Сёння ў Шчучыне распачынаецца Свята беларускага пісьменства
Жыхары Шчучына ўпэўнены, што іх горад самы прыгожы і ўтульны, а яшчэ – самы вялікі з малых гарадоў. Яны трапятліва шануюць гісторыю роднага краю і робяць усё магчымае, каб яго сённяшні дзень быў варты мінулага. Любы жыхар горада скажа вам, што ў Шчучыне арыгінальны герб, прыгожы фантан, вясёлыя святы і смачныя сыры. А час тут звяраюць па гадзінніку на стылізаванай пад даўніну вежы ў цэнтры плошчы… У возера глядзяцца з розных бакоў старажытны палац князёў Друцкіх-Любецкіх і сучасны будынак раённага Дома культуры. Побач з храмам культуры застыла скульптура слыннай беларускай паэткі-зямлячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), якая нарадзілася і пахавана на шчучынскай зямлі. Касцёл Святой Тэрэзы Авільскай з калегіумам манахаў-піяраў, якія, пачынаючы з ХVІІІ стагоддзя, неслі асвету дзецям і дарослым, стаіць акурат насупраць Свята-Міхайлаўскай царквы са 150-гадовай гісторыяй. Дзяржаўная гімназія, дзе гісторыя слова і асветы сабрана ў музеі адукацыі, узноўлены кавалачак Юндзілаўскага сада… – Ад продкаў нам застаўся бясцэнны скарб, – разважае Сяргей Васільевіч Ложэчнік, – багатая духоўная спадчына. Гэты скарб мы павінны захаваць і прымножыць. Наш горад з гонарам прыняў эстафету рэспубліканскага фестывалю і з усёй адказнасцю да яго падрыхтаваўся. Гэта падзея прыемна ўзрушыла ўсіх жыхароў, натхніла на плённыя пераўтварэнні. – Сяргей Васільевіч, раскажыце, калі ласка, што зроблена ў Шчучыне да XXII свята беларускага пісьменства? – Зроблена шмат. Гасцей жа прынята сустракаць у прыбраным упрыгожаным доме! Адрамантавана шмат аб’ектаў сацыяльнай і культурнай сферы: гарадскія школы і гімназія, аддзяленні райбальніцы, раённы Дом культуры, стадыён “Алімп”, фасады амаль дваццаці будынкаў, дарогі. Непазнавальна змяніўся кінатэатр – маладзёжны цэнтр, у якім неўзабаве закіпіць новае жыццё, адкрылася кнігарня, ля пошты і касцёла з’явіліся арыгінальныя малыя архітэктурныя формы. Добраўпарадкавана набярэжная гарадскога возера. На пастамент на ўездзе ў райцэнтр ля развязкі магістралі Гродна–Мінск «прызямліўся» самалёт МІГ-25 – адна з візітовак нашага Шчучына і даніна памяці яго авіяцыйнаму мінуламу. Але самы галоўны аб’ект, да якога прыцягнута ўвага гараджан, гасцей, прэсы і якім мы асабліва ганарымся, канешне ж, палац Друцкіх-Любецкіх. Нарэшце, пастаўлена кропка ў яго доўгатэрміновай рэстаўрацыі. Дзякуючы майстэрству будаўнікоў і рэстаўратараў жамчужына Шчучына заззяла ва ўсёй прыгажосці! У адноўлены палац пераязджае раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, тут будуць таксама музей і канферэнц-зала для ўрачыстых прыёмаў. “Маленькі Версаль”, як некалі, напоўніцца творчасцю і прыгажосцю. Пасля капітальнага рамонту адчыняе свае дзверы і цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Наогул, імя нашай славутай зямлячкі – паэткі са Старога Двара – гэтымі днямі вітае над Шчучыншчынай, а яе радкі напаўняюць сэрцы любоўю і гонарам за нашу родную старонку. – Што падалося самым складаным? – Аб’ёмы работ былі вялізныя, часу бракавала, але мы справіліся. Людзі працавалі самааддана. Таму я шчыра ўдзячны ўсім, хто зрабіў важкі ўклад у падрыхтоўку райцэнтра да Дня беларускага пісьменства, асабліва будаўнікам і рэстаўратарам. Усяго на падрыхтоўку горада да свята затрачана каля 80 мільярдаў рублёў з розных крыніц фінансавання. Сродкі не распыляліся, а былі накіраваны на запланаваныя аб’екты. Неацэнна