Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Таямнічы, ахінуты легендамі, ён і сёння захоўвае сляды былой велічы, прываблівае турыстаў і знаўцаў гісторыі. У такія дні – асабліва. У мінулую суботу ля сцен замка магнацкага роду Сапегаў прайшоў пяты фестываль сярэдневечнай культуры «Гальшанскі замак», які сабраў не толькі пастаянных гасцей, але і новых прыхільнікаў.

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Гісторыя старадаўняга мястэчка ў чарговы раз ажыла. Яго славутыя жыхары быццам і не пакідалі родных Гальшан. Вось яна, прыгажуня Соф’я, вакол якой разгортваюцца сапраўдныя інтрыгі. Юная рамантычная княжна, затым верная маладая жонка польскага караля Ягайлы, маці наследнікаў польскай кароны – такой яе ўвасобілі ў першым нацыянальным беларускім мюзікле, які адбыўся падчас фестывалю. Гэтае прадстаўленне стала шыкоўным падарункам гальшанцам і гасцям мястэчка. Выступіць на адкрытай пляцоўцы артыстам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра прапанавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская. Ідэю падтрымалі – дзе ж, як не ля сцен радавога замка, ставіць спектакль «Соф’я Гальшанская»! Не сталі сур’ёзнай перашкодай нават дождж з навальніцай, якія на кароткі час затрымалі прадстаўленне.

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Перад замкам, на беразе вядомага з даўніх часоў ручая Карабель, раскінуўся рыцарскі стан. Конна-гістарычны клуб «Залатая шпора» прадставіў тэатралізацыю, падчас якой перад гледачамі разгарнуліся падзеі часоў Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, 1812 года. Атмасферу рыцарства стварылі паказальныя выступленні народнага клуба славянскіх адзінаборстваў «Аридан», ваенна-гістарычных клубаў «Мэта», Dies Magna, Мінскага стралковага клуба лучнікаў BOW’S CLUB. Рукапашныя баі, воіны ў сярэднявечных даспехах прыцягвалі ўвагу не толькі прадстаўнікоў моцнай паловы, але і жанчын, дзяцей.

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Тых, хто ведае смак азарту, чакаў яшчэ адзін сапраўдны сюрпрыз – упершыню на Гальшанскім фестывалі прайшоў атракцыён «Бег мадагаскарскіх шыпячых прусакоў». Прыхільнікі такога незвычайнага «віду спорту» змаглі не толькі назіраць за забегамі, але і зрабіць свае стаўкі. Гэту і многія іншыя забавы прапанаваў гасцям фестывалю экстрым-тэатр «Берсерк».

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Адметнасцю свята ў Гальшанах заўсёды заставалася магчымасць быць не проста назіральнікам, але і актыўным удзельнікам гульняў, разнастайных паядынкаў. Сёлета  кожны жадаючы змог наведаць майстар-клас па сярэднявечных танцах, патрымаць у руках прылады каваля і выкаваць сувенір – цвік альбо падкову. Для тых, хто не адважыўся на такую сур’ёзную мужчынскую справу, працавала пляцоўка «Горад майстроў». Тут можна было набыць не толькі сувеніры на любы густ, цацкі для дзяцей, але і гаспадарчыя прылады, садовы інвентар… Павышаным попытам карысталіся вырабы ручной работы: гліняны посуд, сурвэткі і абрусы, паштоўкі, карціны. Дарэчы, можна было заказаць у мастакоў нават уласны партрэт ці прыгожы малюнак, які за некалькі хвілін наносілі на запясце, плячо, а найбольш смелыя – на твар. «Горад майстроў» прадставілі рамеснікі з Маладзечанскага, Карэліцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Астравецкага раёнаў, Палянскага сельскага дома народнай творчасці і рамёстваў нашага раёна. Сувеніры на памяць аб гальшанскім фестывалі можна было набыць у Наталлі Ромаш, Леанарды Казіміравай, Сяргея Савасцінкевіча, Васіля Юршы, Ігара Касцючэнкі… Супрацоўнікі ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча ахвотна праводзілі экскурсіі для турыстаў, якія цікавіліся гісторыяй і таямніцамі Гальшанскага замка, яго былых жыхароў і прывідаў.

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Ля сцен Гальшанскага замка гісторыя ажывае

Несумненна, звыклым, а таму такім доўгачаканым момантам Гальшанскага фестывалю стала спатканне са старажытнай беларускай музыкай. Яе не кожны дзень пачуеш па тэлебачанні ці радыё, не гаворачы ўжо пра жывы гук. Здаволіць музычны голад гасцей фестывалю прыехала некалькі гуртоў: капэла беларускіх народных духавых інструментаў “Гуды”, фальклорны ансамбль “Баламуты”, “Стары Ольса”. Аматары сярэднявечнай музыкі атрымалі асалоду ад гукаў старадаўніх нацыянальных  інструментаў: дуды, акарыны, чароткі, жалейкі, цыстры… Можа, менавіта пад такія мелодыі адпачывалі колішнія ўладальнікі замка.

Ужо калі начная цемра апусцілася над Гальшанамі, калі згас свет ліхтароў,  экстрым-тэатр “Берсерк” прадставіў маляўнічае захапляльнае фаер-шоу, якім і завяршыўся юбілейны фестываль сярэднявечнай культуры.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).