Сейбітаў рукі працуюць без прынукі
У разгары пасяўная кампанія на палетках раёна. Не пакладаючы рук працуюць ва ўсіх гаспадарках Ашмяншчыны. Найбольшы цяжар адказнасці ляжыць на людзях, якія выконваюць ганаровую місію сейбіта, – механізатарах.
І ў апошні красавіцкі дзень, акурат перад Святам працы, старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Раіса Мікалаеўна Турлай накіравалася ў СВК раёна для ўручэння ўзнагарод – падзячных пісьмаў і грашовых прэмій – лепшым працаўнікам.
Першымі былі адзначаны кракоўскія механізатары – Дзмітрый Радзевіч, імя якога ўжо гучала на старонках нашай газеты, і Генадзь Трахневіч. Яны механізатары са стажам. Генадзь Эдуардавіч у гаспадарцы з 1990 года. Як аднаму з лепшых, яму даручана працаваць са складанай энерганасычанай тэхнікай. Сёлета ён на сваім трактары «Беларус-3022 ДЦ.1» з прычэпным агрэгатам АПП-6Д ужо засеяў больш за 950 гектараў пасяўных плошчаў.
Далей наш шлях ляжаў паўз гоні СВК “Ашмянскі Світанак”. На ворыве і сяўбе тут вылучыліся Аляксандр Зыковіч (трактар МТЗ-3022, пасяўны агрэгат АПП-6, засеяў 611 гектараў) і Станіслаў Пабядзінскі. Станіслаў Вацлававіч знаходзіўся па рабоце ў вёсцы Масцвілішкі, куды адправіліся і мы. На трактары «Беларус-3022 ДЦ.1» з прычэпным агрэгатам АППМ-6 ён справіўся з даведзеным заданнем, засеяўшы 308 гектараў раннімі збожжавымі і зернебабовымі. Акрамя таго, за 25 дзён ён заараў 386 гектараў зямлі.
Пакінуўшы за сабой залітыя сонцам квітнеючыя рапсавыя палі і дзьмухаўцовыя лугі, мы трапілі на землі СВК “Граўжышкі”. Лепшы механізатар гэтай гаспадаркі Валянцін Загурскі ў перадсвяточны дзень быў заняты на сяўбе грэчкі. Неўзабаве на поле пад’ехаў і старшыня СВК. Сяргей Аляксандравіч Грышкавяк вельмі задаволены працай свайго падначаленага. Дарэчы, як адзначыў сам Валянцін Стэфанавіч, гэта ўжо яго дваццаць пятая працоўная вясна. Ён засеяў за час сяўбы ўжо больш за 500 гектараў плошчаў. Працуе ён на трактары John Deere-8430 з прычэпным агрэгатам АППМ-6.
У СВК “Крэйванцаўскі” выдатных вынікаў дасягнулі Валерый Даўлевіч і Аляксандр Зарэцкі. Валерый Іванавіч на трактары МТЗ-1221 з агрэгатам РУМ-МВУ 8000 уносіў мінеральныя ўгнаенні.
Лепшыя механізатары СВК “Прыгранічны” – Дзмітрый Матусевіч і Віктар Чарняк – напярэдадні свята працоўных таксама адчулі ўвагу і пашану прафсаюзнай арганізацыі. Франц Віктаравіч паведаміў, што працуе ў гаспадарцы ўжо дваццаць адзін год. Сёлета на трактары «Беларус-3022» з сеялкай АПП-6 ён управіўся пастаўленымі задачамі, пакінуўшы ў раллі тоны збожжа, ад якога чакаецца багаты ўраджай.
Назавём імёны астатніх працаўнікоў, якія вылучыліся на пасяўной і былі ўзнагароджаны ад імя райкама прафсаюза ў іншыя дні.
Лепшыя механізатары КРСУП эксперыментальная база “Баруны” – Мікалай Альшук (які на трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6Д пасеяў 480 гектараў збожжавых у сваёй гаспадарцы і дапамагае СВК “Кракоўка”), Уладзімір Казлоўскі (з аналагічнай тэхнікай пасеяў 560 гектараў) і Казімір Бражыцкі, які на трактары МТЗ-82 з агрэгатам ПРТ-7 унёс дзве с паловай тысячы тон арганікі.
У СВК “Гальшанскі” закладку будучага ўраджаю праводзяць Іван Шавель і Уладзімір Сасноўскі. Яны абое на трактары John Deere-8430 з пасяўным агрэгатам “Gaspardo” засеялі 900 гектараў збожжавых, а пры дапамозе агрэгата дакладнага высявання “Оптыма” – больш за 520 гектараў кукурузы.
Найбольш вынікова ў СВК імя Кляцкова спрацавалі Валерый Субач і Станіслаў Спірыдовіч.
Амаль усе героі сёлетняй сяўбы цяпер моцна занятыя працай. Таму пагутарыць у нас атрымалася не з усімі. Але можна быць упэўненымі – гэтыя людзі яшчэ не раз заявяць пра сябе, і не словамі – справамі пацвердзяць званне лепшых.
Дзмітрый РАДКЕВІЧ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Телефонный справочник Ошмяны
Подробнее Телефонный справочник Ошмяны
Интересная Беларусь
Невядомыя старонкі гісторыі Заходняй Беларусі. Напад на Стоўбцы ў 1924 г.
Подробнее У 1980 г. на савецкія экраны выйшаў другі фільм серыялу “Дзяржаўная граніца. Мірнае лета 21-га года”, які распавядаў аб барацьбе савецкіх памежнікаў супраць польскіх дыверсантаў.