работа Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXII Дня беларускага пісьменства, падтрымка Гродзенскага аблвыканкама, шэрага міністэрстваў і ведамстваў. – Зробленае застанецца гараджанам на доўгія гады… – Безумоўна. Свята адшуміць, а адноўлены горад будзе радаваць нас. Жыць і працаваць у камфортных умовах удвая прыемней! Культурныя і сацыяльныя аб’екты будуць служыць людзям, садзейнічаць духоўнаму развіццю дзяцей і моладзі. Спадзяюся, што шчучынская зямля народзіць яшчэ шмат талентаў, а свята беларускага пісьменства дасць штуршок для ўсіх творчых асобаў. – Шчучын падчас свята наведае шмат гасцей? – За два дні свята ў нас пабываюць каля дзесяці тысяч гасцей. Будуць удзельнічаць больш за трыста пісьменнікаў і паэтаў з пятнаццаці краін, звыш ста прадстаўнікоў СМІ. Насычаная і разнастайная праграма дасць магчымасць кожнаму далучыцца да высокага, адчуць смак Слова, якое яднае эпохі і людзей. Спадзяёмся, усім будзе ўтульна і хораша ў нашым горадзе з багатай духоўнай спадчынай і шчырымі добразычлівымі жыхарамі.
На Дзень беларускага пісьменства ў Шчучын з’едуцца сотні беларускіх і замежных творцаў – прадстаўнікоў каля дзесяці краін. Пабачыць і задаць пытанні тым, чые кнігі мы купляем ці бяром у бібліятэцы, каго вывучаюць у межах школьнай праграмы нашы дзеці, набыць нешта з навінак і атрымаць аўтограф аўтара, пагадзіцеся, такі шанц выпадае не так часта. Пра свята, яго галоўных герояў – кнігі і творцаў – мы пагутарылі са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом.
– Мікалай Іванавіч, Дзень пісьменства праводзіцца ў краіне больш як дваццаць гадоў. Якое месца гэта свята сёння займае ў шэрагу іншых? – Свята насамрэч вялікае. Гэта свята кнігі, ведаў, культуры, інфармацыі. І важна падкрэсліць: дзяржава надае вялікую ўвагу Дню пісьменства, праяўляе клопат аб тых гарадах, дзе ён праводзіцца. Аказваецца матэрыяльная падтрымка, каб у населеных пунктах змаглі нешта абнавіць, адрамантаваць і каб у горада быў сапраўды святочны настрой.
– Свята з багатай гісторыяй, і шмат хто бываў на ім неаднойчы. Таму, пэўна, кожны год варта дадаваць нешта новае. – Сёлета ёсць, я бы сказаў, сур’ёзныя дапаўненні, калі параўноўваць з мінулымі святамі. Раней мы падводзілі вынікі літаратурнага конкурсу “Залаты купідон”. У гэтым годзе ўпершыню будуць падведзены вынікі конкурсу Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Гэта высокі ўзровень. У пісьменніцкім асяродку гэта навіна ўспрынята вельмі прыязна, з вялікай удзячнасцю Прэзідэнту і краіне ўвогуле за клопат аб аўтарах і іх творах. У параўнанні з “Залатым купідонам” зменшана колькасць намінацый. Калі раней было 10 – 11, то сёлета – 6 – 7. Гэта было зроблена ў тым ліку і каб падняць узровень значнасці прэміі. Там павінны быць імёны насамрэч вартыя. Мяркую, у наступным годзе пашырым колькасць намінацый. Да прыкладу, мы заўважылі, што нашаму грамадству не хапае сучасных песень, душэўных, патрыятычных. Яны ёсць, але ў асноўным былі напісаны дастаткова даўно. І хаця тыя песні яшчэ доўга будуць гучаць, трэба даць грамадству нешта новае. Летась мы праводзілі ў межах “Залатога купідона” конкурс, які я ўмоўна называю “тройка”. Ён павінен быў прыцягнуць увагу кампазітараў, выканаўцаў і паэтаў, каб яны аб’ядналі свае намаганні. У мінулым годзе перамаглі паэт Іван Юркін, кампазітар Алег Елісеенкаў і выканаўца Анатоль Ярмоленка. Пацвярджэннем высокага ўзроўню іх твора можна назваць тое, што ў гэтым годзе яны сталі намінантамі прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.
