На будынку па вуліцы Савецкай з’явіцца намалёваны трыпціх?
Больш месяца назад на сцяне будынка па вуліцы Савецкай, дзе пад адным дахам месціцца фірменная крама ашмянскага мясакамбіната “Пачастунак” і кафэ “Галактыка”, пачалі вырысоўвацца дзіўныя малюнкі. Для нашага горада гэта незвычайная падзея, таму жыхары спачатку назіралі здаля за тым, што адбываецца, а пасля пачалі падыходзіць да мастачкі Святланы Даманавай, каб задаволіць сваю цікаўнасць. Не прамінулі звярнуцца да аўтара роспісу сцен і карэспандэнты раёнкі.
Аказваецца, роспіс на сцяне “Пачастунка” - гэта ўсяго толькі першая частка трыпціха “Тры старасты ашмянскія – Радзівіл, Сапега, Агінскі. XVI-XVIIIст”.
Мікалай Радзівіл Руды - сын легендарнага Юрыя Радзівіла, празванага “літоўскім Геркулесам”, пакінуў у гісторыі след як актыўны абаронца незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага і на сойме, і на полі бітвы. Ён быў адным з наймацнейшых магнатаў свайго часу, таму і Ашмяны пры яго старостве дасягнулі адметнага росквіту.
Сюжэт карціны, што адкрываецца гараджанам і гасцям горада са сцяны крамы, просты і зразумелы: “Стараста са сваёй світай едзе з Вільні. Раптам карэта спыняецца. Ён выходзіць на вуліцу ў Ашмянах, каб запытацца ў фурмана, чым выкліканы незапланаваны прыпынак. Аказваецца, наперад выбег сабачка, вось коні ад яго брэху і спыніліся…”
Другі стараста ашмянскі Павел Стэфан Сапега разам са сваёй жонкай Альжбетай “аблюбуе” сцяну краязнаўчага музея. Пра гэтага грамадскага і ваеннага дзеяча ашмянцам расказваць не трэба. Усе мы ведаем яго як уладальніка замка ў Гальшанах. Падканцлер літоўскі, стараста ашмянскі і гомельскі зрабіў шмат для развіцця нашай зямлі.
ХVIII стагоддзе прадстаўлена старастам Андрэем Агінскім, бацькам знакамітага кампазітара, аўтара паланеза “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага. Сюжэтная карціна з гэтай выбітнай асобай – ваяводам трокскім, упаўнаважаным паслом Рэчы Паспалітай у Пецярбурзе і паслом у Вене - будзе намалявана на сцяне крамы “Гурман”.
Па словах архітэктара, дырэктара гальшанскай фірмы “Нефпраект” Ігара Раханскага, трыпціх - гэта адна з частак агульнага музейнага комплексу, канцэпцыя якога распрацавана разам з калегамі і аднадумцамі. Гісторыя Ашмян ХVI – XVIII ст. і знакавыя асобы таго часу ўдала спалучаюцца з сучаснасцю і падаюцца ў выглядзе зандажу (даследаванне архітэктурных форм будынка раскрыццём кладкі альбо участак адкрытай кладкі).
Мастачка Святлана Даманава насценным вонкавым роспісам займаецца ўпершыню, таму ёй і самой вельмі цікава ажыццяўляць задуму і спасцігаць новую тэхніку. Напачатку было нязвыкла і складана, бо шмат часу заняў падбор фарбаў, прыдатных для вонкавых работ, дасканала рыхтавалася аснова пад роспіс, абмяркоўваліся элементы касцюмаў той эпохі. Зараз работы ідуць хутчэй і ўжо можна назіраць пэўны рэзультат.
З’яўленне роспісу на сценах будынкаў нашага горада - не толькі магчымасць мясцовым жыхарам далучыцца да гісторыі, але і адкрыць для сябе нязведаныя яе старонкі.
Аліна САНЮК
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.


