У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”
На мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”, які сабраў маладых, апантаных і таленавітых спецыялістаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Ашмянскага раёна.
Вядучыя мерапрыемства Аляксандр Наумчык і Ірына Янчуковіч падкрэслілі, што 2015 год аб’яўлены ў краіне Годам моладзі, таму і шэраг мерапрыемстваў прысвяцілі менавіта гэтай катэгорыі насельніцтва.
Адкрыў конкурс старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Эдмундавіч Сарасек. Ён прывітаў маладых спецыялістаў і адзначыў, што ў раён у мінулым годзе прыехала 148 чалавек.
Падчас мерапрыемства раскрылі свае таленты дзесяць маладых спецыялістаў з розных арганізацый: адукацыі, аховы здароўя і сельскай гаспадаркі. Сярод іх аказаўся толькі адзін юнак-заатэхнік свінагадоўчага комплексу СВК “Гальшанскі” Сяргей Шчур. Чароўную жаночую палову прадставілі настаўніцы Вольга Ярошка, Марта Мацкевіч, Вольга Коршун, Дар’я Сярпейка, Наталля Саўко, выхавацелі Бажэна Пяняўская, Вераніка Чахоўская, Алена Муха і ўрач-тэрапеўт Таццяна Анохіна.
Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. На першым маладыя спецыялісты прадставілі эсэ на тэму “Сваёй прафесіяй ганаруся”. Своеасаблівую “экспазіцыю” з аформленымі эсэ і фотаздымкамі можна было ўбачыць у фае Дома культуры, яшчэ да пачатку мерапрыемства. Наступны этап – “Візітоўка”, дзе кожны з канкурсантаў расказаў пра сябе і сваю прафесійную дзейнасць, прадставіў крэда, з якім крочыць па жыцці і паразважаў аб тым, якім бачыць свой шлях да вяршыняў майстэрства.У заключным конкурсе “Свой погляд” прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый нашага раёна прадставілі аповед з прапановамі па развіццю галіны, у якой працуюць, а таксама “рэформы” , якія б яны правялі, калі б былі на месцы кіраўніка сваёй установы ці арганізацыі.
Нягледзячы на ўяўную сур’ёзнасць заданняў, конкурс атрымаўся вельмі вясёлым і дынамічным. Маладыя спецыялісты спявалі, танцавалі, чыталі свае вершы, ігралі ў невялікіх тэатральных пастаноўках.
Педагог-псіхолаг Гальшанскай сярэдняй школы Вольга Коршун у вершаванай форме прадставіла сябе, свой калектыў, а таксама адзначыла, што славутае мястэчка Гальшаны стала для яе другім домам.
Самая моцная падтрымка ў зале была ва ўрача-тэрапеўта раённай бальніцы Таццяны Анохінай, яе прыйшлі падтрымаць не толькі сябры, але і калегі з раённай бальніцы. Пасля свайго прадстаўлення Таццяна выказала шчырыя і цёплыя словы падзякі сваім бацькам, якія спецыяльна прыехалі на конкурс.
З вялікім захапленнем журы і госці мерапрыемства слухалі настаўніка англійскай мовы сярэдняй школы №3 Вольгу Ярошка. Дзяўчына расказала пра сваё багатае на падзеі жыццё, прафесію і выхаванцаў. Важнае месца ў жыцці Вольгі займаюць захапленні, якім яна аддае частку свайго сэрца. Падчас выканання песні на французскай мове на экране змяняліся фотаздымкі. На іх – эмоцыі людзей, пейзажы, таямнічы свет прыроды…
Адданая сваёй справе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Барунскага вучэбна-педагагічнага комплексу Марта Мацкевіч выйшла ў традыцыйнай беларускай сукенцы, а на яе галаве красаваўся вялікі вянок. Усім прысутным запомнілася напісаная ў жартоўнай форме гісторыя пра размеркаванне, а таксама мілагучная песня на роднай мове. Нягледзячы на свой узрост, дзяўчына ўразіла мудрасцю. Нягледзячы на тое, што большасць часу Марта праводзіць у школе, яна паспявае іграць на гітары, спяваць і фатаграфаваць.
Усе канкурсанты прадэманстравалі не толькі сваю сур’ёзную падрыхтоўку, але і сваіх арганізацый і ўстаноў. Таму павіншаваць маладых спецыялістаў прыйшлі старшыні раённых прафсаюзных арганізацый Раіса Турлай, Валерый Глускі, а таксама галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Тамара Сахарчук.
Удзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы. Пераважную большасць галасоў і Гран-пры конкурсу “Малады спецыяліст XXI стагоддзя” члены журы аддалі Вользе Ярошцы, першае месца атрымала Марта Мацкевіч, другое – Вольга Коршун, трэцяй стала Таццяна Анохіна.
Вясновы настрой гэтаму вечару надалі работнікі раённага цэнтра культуры Ірына Янчуковіч і Канстанцін Яраш, а таксама творчае аб’яднанне “Пакаленне Next”.
У верасні ў нашым горадзе пройдзе занальны этап конкурсу, дзе будуць спаборнічаць маладыя спецыялісты-пераможцы не толькі Ашмянскага, але і Астравецкага і Смаргонскага раёнаў.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье


