Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Добрушские ветераны выбрали нового председателя

Чарговая канферэнцыя раённай ветэранскай арганізацыі сабрала прадстаўнікоў мясцовай заканадаўчай і выканаўчай улады, старшыняў сельвыканкамаў, камітэтаў прафсаюзаў, намеснікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў па ідэалагічнай рабоце, дэлегатаў ад пярвічных ветэранскіх арганізацый. Ганаровым госцем яе стаў старшыня абласнога савета ветэранаў М.В.Ігнаценка. У час пасяджэння былі падведзены вынікі работы арганізацыі за апошнія пяць год, выбраны кіруючыя і кантралюючыя органы, дэлегаты, якія прадставяць раён на абласной канферэнцыі.Аб тым, што нашы ветэраны вядуць актыўнае жыццё, удзельнічаюць у культурных, палітычных і грамадскіх падзеях, расказаў спецыяльны відэафільм, які дэманстраваўся прысутным у пачатку работы канферэнцыі. Асноўныя вынікі пяцігадовай работы адзначылі ў сваіх выступленнях старшыня райсавета ветэранаў У.П.Лузанаў, старшыні пярвічных арганізацый, госці.

Як паведаміў У.П.Лузанаў, вялікая ўвага надавалася рабоце з кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, аддзеламі райвыканкамаў. Ва ўзаемадзеянні з імі і праводзілася мэтанакіраваная работа па сацыяльнай абароне пажылых грамадзян, недапушчэнні зніжэння іх жыццёвага ўзроўню. Так, у час абследавання ўмоў пражывання высвятляліся бытавыя праблемы ветэранаў вайны і працы, прымаліся канкрэтныя меры па іх вырашэнні.

Толькі ў 2009-2010 гадах рашэннямі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў было выдаткавана больш за 50 мільёнаў рублёў на рамонт печаў, электраправодкі, набыцця пажарных апавяшчальнікаў. На гэтыя мэты пайшло і 36,6 мільёна рублёў з абласнога бюджэту. Добрая падтрымка была аказана ветэранам і з боку прадпрыемстваў і арганізацый раёна: агульная сума матэрыяльнай дапамогі склала больш за 60 мільёнаў рублёў. Традыцыйна аказваюць дапамогу сваім ветэранам і сельскагаспадарчыя арганізацыі –апрацоўваюць прысядзібныя ўчасткі, выдзяляюць зерне, гародніну.

Розныя віды сацыяльна-бытавой дапамогі аказваюць ветэранам работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Надомнае абслугоўванне арганізавана ў 40 населеных пунктах раёна, на абслугоўванні знаходзіцца 358 чалавек, сярод якіх – 18 інвалідаў і ўдзельнікаў вайны.

– Ветэраны вайны і працы імкнуцца і пасля выхаду на пенсію прыносіць дзяржаве карысць, – расказваў Уладзімір Піліпавіч. – Многія з іх прымалі самы актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, Прэзідэнта краіны, працавалі ў складзе ініцыятыўных груп, тэрытарыяльных выбарчых камісій. Часта ветэраны становяцца ініцыятарамі сутрэч з моладдзю, правядзення ўрокаў мужнасці, частыя госці яны і на конкурсах, фестывалях рознага ўзроўню.

Высокую ацэнку прысутных атрымала і іншая грамадская дзейнасць ветэранскіх аб’яднанняў. Удзячныя словы гучалі ў адрас клуба кветкаводаў, ансамбля народнай песні ветэранаў “Світанак”, ветэранскага ансамбля “Непаседы”. Такая актыўнасць ветэранаў не магла застацца незаўважанай – кіраўнік клуба кветкаводаў “Суквецце”, старшыня Жгунскай пярвічнай ветэранскай арганізацыі В.А. Бондарава за сваю актыўную жыццёвую пазіцыю на канферэнцыі была ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, такой жа ўзнагародай адзначана і старшыня Крупецкай пярвічкі П.С.Сазонава. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Т.І.Свірыдзенка.

У цэлым работа раённай ветэранскай арганізацыі атрымала станоўчую ацэнку. Дэлегаты прыступілі да вырашэння арганізацыйных пытанняў.

Старшынёй раённага савета быў абраны Уладзімір Піліпавіч Лузанаў, яго намеснікам – Пётр Мікалаевіч Гораў, сакратаром – Валянціна Аляксееўна Бурлакова. Прадстаўляць Добрушчыну на абласной ветэранскай канферэнцыі будуць У.П.Лузанаў, П.А.Кірычэнка, П.М.Гораў, М.Р.Мартынава, Я.І.Зайцава, В.А.Бондарава.

Пасяджэнне завершылася на прыемнай ноце – чатырнаццаці прадстаўнікам раёна было прысвоена званне “Ганаровы ветэран”.Сяргей ЧАЙДАК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по