“КНІЖКІНА НАВАСЕЛЛЕ”, КРУГЛЫ СТОЛ, ШЧУЧЫНСКІЯ ЧЫТАННІ, ФЕСТЫВАЛЬ ПРЭСЫ І МНОГАЕ ІНШАЕ
XXII Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне распачаўся важнай падзеяй – адкрыццём пасля капітальнага рамонту раённай бібліятэкі імя Цёткі. На ўрачыстасць сабралася багата гараджан і гасцей. Нягледзячы на час камп’ютарных тэхналогій, тут любяць і шануюць жывое друкаванае слова. - Бібліятэка - гэта храм ведаў, а без ведаў немагчыма ствараць будучыню, - падкрэсліла на ўрачыстасці міністр інфармацыі Лілія Ананіч. - Таму, правёўшы вялікую працу па падрыхтоўцы літаратурнай сталіцы 2015 года, аргкамітэт асаблівую ўвагу надаў аб'ектам, звязаным з культурай і адукацыяй. Літаральна тыдзень таму Міністэрства інфармацыі сумесна з “Белкнігай" адкрыла ў Шчучыне кнігарню "Несцерка", і вельмі прыемна, што амаль усе кнігі, завезеныя туды ў першы дзень, адразу ж знайшлі свайго чытача. Гэта значыць, што кнігі і слова сапраўды маюць стваральную сілу… У дар бібліятэцы Міністэрства інфармацыі перадала 3 тысячы новых кніг беларускіх пісьменнікаў. Шчыра павіншаваў шчучынцаў і ўручыў падарунак ад Гродзенскага аблвыканкама намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч. - Гэта вялікі гонар - называцца імем выдатнай дачкі шчучынскай зямлі, якая стаяла ў вытокаў адраджэння беларускага пісьменнага слова. Вельмі прыемна, што супрацоўнікі бібліятэкі і гараджане гэта разумеюць, - адзначыў ён. - Сёння, у век глабальнай камп'ютарызацыі, паступова змяняецца традыцыйны статус бібліятэк. Яны павінны стаць інфармацыйнымі цэнтрамі з сучаснымі камп'ютарнымі тэхналогіямі. У гэтых умовах задача бібліятэк заключаецца не толькі ў зберажэнні кніжнага фонду, а ў тым, каб стаць навігатарамі ў бязмежным моры інфармацыі. Цёплыя словы пра слынную зямлячку Алаізу Пашкевіч і гонар быць яе нашчадкамі выказаў старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік. Кніга была і застаецца першым сродкам масавай камунікацыі, падкрэсліў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Гэта - носьбіт культуры, традыцый, духоўнасці, а чытанне - найлепшы сродак навучання, адукацыі і выхавання для людзей любой прафесіі і любога ўзросту. Мікалай Іванавіч перадаў у дар бібліятэцы кнігі. Усе выступоўцы выказалі ўпэўненасць у тым, што Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі і надалей будзе нязменнай захавальніцай агульначалавечых каштоўнасцяў і нацыянальнай літаратурнай спадчыны, культурных традыцый Прынёманскага краю, будзе садзейнічаць фарміраванню маральных прынцыпаў падрастаючага пакалення. На сённяшні дзень Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цеткі з’яўляецца буйным кнігасховішчам, вядучым інфармацыйным і сацыяльна-культурным цэнтрам рэгіёну. Больш як 4,5 тысячы чалавек з’ўляюцца пастаяннымі яе чытачамі, кніжны фонд складае амаль 40 тыс. экземпляраў, электронны каталог – 26 313 запісаў, у тым ліку рэтраспекцыі – 8 259. Для абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак працуе бібліятэка на колах – бібліёбус, які абслугоўвае 55 аддаленых і маланаселеных вёсак раёна, у якіх пражывае каля 2 600 чалавек. Абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца згодна з графікам па 12 маршрутах. Штогод у бібліятэцы выдаецца серыя творчых работ, ладзяцца выставы. Працуе гасцёўня “Ад усёй душы”, інтэлект-кафэ “IQ”. - Згодна з пратрабаваннямі часу, - расказвае дырэктар кніжніцы Аляксандра Янкоўская, - наша бібліятэка закупіла праграму і будзе падключана да сістэмы зводнага электроннага каталогу бібліятэк Беларусі BELMARK, што робіць нашу ўстанову культуры часткай бібліятэчнай сістэмы рэспублікі. … Перарэзана чырвоная стужка і першыя наведвальнікі не хаваюць захаплення. Старэнькі будынак саракавых гадоў унутры не пазнаць! Светлыя прасторныя памяшканні, новая мэбля, стэлажы. У абноўленай бібліятэцы размясціліся асноўныя фонды, абанемент, чытальная зала, цэнтр прававой інфармацыі і іншыя аддзелы. На будынак устаноўлена бронзавая мемарыяльная дошка з барэльефам Алаізы Пашкевіч (Цётцы), імя якой носіць бібліятэка. Усяго на рэканструкцыю затрачана каля чатырох мільярдаў беларускіх рублёў. Цудоўны “бонус” для тых, хто паспяшаўся стаць першымі наведвальнікамі пасля рамонту - выставачны праект, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады. Пасля святочнай імпрэзы ў абноўленай бібліятэцы адбыўся міжнародны круглы стол “Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, які стаў традыцыйным на Днях пісьменства. Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства інфармацыі Беларусі, выдавецкі дом "Звязда" і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сёлетні, дзявяты круглы стол, быў прысвечаны праблемам і перспектывам развіцця нацыянальных літаратур, асобных аспектаў мастацкага перакладу і напрамкаў развіцця культурных узаемасувязяў паміж рознымі краінамі. Удзельнікаў круглага стала віталі міністр інфармацыі Лілія Ананіч; намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Удзел у круглым стале ўзялі каля 30 пісьменнікаў, журналістаў, дзеячаў культуры з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Чарнагорыі, Казахстана і іншых краін. *** А ў гімназіі прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Шчучынскія чытанні – 2015”. Яе ўдзельнікамі сталі паэты, пісьменнікі, журналісты, дзеячы адукацыі і культуры. Дакладчыкі, сярод якіх навукоўцы інстытутаў НАН, прадстаўнікі вядучых ВНУ краіны, настаўнікі і школьнікі, закранулі такія тэмы, як тысячагадовыя вытокі беларускага пісьменства, беларуская мова і годнасць чалавека, творчасць і культурна-асветніцкія ідэі Цёткі, археалагічная спадчына Шчучынскага раёна і магчымасці яе практычнага выкарыстання, магдэбургскае права і яго роля ў развіцці культуры на тэрыторыі Беларусі і многія іншыя. Тым часам раённы Дом культуры прымае конкурс юных чытальнікаў Гродзенскай вобласці “Жывая класіка”. Наведвальнікі з цікавасцю знаёмяцца з выстаўкай дзіцячай перыёдыкі “Дзіцячая прэса на ўсе інтарэсы, выставачнымі праектамі “Якуб Колас. Дарогамі вайны” і “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду”. Не пакідае раўнадушнымі і выстаўка гродзенскіх мастакоў Юрыя Якавенкі і Аляксандра Сільвановіча “AlfAbet”. А на плошчы Свабоды разгарнуўся і шуміць Фестываль кнігі і прэсы. Друкаваныя СМІ і выдавецтвы дэманструюць свае здабыткі на ніве друку, прапагандуюць свае выданні. Тут можна ўбачыць арыгіналы падпольных і партызанскіх газет, унікальныя плакаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыях лепшыя фота- і літаратурныя творы, якія перамаглі ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
Шчучын, як напоўнены вулей, гудзе, стракаціць, знаёміцца, хаця афіцыйнае адкрыццё свята толькі заўтра.
Фота аўтараАла БІБІКАВА
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Гродно
В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было
Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.
Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно
Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и
В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?
Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в
В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?
Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы
Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно
Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?
В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу
Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.
Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода
Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.
Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно
Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26
Инфо
Расписание- Экспрессные автобусы
- Городские автобусы
- Маршруты городского транспорта
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Карта Гродно
- Карта Скиделя
- Карта Гродненского района
- Карта-схема движения городского транспорта Гродно
Объявления
Качественные металлические кровати, желе...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Оптом недорогие тумбы и стулья
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Дом с саунойна часы-сутки в Гродно
150 бел.руб.
05:40, 09.12.2022Грузоперевозки до 3т мебельный фургон (4...
111 бел.руб.
16:02, 07.12.2022Вывозим мусор, любой хлам, мебель и т. д...
1 бел.руб.
16:02, 07.12.2022О Гродно
Улицы Гродно
Подробнее В старой части Гродно что ни улица, то часть истории. Именно здесь, прохаживаясь по брусчатым мостовым, любуясь древними храмами и старинными домами, наслаждаясь звонкой мелодией боя колоколов,
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


