Сённяшнія веды – заўтрашнія поспехі
Жывёлагадоўля – галіна сельскай гаспадаркі, якой не абысціся без працы асеменатара, заатэхніка, ветэрынарнага ўрача. І вопыт важна часамі падмацоўваць тэорыяй, удасканальваць уменні. Менавіта для гэтага ў мінулую пятніцу, 19 верасня, на базе ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” сабраліся прадстаўнікі адпаведных спецыяльнасцей.
Конкурс прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны Ашмяншчыны праводзіцца не першы год. Ініцыятыва яго правядзення належыць РУП “Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі”. Раённы конкурс-вучоба сярод звёнаў па ўзнаўленні статку буйной рагатай жывёлы прызваны не толькі вызначыць лепшых заатэхнікаў-селекцыянераў, аператараў па штучным асемяненні, ветэрынарных ветурачоў-гінеколагаў, але і паглыбіць веды спецыялістаў.
Удзельнікам мерапрыемства прадэманстравалі работу новага сканера для ультрагукавога даследавання. Магчымасці прыбора паказваў спецыяліст па рабоце з кліентамі ААА “Біяком Тэхналогія” Артур Алегавіч Бараноўскі. Невялікі зручны апарат дазваляе выяўляць у жывёлы цельнасць і ахвоту, дыягнаставаць хваробы органаў узнаўлення больш дакладна і на раннім этапе. Стан унутраных органаў бачны на бесправадным маніторы ў рэжыме рэальнага часу.
Дарэчы, для жывёлаводаў СВК “Гальшанскі” такія навінкі – не дзіва. Паводле дамоўленасці з гэтай фірмай, гальшанскіх рагуляў рэгулярна дыягнастуюць пры дапамозе гэтага прыбора.
Потым пачалася праверка тэорыі і практыкі. Камісію ўзначаліў загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, доктар ветэрынарных навук Аляксандр Уладзіміравіч Глаз, які даўно і плённа супрацоўнічае з ашмянскімі селекцыянерамі. Яшчэ адзін высокі госць, які наведаў у нас падобнае мерапрыемства ўпершыню, – Алег Анатольевіч Нарэйка, выконваючы абавязкі старшыні Гродзенскага аграпрамысловага саюза. У складзе камісіі таксама былі прадстаўнікі з РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства”. Удзельнічала ў рабоце камісіі і намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці Анастасія Віктараўна Акулевіч.
Спецыялістаў экзаменавалі без спеху, прапаноўвалі прыводзіць прыклады са свайго асабістага вопыту працы. Гэта выглядала не як строгі экзамен, а хутчэй як жывая і шчырая гутарка, абмен меркаваннямі і думкамі паміж улюбёнымі ў сваю справу прафесіяналамі.
Уладзімір Іванавіч Марцінкевіч з СВК “Гальшанскі” па заканчэнні тэарэтычнай часткі падзяліўся ўражаннямі ад мерапрыемства. Нягледзячы на вялікі стаж і не меншы вопыт – а ён у жывёлагадоўлі больш за сорак год, – спецыяліст задаволены магчымасцю сабрацца ў коле аднадумцаў. Падобныя конкурсы дапамагаюць асвяжыць веды, лепш разабраць асобныя актуальныя пытанні, пазнаёміцца з найноўшымі тэхнічнымі распрацоўкамі.
Па заканчэнні праверкі тэарэтычных ведаў дзеянне перамясцілася ў гасцінныя сцены кафэ “Стары горад”, дзе адбылося ўганараванне ўдзельнікаў конкурсу. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Віталь Вацлававіч Ясюкайціс уручыў ганаровыя граматы: ад раённага Савета дэпутатаў – Ірыне Феліксаўне Шымановіч і ад райвыканкама – Генаэфе Францаўне Завадскай. Імя Ірыны Феліксаўны, дарэчы, за працоўныя поспехі было занесена на раённую Дошку гонару.
Дырэктар ашмянскага селекцыйна-племяннога цэнтра Аляксандр Іванавіч Шымановіч узнагародзіў лепшых аператараў па штучным асемяненні. Першае месца заваявала Тамара Леанідаўна Гнаінская, другое – Валерый Вацлававіч Мацкевіч, трэцяе месца было прысуджана Святлане Францаўне Шкелда.
Дыпломы райкама прафсаюза працаўнікоў агрпрамысловага комплексу ўручыла заатэхнікам-селекцыянерам Раіса Мікалаеўна Турлай. Дыплом I ступені атрымала Алена Уладзіміраўна Шыдлоўская, дыплом II ступені – Дзмітрый Казіміравіч Лапцеў, дыплом III ступені дастаўся Ірыне Віктараўне Кот.
У намінацыі на лепшага ветурача-гінеколага вылучылісія Андрэй Іосіфавіч Мажэйка (I месца), Віктар Іванавіч Высоцкі (II месца), Генадзь Анатольевіч Ставарук III месца).
Усіх астатніх удзельнікаў конкурсу-вучобы заахвоцілі каштоўнымі падарункамі.
Культурную праграму для гасцей вяла Сняжана Кагадоўская, невялікі ансамбль парадаваў прысутных жывой музыкай, а “завёў” публіку добрымі песнямі і рухавымі танцамі дуэт “Славянскія рытмы”.
Кіраўнік селекцыйна-племяннога цэнтра Аляксандр Іванавіч Шымановіч сваім калектывам задаволены. Праца ідзе сваім ходам і агульная карціна складваецца нядрэнна. Ад 100 кароў за восем месяцаў сёлета атрымана 55 цялят, што на пяць галоў перавышае сярэдні ўзровень па вобласці. Штучна асемянілі 9582 каровы ў сельгасарганізацыях, разам з прыватным сектарам – 10 329. Леташні вынік перавышаны на 55 галоў.
Дасягненні жывёлаводаў Ашмяшчыны – захавальнасць маладняку, павелічэнне прадукцыйнасці статку – вынік пільнай увагі і дбайнага стаўлення да выканання тэхналагічных патрабаванняў, вынік трывалых ведаў і прафесіяналізму.
Дзмітрый РАДКЕВІЧ.
Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
"Памир" - первая белорусская АЭС
Подробнее Практически все белорусы знают находящийся под Минском поселок Сосны, что по Могилевскому направлению, и многие знают, что там находится институт энергетических и ядерных исследований "Сосны".


