Асобы года. 2012
Па традыцыі ў апошнім нумары «Наша Ніва» вызначае людзей года. Тых, чые ўчынкі запомніліся, паўплывалі на гісторыю. Самыя яркія асобы года — у рэйтынгу «НН».

Дыпламат года — Стэфан Эрыксан
У жніўні паслу Швецыі Стэфану Эрыксану беларускае МЗС не падоўжыла акрэдытацыю. Дыпламату ў тэрміновым парадку давялося збіраць валізы, вяртацца ў Стакгольм. Але палюбілі яго беларусы зусім не за гэта. Эрыксан бліскуча валодае беларускай мовай, перакладае творы нашай літаратуры, спрычыняўся да шматлікіх культурных і грамадскіх падзей. Цяпер Эрыксан па-ранейшаму не забывае пра Беларусь. Нават сваю старонку ў Фэйсбуку вядзе па-беларуску.
Цацка года — плюшавы мядзведзік
Выгнанню Эрыксана папя¬рэднічала дзёрзкая акцыя, зладжаная пры падтрымцы рэкламнага агенцтва Studio Total. Тумас Мазэці і Ганна Ліна Фрэй «бамбардавалі» з самалёта Івянец і Мінск плюшавымі мядзведзікамі, да якіх былі прымацаваныя цыдулкі з інфармацыяй пра палітвязняў і парушэнні правоў чалавека. Мілыя дзіцячыя цацкі раптоўна сталі крамольнымі. За здымкі з мядзведзікамі затрымлівалі журналістаў. А чыноўнікі Рачкоўскі і Пахмелкін нават страцілі пасады, хоць упарта адмаўлялі факт незаконнага перасячэння мяжы.
Фатограф года — Антон Сурапін, рыэлтар года — Сяргей Башарымаў
Гэтыя хлопцы прабылі больш за месяц у турме КДБ па абвінавачанні ў дапамозе шведам па перасячэнні мяжы. Адзінае, што іх аб’ядноўвала са «справай мядзведзікаў»: Сурапін на сваім сайце першы выставіў здымкі плюшавых цацак, а Башарымаў — некалі здаваў шведам кватэру. У выніку абодвух хлопцаў адпусцілі, статус падазраваных не знялі, але і ніякіх працэсуальных дзеянняў не праводзяць.
Героі года — Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч і іншыя палітвязні
У няволі застаецца 13 палітвязняў. Тыя людзі, якія цаной сваёй волі, адмаўляюцца пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Гэта Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Мікола Аўтуховіч, Васіль Парфянкоў, Аляксандр Малчанаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка.
Эмігрант года — Андрэй Саннікаў
Андрэй Саннікаў у красавіку выйшаў з турмы. Праз паўгода, у кастрычніку, стала вядома, што экс¬кандыдат у прэзідэнты атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. Выехалі таксама паплечнікі Саннікава па «Хартыі-97»: Зміцер Бандарэнка, Аляксандр Атрошчанкаў, Мікалай Халезін, Наталля Радзіна.
Сёлета з Беларусі таксама быў вымушаны з’ехаць галоўны рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў.
Журналіст года — Андрэй Пачобут
Гродзенскі карэспандэнт польскай «Газеты Выборчай» ужо адседзеў у турме за паклёп на прэзідэнта.
Сёлета быў паўторны наезд. Нават дзесяць сутак Андрэй правёў у СІЗА. Відаць, дамагаліся, каб Пачобут пісаў на больш нейтральныя тэмы. Не запалохалі. Пяро Пачобута застаецца такім сама вострым.
Салідарнасць года — хлопцы з «Граніта»
Рабочыя прадпрыемства «Граніт» праявілі зайздросную салідарнасць. Хай некаторых, як іх лідара Алега Стахаевіча, звольнілі з працы, але хлопцы ўсё ж дабіліся значнага паляпшэння стаўлення кіраўніцтва да рабочых і павышэння заробкаў.
Сцяганосец года — Ніна Багінская
Гэтая мінская пенсіянерка неаднаразова проста брала бел-чырвона-белы сцяг і выходзіла на цэнтральныя вуліцы Мінска. 19 снежня гэткім чынам яна адзіная ўшанавала гадавіну Плошчы. Падняць руку на спн. Багінскую спецназаўцы не адважваюцца, толькі сцягі забіраюць, але спадарыня Ніна ўсё адно выходзіць.
Маці года — Любоў Кавалёва
Іншая на яе месцы ўжо даўно апусціла б рукі, а Любоў Кавалёва працягвае дабівацца, каб спрэчныя моманты ў справе Уладзіслава Кавалёва былі перагледжаныя, нарэшце, каб ёй аддалі цела сына, расстралянага па справе выбуху ў мінскім метро.
Гісторык года — Андрэй Чарнякевіч
Сёлета свет пабачыла цудоўная кніга «Гродназнаўства», своеасаблівая энцыклапедыя жыцця горада святога Губерта. І першапачаткова яна была выдатна ацэненая не толькі незалежным грамадствам, але і мясцовымі чыноўнікамі. Праўда, праз некалькі месяцаў у Гродне пачалося «паляванне на вядзьмарак». Аднаго з аўтараў «Гродназнаўства», гісторыка Андрэя Чарнякевіча, звольнілі з універсітэта. Выгналі за што? За тое, што якасна зрабіў сваю працу.
Ізя Сігізмундавіч года — Марат Новікаў
У бізнэсмена Марата Новікава дзяржава забрала два кандытарскія прадпрыемствы — «Камунарку» і «Спартак». Лукашэнка казаў, што давялі лідараў вытворчасці да вартага жалю стану. Дасталося і асабіста ўласніку, якога Лукашэнка назваў «Ізем Сігізмундавічам». Каб Новікаў быў у Беларусі, а не ў ЗША, то арышту, відаць, не пазбег бы.
