Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

Рыцарскія забавы, сярэднявечныя танцы і музыка, “горад майстроў” і шмат чаго іншага… Як і абяцалі арганізатары, Лідскі замак у мінулую суботу зноў часова зажыў сярэднявечным жыццём: тут адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, арганізаваны ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама і народнай аматарскай студыяй “Dies Magna”, якая дзейнічае пры названым цэнтры. Нагадаем: адметнай асаблівасцю сёлетняга рыцарскага турніру стаў удзел у ім конных рыцараў, чаго ў нашым замку не было гадоў дзесяць.
У час тэатралізаванага адкрыцця мерапрыемства рыцары студыі “Dies Magna” распавялі гледачам пра знакамітае пагадненне 1392 года паміж стрыечнымі братамі – князямі Вітаўтам і Ягайлам, – якое было заключана ў маёнтку Востраў пад Лідай і паклала канец дзесяцігадовай міжусобнай вайне. Заключаны вечны мір – і ў гонар гэтай падзеі ў Лідскім замку вырашана правесці рыцарскі турнір, ваярскія гульні. Так тэатралізаваная сцэнка плаўна перацякае ва ўласна турнір “Меч Лідскага замка”.
Выязджаюць на конях і вітаюць гледачоў дзевяць рыцараў з мінскага конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”. На кані Трыстане – маршал турніру пан Павел Заслаўскі (кіраўнік клуба Павел Калінкоў). І ладзяцца адна за другой рыцарскія забавы: сеча на скаку качаноў капусты (“галоў непрыяцеляў”), удары дзідамі ў замацаваны на жэрдцы шчыт-“сарацыну”, падняцце дзідай кольца і хусткі прыгожай дамы і іншае – і ўсё таксама не злазячы з каня, на скаку.
Скажам проста, забавы гэтыя нялёгкія нават для вопытных рыцараў-вершнікаў з “Залатой шпоры”, не кожнаму з іх удаецца, напрыклад, падняць кольца альбо на поўным галопе дастаць уваткнуты ў зямлю меч. А тут яшчэ нечакана выбывае са строю адзін з коней: моцна раніць нагу аб востры каменьчык. Таму кіраўнік клуба ў час інтэрв’ю пасля першага аддзялення турніру крыху не ў настроі.
Шкада, што адзін наш конь сёння выступаць больш не зможа, – гаворыць ён. – Так, Лідскі замак – вельмі прыдатнае і цудоўнае месца для правядзення пешых турніраў, аднак для турніраў конных, як паказаў сённяшні непрыемны выпадак з канём, яго тэрыторыя яшчэ недастаткова падрыхтавана, ёсць над чым папрацаваць. Але гэта не значыць, што мы больш не гатовы да вас прыязджаць. Узровень арганізацыі турніру высокі, лідчане – народ гасцінны, гледачы нас актыўна падтрымліваюць. Увогуле, нам прыемна тут выступаць і мы гатовы выступаць далей.
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

***
А пакуль – перапынак. Але ёсць што паглядзець і ў чым паўдзельнічаць наведвальнікам замка і ў перапынках паміж аддзяленнямі. Для дзяцей арганізавана катанне на рыцарскіх конях; ансамбль сярэднявечнай музыкі “Hardwood”, тэатр гістарычнага танца “Soleil” і дуэт “Дзівабор” (усе згаданыя калектывы – таксама з Мінска) праводзяць для ўсіх жадаючых майстар-клас па сярэднявечных танцах; кожны жадаючы можа пабыць і ў ролі каваля; каля замка вабяць прахожых рамесныя рады, імправізаваныя гандлёвыя кропкі і іншае; у вежы Вітаўта супрацоўнікі гістарычна-мастацкага музея адкрылі дзве выстаўкі, якія датычацца гісторыі Лідскага замка…
Гэта ўжо трэці рыцарскі турнір у Лідзе, на якім выступае наш калектыў, – адзначае ў час інтэрв’ю музыкант ансамбля “Hardwood” Вольга Грынь. – Увогуле, Ліда для нас знакавае месца. Менавіта ў вашым горадзе чатыры гады назад мы далі свой першы канцэрт. У Лідзе жыве многа нашых сяброў. Вельмі падабаюцца ваш замак, мерапрыемствы ў ім – быццам трапляеш у маленькі сярэднявечны горад, дзе кожны займаецца сваёй справай, але ўсіх аб’ядноўвае захапленне сумеснай рэканструкцыяй той эпохі.
Сваёй справай займаецца ў замку і прафесійны каваль з Мінска Дзмітрый Андрэеў, які таксама прыязджае ў наш горад не ўпершыню. Дарэчы, даводзілася яму каваць зброю і для рыцараў “Залатой шпоры”. “Ваш замак ідэальна падыходзіць для такіх турніраў і ўвогуле для мерапрыемстваў па рэканструкцыі Сярэднявечча, – згодны і ён. – Магчымасці для гэтага тут – вялікія”.
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

***
У другім аддзяленні турніру – коннае тэатралізаванае рыцарскае шоу “Гісторыя рыцара” з удзелам клуба “Залатая шпора”. Галоўны герой дзейства – баярын вялікага князя Вітаўта, ужо знаёмы нам пан Павел Заслаўскі. Перад ім стаіць нялёгкая задача – вярнуць адабраную тэўтонскімі рыцарамі ў папскага нунцыя каралеўскую карону, якую той павінен быў даставіць вялікаму князю. Для гэтага пан Павел вымушаны пад імем Вільгельма Баварскага прыняць удзел у рыцарскім турніры, які праходзіць у сталіцы Тэўтонскага ордэна Марыенбургу. Прайшоўшы шэраг выпрабаванняў, ён выходзіць пераможцам турніру, пацвярджае сваё права быць рыцарам і ў паядынку адваёўвае карону Вітаўта.
 – Гісторыя гэта часткова праўдзівая, – адзначае кіраўнік клуба Павел Калінкоў. – Сапраўды, у 1409 годзе дзесьці на мяжы каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ў папскага нунцыя ўкралі карону, прызначаную для Вітаўта. Аднак карона тая так і не была вернута, каралём Вітаўт так і не стаў. У нашым шоу карона сімвалізуе сілу і адвагу воінаў Вялікага княства.
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

Напэўна, самым насычаным і яркім стала трэцяе – вячэрняе – аддзяленне турніру “Агні Лідскага замка”, на якое прыйшла найбольшая колькасць гледачоў. Тэму папярэдняга шоу – сілу і адвагу воінаў ВКЛ – як бы развіла далей і яшчэ раз падкрэсліла інтэрактыўнае коннае рыцарскае шоу “Пад харугвамі Грунвальда”, у якім, акрамя рыцараў з клуба “Залатая шпора”, удзельнічалі і некаторыя гледачы-мужчыны, з якіх была набрана дадатковая харугва для ўдзелу ў знакамітай Грунвальдскай бітве. Гэтым людзям далі дзіды і шчыты, і яны павінны былі стаяць шчыльнай сцяной перад націскам тэўтонскай пяхоты і кавалерыі (зразумела, за бяспекай дзейства для непадрыхтаваных людзей сачылі ўдзельнікі клуба, умела аб’язджаючы на конях сцяну з апалчэнцаў). У ходзе шоу быў інсцэніраваны эпізод бітвы, у якім забілі магістра Тэўтонскага ордэна.
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»

– Дзякую вам за тое, што выйшлі на полі бітвы ўперад і шчыльна стаялі побач адзін з другім, плячо ў плячо, – казаў удзельнікам-гледачам кіраўнік клуба. – А зараз прыйшоў час класці зброю і вяртацца да сваіх штодзённых спраў. Яшчэ раз дзякую за ўдзел.
Але на гэтым праграма мерапрыемства не завяршылася. Гледачоў чакалі сярэднявечная дыскатэка ад мінскай групы “Pawa” і фаер-шоу ад сталічных тэатраў агню “Бельтайн” і “Elemental”, якія сагрэлі ўсіх прысутных у той халодны позні восеньскі вечар і пакінулі ў іх мноства дадатковых яркіх уражанняў.
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка»
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил

Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.

В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%

Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.