Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Добрушские смотровые комиссии продолжают обследование домов

Тых, хто не ўмее – навучыць, хто не хоча – прымусіць, каб нарэшце крануць з месца “ледзяную глыбу” невыконваемых правіл бяспечных паводзін у быце – задача створаных на месцах назіральных камісій. У рабоце такой гарадской структуры прыняла ўдзел журналіст “Добрушскага краю”.

-Ой, як вас многа! – на здзіўлены голас дачкі з пакоя выйшаў гаспадар дома па вуліцы Тургенева.

– Добры дзень, шаноўны Леанід Якаўлевіч! – першай з ветэранам вайны павіталася дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Алейнікава. – А мы да вас з камісіяй, хочам пераканацца, што ваш дом ў плане пажарнай бяспекі – у парадку, даведацца, якія бытавыя праблемы вас хвалююць.

Тым часам прадстаўнікі камісіі вывучалі сферы сваіх інтарэсаў. Вопытны позірк дырэктара КУП “Добрушэнергасервіс” Юрыя Петражыцкага адразу вызначыў, што электраправодка ў доме – новая. Гаспадар пацвердзіў, што спецыялісты яе поўнасцю замянілі, а ветэран сам аплаціў кошт работ, бо разумее, наколькі яны важныя.

На сцяне ў кухні – новы газавы кацёл, у памяшканні цёпла, светла, чыста і вельмі ўтульна. Нават фіялкі на падаконніку, здаецца, вырашылі аддзякаваць за гэта яркім цвіценнем.

– Але ж не бачу пажарнага апавяшчальніка, – заўважыў інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Мітрафанаў, і дзядуля прынёс з пакоя няспраўны прыбор.

Аказалася, у ім села батарэйка. Ратаўнікі растлумачылі гаспадару, як яе замяніць, запісалі на ўсякі выпадак нумар яго тэлефона, і камісія з прыемнымі ўражаннямі ад убачанага накіравалася да наступнага па спісе домаўладання. За экскурсавода – участковы інспектар міліцыі Яўгеній Ігнаценка. На гэтай вуліцы – больш дзесяці дамоў, у якіх жывуць адзінокія старэнькія, інваліды, шматдзетныя сем’і.

Да форткі дома адзінокай пенсіянеркі Соф’і Рыгораўны Раманавай вядзе свежапрачышчаная сцежка. Гэта сацыяльны работнік ужо з раніцы пабыла ў сваёй падапечнай. У пакоі, упрыгожаным вязанымі сурвэткамі, вышытымі абрусамі і дарожкамі, адчуваецца лёгкасць і спакой. Ёсць печка, ёй тут не карыстаюцца, хоць гаспадыня не адмовілася б ад дапамогі па яе рамонце. А раптам спатрэбіцца запасная крыніца цяпла...

Канкрэтных абяцанняў на гэты конт ніхто не даў, але просьбу ўзялі на заметку, пакінуўшы бабулі прадпісанне аб абсталяванні жылога памяшкання аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.

Не было гэтага маленькага ахоўніка і ў доме яшчэ адной адзінокай жыхаркі. Затое прычыну для занепакоенасці супрацоўнікі МНС знайшлі: нейкі “майстар” падшыў столь у кухні пластыкавымі панелямі так, што яны ўжо абвугліліся вакол голай лямпачкі – аб тым, што на ёй патрэбны плафон, ніхто не думаў. Цяпер у гаспадыні клопату дабавілася: давядзецца выконваць прадпісанне пажарнага інспектара аб ухіленні парушэнняў правіл бяспекі.

Між іншым, адсутнасць апавяшчальнікаў і тое, што прыборы не працуюць, – агульны недахоп абследаваных дамоў. Не выключэнне – і сям’я з трыма дзецьмі. Заўвагу камісіі, праўда, прыйшлося выслухаць не гаспадыні, а яе былому мужу, які прыходзіць наглядаць за дзецьмі сваёй экс-жонкі. Той раніцай мама, напэўна, не паспела заправіць дзіцячыя ложкі, падмесці падлогу. Неахайны выгляд жылля сапсаваў настрой нечаканых гасцей і пераканаў у тым, што некаторыя маладыя мамы не турбуюцца, што хтосьці ўбачыць у доме гару нямытага посуду або раскіданыя па пакоі шкарпэткі, брудную пасцельную бялізну. Добра, што ёсць людзі, якім, акрамя сваіх службовых абавязкаў, неабыякавы і ўмовы, у якіх жывуць найбольш неабароненыя і праблемныя катэгорыі насельніцтва.

Самая ненадзейная з іх – аматары спіртнога і асабліва – “ціхія п’яніцы”.

З 23 лютага па 4 сакавіка гэты кантынгент будзе знаходзіцца пад асаблівай увагай супрацоўнікаў МНС: як паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, мэты дэкадніка пажарнай бяспекі, арганізаванага на тэрыторыі раёна, – прафілактычная работа, выяўленне фактаў нездавальняючага супрацьпажарнага стану дамоў грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем, і ўстраненне парушэнняў.

– Гэта дадатковыя меры па стабілізацыі абстаноўкі з гібеллю людзей на пажарах, якая на Гомельшчыне застаецца складанай, – растлумачыў начальнік інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду РАНС Сяргей Казакоў. – Амаль 25 працэнтаў усіх 185 зарэгістраваных з пачатку года пажараў здарылася па віне асоб, якія знаходзіліся ў стане ап’янення. Яны ж, у асноўным, і сталі ахвярамі – 23 чалавекі з 31 загінуўшага.Людміла НАЗАРАВА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по