Гадзіннікі года — Кірыл, Мясніковіч
У часе візіту патрыярха РПЦ ва Украіну журналісты сфатаграфавалі гадзіннік Кірыла. Высветлілася, што каштуе ён 30 тысяч еўра. Разгарэліся спрэчкі, ці можа духоўная асоба валодаць такімі багаццямі. Зрэшты, прыцягнуў увагу грамадскасці гадзіннік не толькі патрыярха, але і прэм’ер¬міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, сфатаграфаваны падчас эканамічнага форуму. Кіраўнік урада мае гадзіннік за 37 тысяч даляраў — даражэйшы, чым у Лукашэнкі.
Спявачка года — Ларын
Яшчэ адна намінацыя сёлетняга топа сыходзіць у Швецыю. Спявачка Ларын перамагла на «Еўрабачанні» ў Баку. З шэрагу астатніх попзорак яе вылучае неабыякавасць да парушэння правоў чалавека. Яшчэ падчас фэсту яна сустракалася з азербайджанскай апазіцыяй. Калі ж шведка прыехала ў Мінск, то спаткалася з жонкай Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук і сфатаграфавалася ў майцы з выявай праваабаронцы. Пра справу Бяляцкага, дзякуючы гэтаму, даведалася шмат людзей.
Дубль-два года — Алена Ланская
Спявачка такі паедзе на «Еўрабачанне». Хай і з другога разу. Першы адбор у лютым выліўся ў вялізны скандал зза фальсіфікацыі вынікаў. У справу давялося асабіста ўмяшацца Лукашэнку, які ўшчучваў «вінаватых». У Баку паехалі «Лайтсаўнд». Праўда, зорак з неба там хлопцы не хапалі. У снежні ж Ланская без асаблівага розгаласу дабілася свайго — выйграла фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». І ніякіх скандалаў!
Развод года — Анжаліка Агурбаш
Свецкая хроніка ў Беларусі ёсць! Колькі тысяч людзей з заміраннем сэрца сачылі за падрабязнасцямі разводу попдзівы Анжалікі і яе мужа, мяснога магната Агурбаша! Каму застанецца маёмасць пры падзеле, дзе будзе жыць Ліка, ці развянчае іх Філарэт? Такія навіны адразу рабіліся самымі чытанымі ў беларускім інтэрнэце.
Спартсменка года — Вікторыя Азаранка
Рэдка беларусы дасягаюць поспехаў у «элітных» відах спорту. Вікторыя тут — адно з нямногіх выключэнняў. Сёлета тэнісістка ўпершыню перамагла ў турніры «Вялікага шлема», стала першай ракеткай свету і выйграла два медалі Алімпіяды (у адзіночцы і ў пары). Праўда, айчынных журналістаў Вікторыя зусім не песціць, дае інтэрв’ю толькі замежнікам.
Пытаннечка года — Вікторыя Папова і Зміцер Лукашук
Тэлефанаванне журналіста «Еўрарадыё» Змітра Лукашука да сябра журы нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», супрацоўніцы «Советской Белоруссіі» Вікторыі Паповай, нарабіла шуму. На бяскрыўднае «пытаннечка», за каго галасавала Папова на «Еўрабачанні», журналістка адказала: «Як жа я вас люблю, беларусаў… Ненавіджу! Ненавіджу!» Потым спадарыня Папова апраўдвалася, што гэтая фраза не тычыцца беларусаў, але хто ж ёй паверыў. Людзі балюча рэагуюць на абразы мовы ці нацыянальнай годнасці.
Трыумф года — Фелікс Баўмгартнэр
43-гадовы аўстрыйскі парашутыст прадэманстраваў, што чалавек здольны на многае. Бясстрашны мужчына скокнуў з парашутам з вышыні 39 кіламетраў, са стратасферы. Хуткасць ягонага падзення перавысіла хуткасць гуку. За скачком Баўмгартнэра сачылі анлайн 8 мільёнаў чалавек па ўсім свеце.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Столина
На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять
Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.
Парню со Столина за пару часов собрали 20 тысяч на адвоката - его судят за фото с деталью водомета
Хотите узнать больше? Теперь 27-летний парень проходит подозреваемым по уголовному делу.
Теперь полыхает Брестчина. В Беларуси за сутки огонь выжег 450 га леса, посещения лесов запрещены
Хотите узнать больше? Спасатели ликвидировали 163 пожара в экосистемах.
В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда
Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.
Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке
Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией
В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде
Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.
В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая
Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…
Пиломатериалы из Беларуси впервые отправились в Китай по железной дороге
Хотите узнать больше? Первопроходцем стала частная компания из Столина.
Инфо
Расписание- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта Столинского района
- Карта Давид-Городка
- Карта Столина
Объявления
Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется ветеринарный врач. Столин
0 бел.руб.
10:21, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:11, 02.03.2022Стальные арочные теплицы "Агро-С...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Столине
Столин — районная столица
Подробнее Недавно, путешествуя совсем по другим, малоизвестным брестской стороне краям, наткнулся на скромного собирателя разного рода старины... Знаете такой анекдот? Укорили как–то полешука: «Что
Интересная Беларусь
Приватизация квартиры в Беларуси. Список документов и порядок действий
Подробнее По состоянию на начало 2015 года 10% жилого фонда находилось в государственной собственности. Значительная часть указанных квадратных метров могут быть переведены в частное владение.


