Летнікі чакаюць дзяцей
Дачакаліся. Вось і прыйшло яно – жаданае лета. Самая любімая пара ў нашых дзяцей! Лета неразрыўна звязана з адпачынкам у летніках. Нездарма ж гэтыя словы ў беларускай мове аднакаранёвыя.
Штогод напярэдадні летніх канікул галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Ашмянскага раёна Ніна Бабраўніцкая праводзіць нараду са старшынямі камісій па аздараўленні ў арганізацыях, на якой аналізуюцца вынікі мінулагодняй летняй кампаніі і абмяркоўваюцца пытанні арганізацыі аздараўлення на бягучы год.
Як было адзначана Нінай Бабраўніцкай, летась у летніках розных профіляў аздаравілася ў раёне 1522 дзіцяці, з іх 187 склалі дзеці-сіроты і 18 – дзеці-інваліды. На змяншэнне кошту пуцёвак асобным катэгорыям дзяцей з раённага бюджэту было выдаткавана больш за 32 мільёны рублёў, на падрыхтоўку летнікаў да работы – звыш 225 мільёнаў рублёў.
Сёлета перад юнымі жыхарамі раёна раскрыюць свае дзверы 8 кругласутачных летнікаў (660 дзяцей) і 17 – дзённых (650 дзяцей). Амаль 500 дзяцей адпачне гэтым летам у “Дружбе”. Усе чатыры змены ў летніку будуць профільнымі. Жупранская школа імя Францішка Багушэвіча збярэ адораных дзяцей. Летнікі пры Мураванаашмянкоўскім ВПК і школе-інтэрнаце скіраваны на экалагічнае выхаванне дзяцей. Ва ўсіх гэтых летніках змена разлічана на 18 дзён. Набыццё пуцёвак у гэтыя летнікі праходзіць праз аддзел адукацыі, спорту і турызму. Дзевяцідзённыя будуць працаваць пры Гальшанскай школе (гісторыка-археалагічны летнік “Кентаўры”), Барунскім ВПК (працы і адпачынку) і такі ж – пры Кальчунскай СШ.
Дзённыя летнікі адкрыюцца пры ўсіх школах, а таксама пры дзіцячым садку №7 і цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Што тычыцца кошту пуцёвак, то ў сярэднім адпачынак у “Дружбе” абыдзецца ў 1875000 рублёў (кошт вагаецца ў залежнасці ад узроставай групы). 1200000 рублёў ад гэтай сумы – датацыя Фонду сацыяльнага страхавання насельніцтва. На нарадзе было агаворана, што 10 працэнтаў ад кошту пуцёўкі павінна пакрыць прафсаюзная пярвічка і па меры магчымасці столькі ж – арганізацыя, у якой працуюць бацькі дзіцяці. У выніку бацькам прыйдзецца выкласці са сваіх кашалькоў зусім нязначную суму.
Як і ў мінулыя гады, асноўная ўвага будзе скіравана на аздараўленне дзяцей са шматдзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, сірот, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама з сем’яў, даход якіх на аднаго чалавека не перавышае бюджэту пражытачнага мінімуму (1212470 рублёў). Трэба адзначыць, што на працягу года атрымаць пуцёўку ў летнік (“Дружба”, а таксама кругласутачныя 18-дзённыя летнікі пры школах) дзеці маюць магчымасць толькі адзін раз. Двойчы аздаравіцца могуць дзеці-сіроты, дзеці са шматдзетных і няпоўных сем’яў, дзеці непрацуючых пенсіянераў.
Аліна САНЮК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Курсы валют в Ошмянах
Подробнее Курсы валют USD, EUR, RUR
Интересная Беларусь
Энергетические богатства Беларуси
Подробнее В последние годы мы всё чаще слышим слова о энергетической безопасности, повышении энергетической независимости и снижении энергоемкости ВВП за счет применения местных ви дов топлива.


