Пацешкі ды ўсмешкі. У Лідскім раёне прайшло свята гумару
Любові да добрых жартаў усе ўзросты пакорлівыя. Тыя, хто ў суботу пабываў на раённым кірмашы гумару “Пацешкі ды ўсмешкі – даўгалецця сцежкі”, напэўна, з гэтым пагодзяцца. Лавы летняй пляцоўкі Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра былі запоўнены, прычым тут сабраліся самыя розныя людзі – ад школьнікаў да пенсіянераў.
Але якія жарты на галодны страўнік? Гаспадары культурнай установы, Аляксандр і Інэса Парфенчыкі, у першую чаргу пачаставалі ўсіх смачнасцямі: пячэннем і салодкімі напоямі – наладзіўшы ўсіх на правільны лад. Падсілкаваўшыся, артысты адразу пусціліся ў марафон гумару, а гледачы – смеху. Аматарскія калектывы з Мінойтаў, Мажэйкава, Крупава, Ганчароў, Дуброўні, Першамайскага, Ваверкі і, канешне, самой Бердаўкі спаборнічалі ў вясёлых жанрах: інтэрмедыя, пантаміма, клаунада, пародыя, гумарэска, байка, маналог. Упершыню на фестывалі прагучалі прыпеўкі пад гармонік.
– Кірмаш гумару “Пацешкі ды ўсмешкі – даўгалецця сцежкі” за восем год стаў не толькі адным з самых чакаемых, але і сапраўдным брэндам нашага аграгарадка, – распавяла мастацкі кіраўнік Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра Інэса Парфенчык. – З цягам часу мерапрыемства перарасло ў раённае, а ў гэтым годзе нават павінна было дарасці да міжрэгіянальнага. Са сваімі камедыйнымі нумарамі да нас планавалі прыехаць балагуры з Воранаўскага і Іўеўскага раёнаў, але, на жаль, у апошні момант у іх не атрымалася – наша мерапрыемства супала з іх уласнымі. Аднак мы іх запрашаем і чакаем на наступны год!
Як і папярэднія, сёлетні кірмаш выдаўся смешным на жарты, незвычайным на каманды, яркім на вобразы і дружным на атмасферу. Без памятных дыпломаў і салодкіх падарункаў не засталася ні адна каманда. Аднак самымі вясёлымі сталі жартаўнікі з Ганчарскага Дома культуры і Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра – менавіта ім сваімі апладысментамі гледачы аддалі перавагу. Без усялякіх жартаў, на поўным сур’ёзе, артыстам дасталіся ну вельмі важкія прызы – па мяху свежанамалочанага збожжа ад сельгаспрадпрыемства «Бердаўка-Агра». Таму што, каб гумар на дыету “не сеў”, трэба каб і жартаўнікі не зблаглі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лиды
Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил
Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.
В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%
Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и
В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график
Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.
Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале
Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и
В Лиде неизвестные продали молодому человеку найденный «клад», который оказался фальшивкой
Хотите узнать больше? "Клад", конечно, оказался ненастоящим.
Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона
Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с
Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины
Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в
«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба
Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.
Лучшие компании
Объявления
Ищем водителей
0 бел.руб.
13:59, 10.01.2023Ремонт компьютеров и ноутбуков.Установка...
0 бел.руб.
12:07, 03.01.2023Ремонт компьютеров юр. лиц / IT- аутсорс...
0 бел.руб.
12:06, 03.01.2023Памятники из гранита по выгодной цене ку...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Благоустройство. Строительные работы на ...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022О Лиде
Лидский замок на старых фотографиях
Подробнее В статье представлены фотографии лидского замка начала XX из национального архива польши.
Интересная Беларусь
Airbus показал новую модель самолета. Это практически "Звездные войны"
Подробнее Предлагаемую модель уже назвали "зеленой", так как она сконструирована таким образом, чтобы значительно снизить расход топлива и сократить выбросы углерода...


