Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фестываль AD.NAK! падоўжыў дэдлайн прыёму работ да 10 чэрвеня ўключна

Прыём работ для ўдзелу ў Чацвёртым Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягнуты да 10 чэрвеня ўключна. Удзельнікі, якія яшчэ не паспелі падаць свае творы, атрымалі яшчэ тыдзень, каб зрабіць гэта.

Аргкамітэт Фестывалю вырашыў даць шанец тым, хто проста фізічна не паспеў даслаць свае творы ў раней пазначаны тэрмін, 3 чэрвеня. Такім чынам, ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работ, з’явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы. Апошні тыдзень быў для аргкамітэта Фестывалю вельмі гарачым. Удзельнікі актывізаваліся. Па стане на раніцу 3 чэрвеня да ўдзелу ў Фестывалі было пададзена 130 работ.

Як заўсёды, найбольшай папулярнасцю сярод намінацый карыстаецца катэгорыя “Дызайн & Art Direction“. Акрамя таго, даволі актыўна падаюцца работы ў намiнацыю “Афiша”. Пакуль не актыўнічаюць удзельнікі намінацый “Рэкламныя, PR-кампаніі”, “Радыё- ці аўдыёрэклама”, а таксама “СМІ альбо медыяпраекты”.

Самым прывабным для ўдзельнікаў зраіўся конкурс на найлепшы рэкламны фотаздымакAD.NAK ZНЯТА ТАК!. Таксама карыстаецца папулярнасцю Конкурс падрыхтаваных канцэптаў. А вось на конкурс “ЗРАБІ ZABOR” на найлепшую канцэпцыю прасоўвання выставы Zabor, а таксама на конкурс KaliLaska пакуль пададзена не вельмі шмат заявак.

Нагадваем, што ад партнёра конкурсу “ЗРАБІ ZABOR” інвестыцыйнай кампаніі “Зубр Капітал” прадугледжаныя каштоўныя прызы.

Сёлетні Фестываль AD.NAK! праходзіць пад слоганам “ТРЭНД BY AD.NAK УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ“. Гэты слоган абазначае адметнасць сучаснай беларускамоўнай рэкламнай камунікацыі — трэндавасць камунікацыі са спажыўцамі на беларускай мове і адначасова выключнасць кожнай рэкламнай работы і майстра.

Удзел у Фестывалі AD.NAK!–2013, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Канкурсантам прапануецца падаць свае работы на 4 конкурсы і 13 намінацый Фестывалю.

Сябры аргкамітэта Фестывалю заклікаюць удзельнікаў актыўна падаваць свае работы. Усе дасланыя на Фестываль работы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, склад якога будзе абвешчаны на гэтым тыдні. Яно вылучыць найлепшыя творы ў кожнай намінацыі.

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў апошні чацвер першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён будзе складацца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

У адукацыйнай праграму ўпершыню возьмуць удзел замежныя спікеры з Японіі і Італіі: Qanta Shimizu, творчы дырэктар японскага агенцтва PARTY, і Alessandro Sabini, былы творчы дырэктар італьянскага агенцтва Ogilvy&Mather, які нядаўна адкрыў уласнае агенцтва Sabini+Cobianchi/Pocko ў Мілане.

Дакладная праграма Вялікага фестывальнага дня будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.

Па пытаннях удзелу ў Фестывалі звяртайцеся ў аргкамітэт па тэлефонах:

+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail: [email protected].

Пяць простых крокаў, каб падаць сваю работу на Фестываль:

Крок першы. Прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка. Кнопка рэгістрацыі размешчаная злева на галоўнай старонцы сайта Фестывалю каля кнопкі “Увайсці“, якая спатрэбіцца крыху пазней.

Крок другі. Увайсці ў створаны акаўнт і падаць работу, паслядоўна націснуўшы кнопкі “Увайсці” і “Падаць работу”. Пры ўваходзе неабходна выкарыстоўваць пазначаныя пры рэгістрацыі логін і пароль.

Крок трэці. Падаць работу. Для гэтага неабходна паслядоўна:

— абраць намінацыю, альбо паднамінацыю, альбо конкурс;

— увесці назву работы;

— назву рэкламадаўца, замоўцы;

— назву прадукту ці паслугі, якія рэкламуюцца;

— каротка апісаць творчую ідэю сваёй работы;

— назваць аўтара ідэі;

— напісаць год стварэння работы;

— пазначыць горад, у якім жывеш.

Крок чацвёрты. Запампаваць сваю работу на сайт, карыстаючыся адмысловым полем на гэтай старонцы, і націснуць кнопку “Дадаць работу”.

Крок пяты. Упэўніцца, што работа пададзеная, і атрымаць магчымасць кіраваць статусам сваёй работы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26