Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму

У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму

У нядзелю, 28 мая, на базе філіяла “Тарноўскі Дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”. Праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца, традыцыямі якога славіцца Гродзеншчына, існуе трэці год. І кожны раз становіцца яркай падзеяй на зорным небасхіле мясцовага мастацтва. Так было і ў дзень фестывалю. Танцавальныя пары з самых розных куткоў вобласці прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і дасканалыя веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору. Многія народныя побытавыя танцы даўно забытыя. Але такія вось мерапрыемствы даюць новы віток для іх жыцця.
Народны танец складаўся на працягу доўгага часу, і, канешне, значны ўплыў на яго форміраванне аказалі самі людзі, іх самабытная культура, – заўважыла вядучы спецыяліст па харэаграфіі Лідскага раённага цэнтра культуры і народнага мастацтва Ганна Некраш. – Ён не вельмі сходны с танцамі нашых суседзяў, бо рухі ў ім вельмі хуткія. Фарміравалі такую асаблівасць святы і народныя абрады каляндарнага года, якія абавязкова суправаджаліся гульнямі, карагодамі, музыкай і песнямі. Менавіта таму даўнейшыя танцы такія прыгожыя, дынамічныя, вясёлыя, завадныя – такія, што так і хочацца забыцца пра некаторыя паўсядзённыя справы і станчыць пад знаёмыя народныя мелодыі.
Ад самых простых рухаў да трохкроку… Арганізатары свята, а імі выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама, упэўнены: асвоіць беларускі танец можа любы жадаючы. Галоўнае – навучыцца правільна трымаць рукі, спіну, не блытацца ў кроках падчас энергічных скокаў.
У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму

– Што гэта за танец? – пытаюся ў адной з дзяўчын.
Гэта беларускі танец “Каханачка”, – тут жа адказвае ўдзельніца Наталля Радзько. Яго адметная асаблівсць – жыццярадаснасць, а таксама эмацыянальнасць. Ён яркі і індывідуальны.
“На рэчаньку”, “Мальвіну”, “Лявоніху”, “Кракавяк”, “Ойру”, “Падэспань”, “Лысага” (цяжка весці пералік!) выдатна танцавалі ўсе – ад малога да вялікага. Што цікава, самаму старэйшаму выканаўцу кадрыляў аказалася восемдзесят шэсць гадоў, а самаму маладзейшаму – усяго сем.
– Ці мае месца ў будучым такое свята? – спытала ў жыхара аграгарадка Тарнова Івана Шаўко.
Не толькі я, але і ўсе гледачы, мае суседзі і сябры гаворым яму “так”, – чую ў адказ. – Каб быў трохі маладзейшы, сам бы кінуўся ў скокі, вельмі хацелася. А вось усе ўдзельнікі малайцы. Яны не толькі паказалі сваё майстэрства, але і знайшлі сярод нас шмат аднадумцаў і прыхільнікаў. За што дзякуй ім вялікі.
Сваім меркаваннем аб падзеі падзяліліся і члены журы. Вось што зазначыў вядучы беларускі этнахарэограф, навуковы і мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага праекта "Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" Мікалай Казенка:
Папулярызацыя лепшых узораў харэаграфічнага народнага мастацтва з улікам фактару лакальнай спецыфікі і самабытнасці, прапаганда традыцыйнай танцавальнай спадчыны, далучэнне да яе маладога пакалення – дарагога каштуе. Сёння мы ўбачылі яскравыя прыклады таго, якое прыгожае выкананне можа мець беларускі народны танец. Ён жыве і мае сваё прадаўжэнне. Выканаўцы самых разных узростаў гэта нам даказалі.
Напрыканцы фестывалю-свята зноў загучала музыка. Наогул, у гэты дзень яе было вельмі шмат. Мясцовыя танцоры, сярод якіх было шмат пераможцаў, ізноў кінуліся ў скокі. Як быццам і не стаміліся зусім, а наадварот, напоўніліся нейкай цудоўнай энергіяй самабытнага беларускага мастацтва.
У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму
У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму
У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму
У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму
У Тарнова танцавалі па-даўнейшаму
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил

Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.

В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%

Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.