– Якое сёння, на ваш погляд, стаўленне беларусаў да друкаванага слова? – Быў час, асабліва пасля распаду Савецкага Саюза, інтарэс да кнігі знізіўся. Бадай, гэта можна патлумачыць тым, што палітычныя ўзрушэнні, эканамічныя цяжкасці паўплывалі на кніжныя паліцы. Людзі думалі аб іншым, а кнігі адышлі на другі план. Але калі пачалося паляпшэнне дабрабыту, сацыяльныя пытанні сталі вырашацца эфектыўна, настаў час духоўнасці. І гэта вельмі неабходна, каб паляпшэнне якасці жыцця ішло поруч з духоўнасцю, увагай да кнігі, культуры, мастацтва. Кніга сёння прадстаўляе вялікую значнасць і каштоўнасць для беларусаў. Вось адзін прыклад. Амаль два гады назад мы правялі апытанне ва ўсіх бібліятэках краіны. Склалі спіс амаль з 50 найбольш вядомых беларускіх аўтараў і запыталі ў кніжніцах, чые кнігі ў іх ёсць і колькі разоў кнігу выдавалі. Аказалася, што за два гады кнігі нашых аўтараў запрошваліся амаль 2,5 мільёна разоў. Вось і адказ на тое, ці чытаюць беларускіх творцаў.
– Неяк у бібліятэцы мне трапіла ў рукі ваша кніга. Заўважыла, што фармуляр быў амаль увесь запоўнены. Кнігі беларускай аўтаркі Алены Брава ўзяць так і не атрымалася: на руках. На некаторых аўтараў, ведаю, нават чарга ёсць. А, на вашу думку, хто яшчэ сёння найбольш запатрабаваны? – Вялікай цікавасцю карыстаюцца кнігі Георгія Марчука, Сяргея Трахіменка, Віктара Праўдзіна. Вячаслаў Бандарэнка напісаў два выдатныя раманы пра Першую сусветную вайну. Гістарычны раман “Шапка манамаха” стварыў Мікалай Ільінскі. Уладзімір Гніламёдаў – аўтар рамана “Расія”, які прыцягнуў увагу чытачоў у Беларусі і за яе межамі. З’явіліся ў нас і новыя імёны. За паўтара года мы прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі 23 маладых і таленавітых юнакоў і дзяўчат. У будучым, упэўнены, гэта цікавыя пісьменнікі. Як бачна, у нас сёння ёсць імёны, якія гучаць. І кнігі, якія варта пачытаць. Фота Алы БібікавайАла БІБІКАВА і Таццяна КУЗНЯЧЭНКАВА
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Гродно
В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было
Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.
Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно
Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и
В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?
Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в
В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?
Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы
Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно
Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?
В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу
Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.
Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода
Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.
Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно
Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26
Инфо
Расписание- Экспрессные автобусы
- Городские автобусы
- Маршруты городского транспорта
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Карта Гродно
- Карта Скиделя
- Карта Гродненского района
- Карта-схема движения городского транспорта Гродно
Объявления
Качественные металлические кровати, желе...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Оптом недорогие тумбы и стулья
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Дом с саунойна часы-сутки в Гродно
150 бел.руб.
05:40, 09.12.2022Грузоперевозки до 3т мебельный фургон (4...
111 бел.руб.
16:02, 07.12.2022Вывозим мусор, любой хлам, мебель и т. д...
1 бел.руб.
16:02, 07.12.2022О Гродно
Почему в выходные дни тариф на пригородных маршрутах повышается?
Подробнее В выходные дни, когда большинство студентов едут к родителям, тариф на пригородных маршрутах повышается. Четверг. В ожидании автобуса Ошмяны–Сморгонь интересуюсь ...
Интересная Беларусь
Графічная рэканструкцыя рэнесанснай ратушы ў Гродна Фота
Подробнее Гарадзенская ратуша – помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец XV ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі


