам і ўзбраеннем татарскіх воінаў. Напрыканцы ж сакавіка ў інтэрнат завіталі беларускія рыцары – адгалінаванне клуба гістарычнай рэканструкцыі “Люцэрн” пад назвай “Ордэн храма”, што створаны пры Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Кіраўніком і ідэйным натхняльнікам клуба з’яўляецца Ірына Салавей. У Ашмяны яна прыехала разам з Ільёй Лаўрэнцьевым (месір Альбер), Аляксеем Мяшковым (Рудзігер фон Ульм) і Верай Мяшковай (ледзі Агенільда фон Ульм). Госці не толькі расказалі дзецям пра рыцараў эпохі Сярэднявечча, але і паказалі ўзбраенне і абмундзіраванне ваяроў ХIII стагоддзя. Усе разам пранікліся тым часам, калі Беларусь уваходзіла ў склад дзяржавы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае і паспрабавалі ўзгадаць некаторыя гістарычныя вехі. Самыя смелыя прайшлі абрад пасвячэння ў рыцары. А пасля, падзяліўшыся на дзве каманды (“Мечаносцы” і “Крыжакі”), вучні спаборнічалі ў лоўкасці і спрыце. Эстафета завяршылася нічыёй: узнагарода (ласункі) дасталася абедзвюм камандам.

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

Пасля актыўных фізічных практыкаванняў дзеці накіраваліся ў сталоўку, дзе акрамя абеду іх чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе фруктовага асарці. Гэтыя прысмакі, а таксама прадукты для рыцарскай вячэры былі набыты дзякуючы прадпрымальніку Андрэю Радчуку. Андрэй Валер’евіч перадаў вучням школы-інтэрната і значную колькасць сродкаў гігіены, якія ніколі не бываюць лішнімі.

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

Нягледзячы на тое, што голад быў спатолены, усім не цярпелася даведацца, што ж за страва чакае на вячэру, тым больш што з кухні ўжо даносіўся казытлівы пах спецый. Гэта Алена Мікульчук яшчэ з вечара замарынавала мяса – найлепшую ежу для сапраўдных ваяроў. Частка дзяцей тут жа далучылася да Алены і пад яе кіраўніцтвам прыступіла да прыгатавання мяса. Іншыя не адыходзіліся ад рыцараў, якія падзяліліся сакрэтамі свайго хоббі, прыгадалі фэсты, што ладзяцца не толькі ў Беларусі, але і Чэхіі, Расіі, Украіне,  расказалі аб дабрачынных акцыях і конкурсах-баях, у якіх яны прымаюць удзел. А пасля разам з валанцёрамі Наталляй Ганціеўскай, Аляксеем Чуяшковым, Цімафеем Акудовічам і Валянцінай і Валянцінам Ушаковымі былі арганізаваны рыцарскія баі і майстар-клас па развучванні сярэднявечных танцаў.

Заключным акордам цудоўнага незабыўнага свята стала вячэра, якую вучні ацанілі на ўра, просячы дабаўкі, а таксама вогненнае шоу, што арганізавалі госці для сваіх сяброў.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).