Сцяпан Аўсюкевіч. Погляд з-пад пэндзля
Наш горад славіцца людзьмі таленавітымі і творчымі. Сярод іх паэты і кампазітары, музыкі і навукоўцы. Але асобна вылучаюцца мастакі. Бо жывапіс – гэта асаблівы від мастацтва, які патрабуе ад аўтара не толькі пачуцця прыгожага, але і здольнасці перадаць яго ў фарбах.

У музеі імя Францішка Багушэвіча прайшла сустрэча з мастаком Сцяпанам Аўсюкевічам. Чалавек ён незвычайны і лёс яго цалкам адпавядае гэтай характарыстыцы.
Пачаў шукаць сябе са школьнай лавы, у класе сёмым. Сцёпа тады на самых нудных уроках рабіў замалёўкі, накіды партрэтаў дзеячаў і асоб, якія трапляліся ў падручніку па гісторыі. Такія “заняткі” часцяком ішлі на шкоду ўласна ўрокам гісторыі ды і іншым прадметам таксама, што тут жа адбівалася на паспяховасці юнага “Рэпіна”. Але займацца маляваннем не кідаў. Не пакідаў і творчыя эксперыменты з бітым шклом, пяском, каменьчыкамі, якія спалучаў у мудрагелістыя кампазіцыі, надаваў выгляд мазаічных карцін. Пакрытыя лакам, такія шэдэўры аздаблялі сцены дома Аўсюкевічаў, ды і цяпер яшчэ недзе на гарышчы можна знайсці ўзоры тагачасных творчых эксперыментаў. Бацька майстра Сцяпан Браніслававіч захапленні сына падзяляў і ўхваляў – як і кожны добры бацька, ён разумеў, што любы занятак рукам хлопчыка лепш за ветрагонства і няўрымслівасць.

Наступнай прыступкай станаўлення мастацкіх перавагаў сталі вузкія вулкі Вільні, па якіх ён хадзіў з хроснай маці, наведаныя ім шыкоўныя і прасторныя віленскія касцёлы. Таму нядзіўна, што хлопчык проста-такі ўлюбіўся ў архітэктуру.
Аднак ён, як і многія ашмянскія юнакі, аддаў перавагу прагматычнаму падыходу да жыцця і пайшоў спазнаваць прамудрасці сельскай працы ў прафтэхвучылішча, хоць і разумеў, што гэта сцежка – не яго.
Змяніла яго светапогляд… служба ў арміі. Там ён пазнаёміўся з адным хлопцам, лёс якога так нагадваў яго ўласныя кіданні і хістанні – любіў маляваць, не верыў у сябе, абраў зусім іншы шлях… І той армейскі сябар прымусіў перагледзець жыццёвыя прыярытэты мастака-самавука. Чаго варта самаволка на Балтыйскае мора, якое вельмі ўразіла Сцёпу. “Убачыш раз – не забудзеш ніколі”, – сказаў ён.
У 1990 годзе скончыў Мірскае мастацкае вучылішча, атрымаўшы спецыяльнасць рэстаўратара помнікаў каменнага дойлідства. Працаваў афармляльнікам на дрожджзаводзе, у музеі імя Багушэвіча. Рэстаўраваў алтары касцёлаў у Ашмянах, Сурвілішках, Крэве.

Партрэты пачаў пісаць даволі даўно. Кожная работа вымагае сапраўднай адданасці і стараннасці. Праца над чарговым элементам карціны можа ісці некалькі сутак запар, а над самой карцінай працягласць працы можа вымярацца і ў месяцах.
У гарачых спрэчках з бацькам нарадзілася правіла – трэба маляваць жыццё як яно ёсць, прытрымлівацца канонаў рэалізму, з дакладнасцю адлюстроўваць рэчаіснасць.
Далёка не ў кожнага хопіць сёння адвагі поўнасцю прысвяціць сябе творчасці. Яму – хапіла. Нялёгкі гэта хлеб, але мастак не здаецца, нягледзячы на цяжкасці. А цяжкасцяў хапае. Сярод іншага, пачаліся непрыемнасці са здароўем. Але інструктары па лячэбнай фізкультуры Вольга Пярфільева і Наталля Хмелянок літаральна паднялі Сцяпана Сцяпанавіча на ногі (“на рукі”, – напаўжартам папраўляе Наталля). У знак удзячнасці ён напісаў іх партрэты.

Аднак адкрыццё выставы не скончылася расказам аб карцінах. Падчас мерапрыемства мастакі абмяняліся меркаваннямі аб тонкасцях тэхнікі жывапісу, падбору фарбаў, іншых пытаннях. Сцяпан Сцяпанавіч абменьваўся сакрэтамі майстэрства і творчым досведам з дырэктарам школы-інтэрната Уладзімірам Бізюком і выкладчыкам Гальшанскай школы мастацтваў Сяргеем Дундам. Вядомы ашмянскі актывіст на ніве мастацтва Аляксандр Рыгоравіч Спірыдонаў, які таксама не абмінуў выставу, выказаў шчырыя пажаданні поспехаў даўняму сябру. Як выказаўся госць, “проста Сцяпан вырас у Сцяпана Сцяпанавіча”. Знаны ашмянскі паэт Пётр Шакола выказаў падзяку за запрашэнне і адзначыў, што творчасць гэтага мастака стала для яго адкрыццём.

Мерапрыемства вялі Ірына Бусловіч і Вольга Вінцаловіч. Сярод вершаў, якія яны прачыталі, быў паэтычны твор, прысвечаны асабіста Сцяпану Аўсюкевічу адным з яго армейскіх сяброў.
А на заканчэнне, па добрай традыцыі, Сцяпан Сцяпанавіч уручыў у дар музею адну са сваіх карцін. Выстава яго работ будзе працаваць да канца кастрычніка.
Дзмітрый РАДКЕВІЧ.
Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Курсы валют в Ошмянах
Подробнее Курсы валют USD, EUR, RUR
Интересная Беларусь
Беларусь – угроза всей Европе
Подробнее Пока президент продолжает делать вид и уверять людей в том, что эпидемии не существует, Европа считает нас санитарной угрозой. Об этом говорит французская газета Liberation.


