Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі

Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі

Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі парламентарыі са сталіцы. Ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, удзельнічалі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, члены Прэзідыума Савета Рэспублікі , дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук.
Адкрыццё новага будынка Астравецкай гімназіі адбылося ў студзені гэтага года. У мінулым навучальным годзе тут займаліся два першыя класы, а зараз у першы клас пайшлі 76 дзяцей – гэта ўжо тры класы.

-Радуе, што ўзрасла колькасць першакласнікаў у цэлым па краіне - сёлета ўпершыню за парты селі 106, 5 тысячы хлапчукоў і дзяўчынак – гэта на 1600 больш, чым у мінулым годзе, - аздначыў Міхаіл Мясніковіч.
Павіншаваўшы школьнікаў, асабліва першакласнікаў, Міхаіл Мясніковіч ад імя Савета Рэспублікі падараваў навучальнай установе мульціборд. Віктар Лісковіч у якасці падарунка ад аблвыканкама ўручыў гімназіі новы сучасны камп’ютар. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалька ад імя мясцовай улады перадаў сертыфікат на дакумент-камеру.
Першакласнікаў, якія першымі пераступілі школьны парог, чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: у падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яны атрымалі кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.
Дырэктар гімназіі Алена Севасцьян запрасіла гасцей пазнаёміцца з навучальнай установай. З задавальненнем паказвала прасторныя, светлыя класы, сучаснае абсталяванне, спартыўныя збудаванні.
-Мне спадабалася ваша гімназія, - выказаў сваё меркаванне Міхаіл Мясніковіч. – І не толькі светлыя новыя класы, а яшчэ больш – крэатыўнасць дырэктара і выкладчыкаў, якія настроены на тое, каб дзеці выраслі дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Дзяржава імкнецца, каб школа адпавядала сучасным патрабаванням. Гэта задача паспяхова вырашаецца.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што сучасная школа павінна рыхтаваць маладых людзей да актыўнай працоўнай дзейнасці. І для гэтага існуе сістэма безперапыннай адукацыі. Неабавязкова ўсім ісці вучыцца ва ўніверсітэт, краіне патрэбны высокакваліфікаваныя працоўныя кадры. Патрэбна больш увагі надаваць прафесійнай падрыхтоўцы ў каледжах і ліцэях.
Міхаіл Мясніковіч звярнуў асаблівую ўвагу і на асобу настаўніка:
- Сёлета ў рэспубліцы пачалі працоўную дзейнасць каля 5 тысяч маладых настаўнікаў. Задача мясцовай улады - каб гэтыя маладыя людзі былі акружаны ўвагай і старэйшых калег, і ўлады.
* * *

Міхаіл Мясніковіч і члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведалі Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, дзе на іх пытанні адказвалі Генеральны дырэктар Беларускай АЭС Міхаіл Філімонаў і намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Міхадзюк.
Госці пазнаёміліся з вытворчай базай будаўніцтва Беларускай АЭС, першым і другім жылымі мікрараёнамі будучага горада энергетыкаў, пабывалі на пляцоўцы будаўніцтва АЭС.
У другой палове дня ў Астраўцы прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па сацыяльна- эканамічным развіцці Астравецкага раёна”.
- Тэма пасяджэння - пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, -паведаміў журналістам Міхаіл Мясніковіч. - Астравецкі раён развіваецца хуткімі тэмпамі. Сюда прыязджае шмат будаўнікоў, і патрэбна думаць не толькі пра іх і будучых атамшчыкаў, але і пра членаў іх сямей, не звязаных працоўнымі адносінамі з Беларускай АЭС. Павінны вырашацца пытанні стварэння новых працоўных месцаў, арганізацыі быта і вольнага часу. Прэзідыум Савета Рэспублікі разгледзіць, як паспяхова вырашаюцца гэтыя пытанні. Калі пачыналі будаўніцтва АЭС, былі меркаванні, што горад атамшчыкаў трэба ўзводзіць асобна ад існуючага райцэнтра. Але Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вырашыў, што патрэбна пашыраць Астравец, зрабіць на яго базе сучасны горад, у якім будзе камфортна і тым, хто прыедзе будаваць АЭС і затым працаваць на ёй, і тым, хто жыве тут зараз.

Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Сёння гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі беларускія парламентарыі


Наталія Валынец
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26