Таямніцы старых пераплётаў. Трактат настаўніка Францыска Скарыны дэманструецца на выставе ў Новым замку ў Гродне
Выстава “Таямніцы старых пераплётаў” у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца адна з самых багатых кніжных калекцый Беларусі – звыш 20 тысяч рэдкіх і старадрукаваных кніг і каля 12 тысяч рэдкіх перыядычных выданняў. Кнігазбор гродзенскага музея - трэці па памерах і значнасці ў рэспубліцы, саступае зборам Нацыянальнай бібліятэкі і бібліятэкі НАН Беларусі.
Адзін з самых цікавых і каштоўных – уладальніцкі пераплёт, дзе пад адной вокладкай аб’яднаны адразу тры кнігі. І не проста кнігі, а інкунабулы – кнігі-першадрукі, выдадзеныя ад пачатку кнігадрукавання да 1500 года. Самая ранняя з інкунабул датуецца 1493 годам, была выдадзена ў Лейпцыгу. Але на выставе экспануецца хоць і крыху пазнейшая, але не менш каштоўная. Гэта “Трактат па логіцы” прафесара Кракаўскага ўніверсітэта Яна Глагоўскага, знакамітага матэматыка, астранома, урача, філосафа. Сярод яго выхаванцаў былі многія знакамітыя навукоўцы, у тым ліку Францыск Скарына, які з вялікім задавальненнем слухаў лекцыі Яна Глагоўскага па філасофіі.
Не менш цікавае прыжыццёвае выданне "Тэзісаў" Марціна Лютэра. Навукоўцы спрачаюцца, ці сустракаўся ён з Францыскам Скарынам, бо ва ўспамінах паплечніка Лютэра Філіпа Меланхтона, які меў Біблію Скарыны ў сваёй бібліятэцы, ёсць аповед аб тым, як яны сустракаліся “з доктарам Францыскам, ліцвінам, доктарам медыцыны”.
Сапраўдная вяршыня выдавецкага і друкарскага мастацтва – кніга, напісаная гуманістам эпохі Адраджэння, сябрам і саветнікам Рафаэля Андрэа Фульвіа “Выявы знакамітых людзей”. Яна была надрукавана ў Рыме ў 1517 годзе і лічыцца першым каталогам па нумізматыцы. На 228 старонках сабрана 190 ксілагравюр з выявамі манет і змешчаных на іх партрэтамі вядомых людзей старажытнай Грэцыі, Рыма, Егіпта, перыяду Сярэднявечча.
На выставе прадстаўлены кнігі, выдадзеныя італьянскім гуманістам Альдам Мануцыем – адным з самых знакамітых друкароў эпохі ранняга Рэнесансу. Мануцый быў родапачынальнікам вядомай выдавецкай дынастыі, якая праіснавала больш за 100 гадоў, і ўнёс вялікі ўклад у развіццё кнігадрукавання.
– Менавіта ён першы пачаў друкаваць кнігі невялікага памеру ў восьмай долі, першым прымяніў пагінацыю – нумарацыю старонак, а таксама першы пачаў выдаваць кнігі курсівам, – распавядае загадчык аддзела рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Алена Развановіч. – А каб абараніць свае кнігі ад падробкі, Мануцый пачаў пазначаць іх друкарскім сігнетам, на якім дэльфін абвівае якар. Гэта была адна з першых выдавецкіх марак у Еўропе. Мануцый праславіўся як выдавец першага ў свеце бестселера, якім стала выдадзеная ў невялікім фармаце у 1501 годзе кніга “Італьянскія вершы” Франчэска Петраркі. Такую кнігу можна было браць з сабой, і яна была вельмі хутка раскуплена ў колькасці 100 тысяч экземпляраў.
Поўны збор твораў самога знакамітага Франчэска Петраркі, выдадзены ў 1581 годзе, таксама можна ўбачыць у Новым замку.
