У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці
Пагадзіцеся, што час ад часу дзеці пытаюць у бацькоў: «Адкуль бяруцца грошы?», «А чаму мне не купілі новую цацку?» ці “Што такое бабуліна пенсія?». Часам адказы на гэтыя пытанні здаюцца простымі і відавочнымі. Але толькі для нас, старэйшых. У дзіцяці свой погляд на свет грошай, і тое, якія адносіны ў яго складуцца з фінансамі, шмат у чым залежыць ад таго, калі і як яму распавядуць пра іх.
У Кальчунскай сярэдняй школе прайшоў незвычайны ўрок для пяцікласнікаў. Напачатку новага навучальнага года прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанка” вырашылі пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматнасці. Галоўнай нагодай паслужыў выпуск падрыхтаванай банкам брашуры “Твае першыя фінансы”, дзе змешчаны дзіцячыя казкі на фінансавую тэму. Галоўны персанаж кнігі Агрык у цікавай і даступнай форме знаёміць дзяцей з тонкасцямі грашовай справы. Гэта кніга будзе карыснай не толькі школьнікам, бацькам, але і настаўнікам.
Акцыя праводзіцца ва ўсёй краіне з 3 па 12 верасня для вучняў 5-х класаў сельскіх і гарадскіх школ, дзеля таго, каб павысіць узровень фінансавай адукаванасці вучняў. Бо дзіцяці, якое паступова асвойвае пачатковыя элементы эканамічнай сістэмы, будзе лягчэй увайсці ў складаны свет дарослых фінансаў і навучыцца правільна распараджацца матэрыяльнымі сродкамі.
Сімвалічна, адзначыў дырэктар Кальчунскай сярэдняй школы Антон Шмукста, што ўрок праводзіцца ў прафесійнае свята банкіраў — Дзень стварэння “Белаграпрамбанка”. Таму кіраўнік установы пажадаў арганізатарам акцыі поспехаў у фінансавых справах і плёну ў працоўнай дзейнасці.
— У дзяцей узнікае шмат пытанняў наконт таго, адкуль бяруцца грошы і дзе яны захоўваюцца, што такое “фінансы”, “плацёжная картка”, якую яны бачылі ў бацькоў. На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні можна атрымаць адказы ў новай брашуры, якая выдадзена нашым банкам. Хочацца сказаць, што “Белаграпрамбанк” невыпадкова з’яўляецца ўдзельнікам гэтай акцыі. На працягу некалькіх гадоў ён праводзіць акцыі “Расти большой», “Подари ребенку футбольный мяч”, — расказала начальнік разлікова-касавага цэнтра №2 у г. Ашмяны, філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Смаргонь Аляксандра Гаеўская.
Яна павіншавала вучняў школы з пачаткам навучальнага года, пажадала, каб ён быў насычаны яркімі падзеямі і новымі ўражаннямі. Пасля ўручыла пяцікласнікам падарункі: брашуру пад назвай “Твае першыя фінансы”, каляндар і расклад заняткаў з сімволікай банка.
— На кожны дзень ведаў вы дарыце падарункі і радасць дзецям,— падзякавала прадстаўнікам банка галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лілія Малашкевіч. — Вельмі прыемна, што гэта добрая традыцыя, якая была закладзена вамі, працягваецца, і вы дапамагаеце нашым вучням і ў гэтым навучальным годзе.
Яна адзначыла, што нездарма гэты ўрок праводзіцца ў Кальчунскай школе, бо тут упершыню адкрыўся клас з архітэктурна-мастацкім уклонам, педагагічны і прававы клас, а ў гэтым годзе з’явіўся новы прадмет па асновах фінансавай граматнасці. Л. Малашкевіч зазначае, што сёння трэба ісці ў нагу з часам, а фінансавая адукаванасць дапаможа ўладкавацца ў жыцці.
Пасля начальнік аддзела рознічных паслуг Наталля Сымановіч і спецыяліст па аказанні рознічных паслуг Наталія Уладзімірава прэзентавалі ўрок. Банк, дэпазіты, узносы, крэдыт, інфакіёск, банкамат - дзеці часта чуюць гэтыя словы, але не ведаюць іх значэння. Таму занятак пачаўся з азначэння паняцця фінансавай адукаванасці і размовай аб тым, чаму патрэбна быць фінансава адукаваным.
- Фінансавая адукаванасць — аснова поспеху і дабрабыту кожнага чалавека, – расказвае Наталія Уладзімірава. – Яна ўтрымлівае ў сабе здольнасць весці ўлік даходаў і расходаў, вучыць распараджацца грашовымі сродкамі, планаваць і зберагаць іх, каб упэўнена адчуваць сябе ў жыцці.
У банку існуюць спецыяльныя карткі з цікавым дызайнам для школьнікаў. Бацькі, якія з’яўляюцца кліентамі “Белаграпрамбанка” могуць дадаткова набыць дзіцячыя карткі. Тут будзе ўладкаваны пэўны ліміт, які неабходны дзецям. Гэта нашмат прасцей, чым грошы ў кішэні. Дзеці вучацца фарміраваць свой бюджэт, разлічвацца карткай у крамах, карыстацца інфакіёскамі, самастойна плаціць за мабільную сувязь і інтэрнэт.
Напрыканцы ўрока пяцікласнікі ўручылі ў падарунак першакласнікам паветраныя шарыкі з сімволікай банка, каб тыя ведалі, што ў гасцях школы былі прадстаўнікі “Белаграпрамбанка”. Бо фінансавая адукаванасць — упэўненнасць у сваёй будучыні.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
ВОЗ: никто не знает, сколько продлится пандемия коронавируса
Подробнее Вакцину от новой коронавирусной инфекции будут разрабатывать от 1 года до 1,5 лет. Эксперты Всемирной организации здравоохранения считают, что всему миру нужно научиться жить рядом с COVID-19.


