У Шчапанавічах песняй душэўнай віталі вяскоўцаў
Жыхары сельскай мясцовасці не збалаваны святамі і канцэртамі. I не таму, што яны свету белага за работай не бачаць. Яны б і рады вылучыць у чарадзе паўсядзённых клопатаў прыемную хвілінку на адпачынак. Артысты да іх часам самі не едуць. Асабліва ў аддаленыя вёскі. Хто ж будзе для пяці-дзесяці бабулек ладзіць канцэрт? Другая справа -аграгарадок. У сельскіх Дамах культуры больш нагод для правядзення мерапрыемстваў і творчых сустрэч. Летам папулярныя на сяле святы калектыўнага адпачынку. У многіх населеных пунктах яны сталі традыцыйнымі і выпадаюць нават на пэўную дату календара.
А вось работнікі Граўжышкоўскага сельскага Дома культуры сёлета вырашылі правесці сустрэчу з вяскоўцамі ў Шчапанавічах. На тэрыторыі сельскага Савета, калі не браць пад увагу Граўжышкі, гэта адна з самых буйных вёсак. Калісьці яна была цэнтрам калгаса «Перамога». Тут было аддзяленне паштовай сувязі, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, ферма. Калі пачалі адбудоўвацца аграгарадкі, згодна з праграмай адраджэння і развіцця вёскі актыўна пачалі ўзводзіць у Шчапанавічах жыллё для спецыялістаў аграпрамысловага комплексу. Праўда, да гэтага часу некаторыя з кватэр так і не заселены. Зачыніліся бібліятэка і ФАП, ідзе гаворка аб закрыцці пошты.З кожным годам меншае і колькасць насельніцтва.
Сёння ў Шчапанавічах пражывае 130 чалавек. На свята да іх прыйшлі таксама жыхары Малых і Вялікіх Вайшнарышак, Доржаў. Вяскоўцы былі вельмі рады сустрэчы з артыстамі, тым больш, што амаль усе яны свае, з гэтага кута.
Пасля трох гадзін дня, калі каровы ўжо былі падоены і выгнаны на пашу, месцічы пачалі збірацца ля крамы: менавіта тут было замоўлена месца сустрэчы. Рады былі спаткацца мясцовыя жыхары не толькі з калектывам Граўжышкоўскага клуба, гасцямі з Кракоўкі -народным ансамблем народнай песні «Жытніца», але і з кіраўніцтвам сельвыканкама. Анатоль Іосіфавіч Верамеевіч павіншаваў вяскоўцаў са святам, расказаў аб стане спраў на тэрыторыі сельскага Савета і выслухаў пытанні, якія турбуюць мясцовы люд. Памочнікам мясцовай улады ў арганізацыі сувязі з насельніцтвам аддаленых вёсак з’яўляюцца старасты. Стараста вёскі Шчапанавічы Раман Лявонавіч Тонкавіч не толькі добра ведае сваіх аднавяскоўцаў, але і ў курсе іх клопатаў і праблем, якія ён не прамінуў агучыць падчас сустрэчы. Ад усіх жыхароў вёскі Раман Лявонавіч падзякаваў работнікам Граўжышкоўскага Дома культуры за арганізацыю свята і пажадаў, каб такія вось спатканні сталі традыцыйнымі.
Вядучая мерапрыемства Таццяна Булкевіч запрасіла да мікрафона старшыню ветэранскай арганізацыі СВК «Граўжышкі» Іосіфа Іосіфавіча Мантурава. Мясцовы краязнавец, няўрымслівы і апантаны чалавек, Іосіф Іосіфавіч ужо даўно збірае матэрыял па гісторыі не толькі саміх Шчапанавіч, але і мясцовай гаспадаркі. У юбілейную дату вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ён расказаў сабраўшымся аб байцах, якія вызвалялі гэты край, а таксама аб земляках, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. У Граўжышкоўскім краі нарадзілася і жыве паэтка Ядзвіга Іосіфаўна Чаплінская. Яна добра вядома мясцовым людзям не толькі як творца паэтычнага слова, але і як настаўніца: на працягу многіх год выкладала родную мову і літаратуру ў Вайшнарышскай базавай школе. Вучыла і дзяцей са Шчапанавіч. Ядзвіга Іосіфаўна падарыла шчапанаўскім удзячным гледачам свае вершы пра родную старонку, якую яна не перастае ўслаўляць у паэзіі, якой гарнарыцца і захапляецца. А для паэткі музычны падарунак зрабілі Алена Сальмановіч і Вацлаў Сідаровіч. Яны выканалі песню «Сустрэча з домам». Канцэртная праграма, якую зладзілі для вяскоўцаў работнікі культуры, прыйшлася да густу і малым, і сталым. Усе з прыемнасцю адзначылі, што народны сямейны ансамбль «Граўжанцы» папоўніўся новымі выканаўцамі. Прадаўжальнікамі слаўных сямейных традыцый сталі яшчэ зусім юныя артысткі – Віялета Сідаровіч і Валерыя Грышкойць. Бурнымі апладысментамі віталі гледачы народны ансамбль «Жытніца» Кракоўскага СДК, Валерыя Ягевіча з Крэйванцаўскага Дома культуры, Сяргея Бараноўскага і Кацярыну Сальмановіч з Кальчунскага ДК.
На свяце можна было паспытаць шашлыкоў. А вось дзеці не пераставалі церабіць сваіх бацькоў і бабуль і «раскручваць» іх на марожанае, смачныя напоі і салодкую вату. Малышы з задавальненнем забаўляліся на надзіманых горках і прымалі ўдзел у гульнях. Для дарослых была арганізавана дыскатэка.
Работнікі Кальчунскага Дома культуры ўдзячны ўсім, хто прыйшоў на свята, а таксама сваім калегам з Кракоўскага, Крэйванцаўскага і Кальчунскага Дамоў культуры, асабістая падзяка ад іх дырэктару Крэйванцаўскага ДК Алегу Пятровічу Дзядзічкіну – за агучванне святочнай праграмы.
Аліна САНЮК.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Курсы валют в Ошмянах
Подробнее Курсы валют USD, EUR, RUR
Интересная Беларусь
Беларусь – угроза всей Европе
Подробнее Пока президент продолжает делать вид и уверять людей в том, что эпидемии не существует, Европа считает нас санитарной угрозой. Об этом говорит французская газета Liberation.


