Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Граніт» - у спісе нядобранадзейных прадпрыемстваў

Міжнародная арганізацыя працы ўключыла мікашэвіцкае прадпрыемства «Граніт» у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў - за парушэнні правоў прафсаюзаў. Звольненыя з гэтага прадпрыемства актывісты прафсаюзу дагэтуль шукаюць працы.

«Граніт» - у спісе нядобранадзейных прадпрыемстваў

Юрыст Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова лічыць уключэнне «Граніту» Міжнароднай арганізацыяй працы ў спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў заканамерным:
«У 2004 годзе былі вынесеныя рэкамэндацыі МАП па выпраўленні становішча з правамі незалежных прафсаюзаў. У асноўным гэтыя рэкамэндацыі не выкананыя. Было паседжанне Адміністрацыйнай рады МАП і зноў прыняты вельмі жорсткі дакумэнт па Беларусі. І ёсць наступная вельмі жорсткая мера - гэта 33 параграф Статуту МАП. Паводле яе МАП можа прымаць усялякія меры, нават да таго, каб звярнуцца да іншых краінаў з просьбай аб эканамічным уздзеянні...»
Увядзенне эканамічных санкцый з ініцыятывы Міжнароднай арганізацыі працы, кажа спадарыня Яськова, было аднойчы - у дачыненні да М’янмы. Алена Яськова не выключае, што ў будучыні такі крок можа быць зроблены і адносна Беларусі.
Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч кажа, што звольненыя з прадпрыемства актывісты дагэтуль шукаюць працу або ездзяць на заробкі. Уладкавацца на дзяржаўную працу, кажа Алег Стахаевіч, звольненым актывістам досыць праблематычна:

«Генадзь Паўлоўскі робіць кіроўцам-міжнароднікам. Віталь Пашэчка ездзіць у Расею... Мікалай Карышаў - у пошуках, пакуль на падпрацоўках. Жонка Анатоля Літвінкі прайшла камісію ў сетку прадуктовых крамаў... Паехала ў Лунінец у аддзел кадраў афармляцца, і яе там „адфутболілі“... Наша дзяржава не зацікаўленая ў людзях, якія маюць сваю пазыцыю, сваю думку».
Алег Стахаевіч кажа, што рабочы рух на «Граніце» пайшоў на спад, а кіраўніцтва прадпрыемства і дагэтуль выклікае сябраў незалежнага прафсаюзу на гутаркі, прапануючы рабочым, каб адмаўляліся плаціць складкі. Многія рабочыя адышлі ад пратэсту пасля таго, як на прадпрыемстве паднялі заробкі, кажа прафсаюзны лідэр.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Столина

На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять

Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.

В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда

Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.

Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке

Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией

В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде

Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.

В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая

Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…