Уражвае грунтоўная праца італьянскага лексікографа XVI стагоддзя Амброзія Калепіны. Усё сваё жыццё ён прысвяціў стварэнню тлумачальнага слоўніка на 11 мовах. У фондах гродзенскага музея – скарочаны варыянт гэтага слоўніка на васьмі мовах, у томе больш за тысячу старонак. Ад крапатлівай працы пад канец жыцця навуковец аслеп, і з таго часу падобныя вялікія, грунтоўныя працы ў памяць аб гэтым працавітым мужы сталі жартам называць каліпінамі.
Сапраўдную рэвалюцыю на кніжным рынку Еўропы ў XVII стагоддзі зрабілі вядомыя галандскія выдаўцы Эльзевіры. Яны пачалі друкаваць кнігі яшчэ меншага фармату - у16 і 24 долі. Гэта прывяло да зніжэння кошту, кнігі сталі даступнымі і для небагатых людзей. Іх насілі з сабой, а ў адзенні з’явіліся нават спецыяльныя кішэні для кніг.
Цікава ўбачыць “Хроніку Еўрапейскай Сарматыі” Аляксандра Гваньіні. Гэта першы твор, які пазнаёміў заходнееўрапейскіх чытачоў з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ў гэтай кнізе былі ўпершыню змешчаны партрэты вялікіх князёў літоўскіх.
А вось сапраўдныя каралеўскія кнігі. Экспануюцца тамы з бібліятэк французскага караля Людовіка XV, апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, расійскай імператрыцы Кацярыны II.
Таксама на выставе раскрываюцца асобныя таямніцы нараджэння кніг: старажытны спосаб вырабу паперы, элементы афармлення кнігі, такія, як тытульны ліст, ілюстрацыя, разнастайнасць шрыфтоў, аздоба пераплётаў.
Расказваць пра гэтую найцікавейшую выставу можна бясконца. Лепш прыйсці і на свае вочы ўбачыць усю прыгажосць.
…Не магу спыніцца: абавязкова затрымайцеся каля самай высокай кнігі на выставе. Кніга ўнікальная – “Рэдкія расліны” вядомага нямецкага батаніка 18 стагоддзя Хрыстафора Трэва. У еўрапейскіх бібліятэках знаходзіцца ўсяго каля 10 экземпляраў гэтай кнігі. Адзін з іх у Гродне. Мала таго, усе гравюры ў кнізе былі размаляваны мастакамі ад рукі.
Што? Выстава “Таямніцы старых пераплётаў”
Дзе? Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Новы замак, Сенатарская зала, вул. Замкавая, 20
Калі? З 10 жніўня па лістапад.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Гродно
В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было
Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.
Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно
Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и
В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?
Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в
В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?
Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы
Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно
Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?
В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу
Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.
Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода
Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.
Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно
Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26
Инфо
Расписание- Экспрессные автобусы
- Городские автобусы
- Маршруты городского транспорта
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Карта Гродно
- Карта Скиделя
- Карта Гродненского района
- Карта-схема движения городского транспорта Гродно
Объявления
Качественные металлические кровати, желе...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Оптом недорогие тумбы и стулья
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Дом с саунойна часы-сутки в Гродно
150 бел.руб.
05:40, 09.12.2022Грузоперевозки до 3т мебельный фургон (4...
111 бел.руб.
16:02, 07.12.2022Вывозим мусор, любой хлам, мебель и т. д...
1 бел.руб.
16:02, 07.12.2022О Гродно
Старый замок Гродно
Подробнее Редкий турист, приехавший в Гродно на экскурсию, обойдет стороной Старый замок. В его помещениях расположен областной историко–археологический музей с редчайшими экспонатами. Но не только
Интересная Беларусь
ЧТО ДЕЛАТЬ ЕСЛИ ВЫ ОСТАНОВЛЕНЫ МИЛИЦИЕЙ
Подробнее Согласно закону "О милиции", беспричинная остановка гражданина недопустима. Попросите представиться сотрудников милиции и объяснить причины задержания. Будьте вежливы и почтительны. Никогда не


