Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Гальшанах адзначылі дзень нараджэння замка

У Гальшанах адзначылі дзень нараджэння замка

Ягайла, Соф’я Гальшанская і рыцары. У Гальшанах на Ашмяншчыне святкавалі юбілеі і ўдзельнічалі ў сярэдневяковых забавах.

Кажуць, і вельмі добрая рэч прыядаецца, калі карыстацца ёю часта. Гальшаны ў гэтым сэнсе умеюць здзіўляць. Фестываль “Гальшанскі замак” праходзіў сёлета ўжо шосты раз, і штогод на яго з задавальненнем едуць пастаянныя наведвальнікі, бо ведаюць: фэст будзе мець сваю, так бы мовіць, разынку. Вось і сёлета на аўтапаркоўцы ля сцен гальшанскага замка я заўважыла аўтамабілі з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Расіі і Літвы.

Як і штогод, сёлета для правядзення “Гальшанскага замку” яго арганізатар – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама – знайшоў новы падыход, тым больш, што і нагода для гэтага была, і не адна.

Сёлета у Гальшанах юбілей – 735 гадоў з дня першага ўпамінання мястэчка ў пісьмовых крыніцах. Адначасова святкавалі і яшчэ адзін слынны юбілей - 610 гадоў з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай, роданачальніцы еўрапейскай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Камень з памятнай дошкай у гонар гэтай слыннай зямлячкі ўстаноўлены на цэнтральнай плошчы сучаснага аграгарадка Гальшаны, дзе і пачаліся юбілейныя ўрачыстасці. Па праву гаспадара свята на плошчы адкрывае старшыня Гальшанскага сельвыканкама Войцех Коўзан. Нагадаўшы слаўныя даты старэйшага на ашмянскай зямлі мястэчка, ён тлумачыць, чаму турысты з усяго свету цягнуцца ў Гальшаны: гэтае месца мае рэпутацыю аднаго з самых загадкавых свету. Акрамя былога замка Сапегаў, які зараз уяўляе толькі руіны, турыстаў прыцягвае будынак кляштара ў цэнтры аграгарадка, у якім, кажуць людзі, жыве прывід Белай Панны. А ў праваслаўным гальшанскім храме захоўваецца часцінка мошчаў святой праведнай Іўліаніі Альшанскай, апякункі моладзі.

Старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч за асабісты ўклад у папулярызацыю і захаванне гістарычнай спадчыны Гальшаншчыны ўручае граматы Яніне Корзун, загадчыцы школьнага музея імя Эдуарда Корзуна, а таксама пенсіянерцы, аматарцы-краязнаўцы, фотамастаку Валянціне Лабунінай. Калі юбілей у мястэчка, то свята і ў яго жыхароў. Таму ў гэты дзень не застаўся па-за ўвагай ні адзін з іх. Пад дружныя апладысменты віталі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былога вязня фашысцкага канцлагера, воінаў-інтэрнацыяналістаў, самую старэйшую гальшанку Марыю Вікенцьеўну Бакуновіч і бацькоў Карыны Загорскай Андрэя і Наталлю – на сённяшні дзень яна самая малодшая жыхарка аграгарадка.

Дабрабыт і славу заўсёды ствараюць людзі – шчырыя працаўнікі. Таму дзень нараджэння Гальшан плаўна перацёк у святкаванне “Дажынак” у мясцовым сельгаскааператыве “Гальшанскі”, які ўжо шмат гадоў запар лічыцца лепшым на Ашмяншчыне. Старшыня “Гальшанскага” Мікалай Праўко, які выйшаў на імправізаваную сцэну, меў падставы для гонару: самае паўночнае на Ашмяншчыне сельгаспрадпрыемтва закончыла жніво і дабілася такіх вынікаў, якіх не дабівалася ніколі. Ураджайнасць збожжавых – 58,4 цэнтнера з гектара – нашмат перавысіла мінулагодні паказчык. На святочнай плошчы, пры гасцях і земляках ушаноўвалі герояў жніва. А пасля гасцінныя гальшанцы частавалі ўсіх духмяным караваем з мукі сёлетняга намалоту.

- Частуйцеся, не саромцеся, усім хопіць, - запрашалі прыветныя дзяўчаты ў прыгожых нацыянальных строях.

Потым, услед за рыцарамі на конях, удзельнікі свята рушылі да замка, які ў гэты фестывальны дзень таксама адзначаў свой юбілей. Павел Сцяфан Сапега пабудаваў яго 405 гадоў таму.

На фестывальнай пляцоўцы ля сцен замка ўвагай гасцей адразу завалодалі рыцары, якія развярнулі цэлае прадстаўленне – тут і рыцарскія забавы, і бугурты, і конна-спартыўнае шоў ”Гісторыя рыцара”, пры паказе якога конна-спартыўны клуб “Залатая шпора” перанес нас у часы ВКЛ. Цікавым было і выступленне народнага клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан” з Гродна.

Упершыню на фестывалі выступіў вулічны тэатр “Вір”, які ў спектаклі “Карабель дурняў” ажывіў на фестывальнай пляцоўцы карціну нідэрландскага мастака Іераніма Босха. Таксама артысты “Віра” ўсіх жадаючых вучылі хадзіць на хадулях.

Эпоха сярэднявечча быццам вярнулася на адзін дзень да руінаў таямнічага замка – танцавальны калектыў «Soleil» запрасіў усіх у танцы і правёў майстар-клас па сярэднявечных і шатландскіх танцах, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіў фрагменты са сваіх найбольш вядомых спектакляў.

Сярэднявечная музыка гучала ў выкананні груп «Літы талер», “PAWA” і дуэта «Дзівабор». Вабіў да сябе эксклюзіўнымі вырабамі ручной работы Горад майстроў, дзе можна было не толькі падзівіцца на прыгожыя рэчы, набыць іх, але і паспрабаваць штосьці зрабіць самому.

У Гальшанах адзначылі дзень нараджэння замка

У Гальшанах адзначылі дзень нараджэння замка

Фота аўтараНаталія ВАЛЫНЕЦ
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26