Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

Каменны картуш з гербам адрэстаўравалі і паставілі на гранітны пастамент ля ўваходу ў гарадзенскі Новы замак, перадае “Твой Стыль“. Поруч з ім з’явілася дошка з тлумачэннямі на беларускай і польскай мовах.

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна
Ініцыятарам і спонсарам выступіў гарадзенскі бізнэсмэн Фелікс Гавін, справу падтрымала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшча.

Картуш часоў Аўгуста ІІІ калісці ўпрыгожваў фасад Новага Замку. Аднак у сярэдзіне ХІХ ст., падчас перабудовы каралеўскага палацу для патрэбаў расейскага вайсковага шпіталя, герб быў дэмантваны, разбіты і забыты… Сам палац быў спалены падчас Першай сусветнай вайны і канчаткова перабудаваны ў стылі ампір ужо савецкімі архітэктарамі як абкам партыі.

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

“Недзе ў 2009 г., калі я яшчэ працаваў тут на пасадзе консула Польшы, – расказвае Марэк Малюх (на здымку), кіраўнік аддзелу культурнай спадчынны ў замежжы мінкульта Польшчы, – журналіст Іваноўскі зладзіў мне неяк экскурсію па “невядомым” Гродне.

Пад сценамі Старога замку сярод травы мы ўбачылі гэты картуш: маладыя людзі тады прыносілі да яго кветкі ды знічкі… Пасля таго, як я зайшоў да дырэктара музея, яго прынамсі перанеслі пад дах Новага Замку, дзе ён ляжаў апошнія пару год”.

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

Зараз над аднаўленнем помніка працуе кваліфікаваны рэстаўратар з Варшавы Радаслаў Тушня (на здымку справа). Стан картуша ён ацэньвае як даволі дрэнны:

“Уся паверхня пакрытая хімічнымі ды арганічнымі наслаеннямі, якія глыбока сядзяць у структуры камня. Усё гэта мы адмывалі з дапамогай хіміі і вады. Зараз дачышчаю ўручную”.

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

На дадзены момант картуш з’яўляецца некамплектным, бракуе некаторых частак. Са словаў рэстаўратара, добра бачны спосаб эксплуатацыі: куды ліў дождж, калі ён яшчэ быў на фасадзе, якая частка выставала з зямлі, калі картуш быў скінуты.

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

“Цікава, – працягвае сп. Радаслаў, – што сляды расчэпу бачныя акурат на зломе: магчыма гэта сведчыць аб тым, што яго нехта склейваў ужо пасля дэмантажу з фасаду”.

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

Асноўныя працы былі скончаныя сёння і герб ужо стаіць на пастаменце. Заўтра рэстаўратар працягне працы па кансервацыі картуша, а за некалькі тыдняў варта чакаць афіцыйнага адкрыцця. “Дай Божа, каб гэта стала пачаткам нашай сталай супрацы,” – рэзюмуе Марэк Малюх.

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

Новае жыццё гербу Рэчы Паспалітай у Гродна

Здымкі Яна Лялевіча

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26