У «Ашмянскім Світанку» праца з ранку да ранку
Усе гаспадаркі Ашмяншчыны распачалі касавіцу. 3 запланаваных 12911 гектараў травы скошаны на плошчы 1809 гектараў, што складае 14 працэнтаў. Згодна з даручэннем кіраўніцтва райсельгасхарчу перад аграрыямі стаіць няпростая задача – выканаць першы ўкос у пятнаццацідзённы тэрмін.
І нароўні з усімі працаўнікі СВК “Ашмянскі Світанак” спяшаюцца нарыхтаваць кармы. У шчыльным працоўным графіку работнікаў вёскі складана выкраіць нават хвілінку, аднак галоўны аграном гэтай гаспадаркі Віктар Зянонавіч Міхайлоўскі знайшоў час, каб сустрэцца з намі. Ён паведаміў, што работы ў гэтым накірунку пачаліся тут некалькі дзён таму. План на ўкос – 1195 гектараў – у параўнанні з іншымі гаспадаркамі, можа, і не самы вялікі, аднак гэта не значыць, што можна спаць у шапку. Надвор’е пагодай не песціць, ды і іншым справам не скажаш “пачакай”. Выкананне пастаўленых задач тут ідзе ў няспынным рэжыме – круглыя суткі. Тры касілкі не прастойваюць ніводнага пагоднага дня. На дзень напісання артыкула зяленіва было скошана на 121 гектары, а ў месцы закладкі ля Навасёлак было пакуль назапашана ўсяго каля 350 тон сенажу. Закладваць кармы ў траншэю – справа не з лёгкіх. На “Амкадорах” у спякотны поўдзень трамбуюць зялёную масу Віктар Палубінскі і Міхаіл Палубінскі. Трактары натужна гудуць не толькі ўдзень. З сёмай гадзіны вечара на пост заступаюць Сяргей Гнілазуб і Анатоль Чыстабаеў. Іх “дзяжурства” доўжыцца аж да рання. А сёмай раніцы, калі сонца падымаецца і пачынае прыграваць, яны перадаюць справы таварышам.
Ужо скончылі касіць люцэрну і перайшлі на канюшыну. Травы сёлета слабаватыя: адбіваюцца вясновыя маразы і замаразкі, таму з гектара ўдаецца накасіць толькі каля 85 цэнтнераў. Работы толькі-толькі пачаліся і, як запэўніў нас кіраўнік агранамічнай службы гаспадаркі, з першага ўкосу павінна атрымацца каля чатырох тысяч тон кармоў.
У цэлым жа справы на палях гаспадаркі ідуць сваім ходам. Захаванасць азімых склала сто працэнтаў, што на парадак лепш, чым летась. Хімпраполкі праведзены поўнасцю, ідзе фунгіцыдная апрацоўка збожжавых: азімых (апрацавана 50 гектараў) і яравых (70 гектараў). Яравыя культуры падкормліваюць азотнымі ўгнаеннямі.
Не без перашкод тут ідзе перазалужэнне сенакосаў і пашаў. Камяністыя глебы каля вёсак Павяжы і Маствілішкі вельмі ўскладняюць работу тэхніцы і людзям, аднак ім ужо ўдалося выканаць запланаваныя паказчыкі на 67 працэнтаў.
Праца на вёсцы кіпіць цяпер як ніколі. І як тут не прыгадаць даўнюю прымаўку: “Памагай Бог!”
Дзмітрый РАДКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Банки Ошмян
Подробнее Банки Ошмян
Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


