Міжнародны пленэр ганчароў завяршае сваю працу
Удзельнікі IV Міжнароднага пленэра ганчароў пакінулі вёску Гарадная. Сёння і заўтра працягнецца іх знаёмства з Брэстчынай. Пасля гэтага яны накіруюцца дамоў. Дзясяць дзён свята, якое праводзіцца раз у два гады і цэнтрам якога традыцыйна становіца палеская вёска Гарадная, канчаткова завершыцца заўтра.

28 майстроў ганчарнай справы сабраліся на пленэры ў Гарадной. Восем з іх – мясцовыя ганчары, астатнія – з іншых куточкаў Беларусі і краін замежжа. Прадстаўнікі шасці краін свету (Беларусь, Грузія, Літва, Польшча, Расія, Украіна) сёлета прадставілі на Століншыне вырабы, якія можна зрабіць са звычайнай гліны.

Удзельнік пленэра ВладасЛукашэвічус, які прадстаўляў Расію, адзначыў, што на падобных пленэрах бывае досыць часта, а вось ў Гарадную трапіў упершыню. “Хочацца застацца тут на працяглы час, – сказаў ён. – Тут людзі добрыя, тут спакойна, няма мітусні, ёсць магчымасць тварыць. У мяне з’явілася адчуванне, што трапіў у Савецкі Саюз васьмідзясятых гадоў ”. Калегу падтрымаў майстар Ётаўціс Дзейвідас з літоўскага Каўнаса. Ён падцвердзіў, што атмасфера тут сапраўды добрая, створаны добрыя ўмовы для працы ўдзельнікаў пленэра.
На кірмашы ў Гарадной у нядзельку, адначасова з якім праведзена свята вёскі, свае вырабы прадставілі як запрошаныя спецыяльна на пленэр ганчары, так і мясцовыя майстры.

Набыць на памяць ці для гаспадарчых патрэб гліняны посуд, свістулькі для дзяцей, медальёны і іншыя рэчы можна было кожнаму. Ды і рабілі людзі гэта з задавальненнем.
Меў месца і торг.


Акрамя выставачных радоў, дзе была наладжана таргоўля, гараднянскія ганчары прывезлі сваю прадукцыю коньмі.

Падышоўшы да любога з вазоў і добра “пашуршаўшы” ў сене, можно было дастаць адтуль посуд любых памераў. Ды і патаргавацца з ганчарамі можна было, вось толькі знізіць цану досыць складана. Але ж гэта апраўдана цалкам, бо праца ганчара – цяжкая праца. Таму і плата за вынікі гэтай працы павінна быць дастойнай.

“За шэсцьдзясят не аддам, – кажа Васіль Гмір дзяўчыне, што хацела купіць на дзесяць тысяч танней. – Я ж працаваў, рыхтаваўся, ды і смешна на такі гаршчок цану скідаць”.


Акрамя вырабаў, удзельнікаў пленэра свае работы прадставілі народныя ўмельцы з Піншычны і са Століншчыны.

Хто не мог набыць посуд за грошы, мог паспрабаваць зрабіць свой на майстар-класе, што наладжаны непадалёку. Мікалай Нупрэйчык дапамагаў кожнаму жадаючаму ў рабоце за ганчарным кругам.

На сцэне ў цэнтры вёскі разгарнулася святочная праграма з нагоды пленэра і дня вёскі. Віталі ўдзельнікаў пленара калектывы мастацкай самадзейнасці. У Гарадной выступілі: народны ансамбль песні і музыкі “Шляхцічы” з Лунінца, народнае аматарскае аб’яднанне “Гарынскія папрадухі” з Рэчыцы, узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” з в.Мачуль, народнае фальклорнае аб’яднанне “Прамень” з Давыд-Гарадка і іншыя выканаўцы.
Ушанавалі на свяце доўгажыхара вёскі – 97-гадовую марыю Сцяпанаўну Мікша, бацькоў самага маленькага жыхара вёскі Ангеліны Кісель, якая нарадзілася 2 чэрвеня. Не засталіся па-за ўвагай сямейныя пары, што адзначаюць у гэтым годзе юбілеі сумеснага жыцця. 25 год адзначае пара Мікалая і Алены Шэлест, 50 год – пара Івана і Надзеі Шэлест. Самая маладая сямейная пара – Сяргеяі Наталлі Саевіч.
У вёсцы шмат мнагадзетных сем’яў, сярод якіх сям’я Уладзіміра і Наталлі Пешка.Сям’я Ільчэўскіх узнагароджана за самы добраўпаракаваны падворак. За шматгадовую і добрасумленную працу падарункі атрымалі пастух фермы в.Дзераўная Іван Піва і трактарыст-машыніст механізацыі в.Гарадная Іван Гмір, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Валянціна Ківель узнагароджана за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. На свяце прысутнічалі імяніннікі Святлана Ількіў і Галіна Вячорка, якія таксама атрымалі падарункі.
А ў зале мясцовага Дома культуры наладжаны прагляд кароткачасовага аўтэнтычнага фільма пра Гарадную, знятага ў 1939 годзе. Каардынатар праекта, загадчыца аддзела традыцыйнай культуры абласнога грамадска-культурнага цэнтра Брэсцкага ўпраўлення культуры Ларыса Быцко перад кожным праглядам казала, каб глядзелі стужку ўважліва: “Можа, хто з вас пазнае каго-небудзь у гэтым фільме”.
Ларыса Быцко адзначыла, што многае з запланаванагы на пленэры атрымалася. Дадала, што адна з мэт сёлетняга мерапрыемства – успамін пра ангобны роспіс, які мог бы стаць брэндам ганчарнай керамікі.

У Доме культуры разгарнулася выстава работ удзельнікаў пленэра.



Дырэктар Цэнтра ганчарства в.Гарадная Алімпіяда Леанавец кажа, што на пленэры шмат чаго паспелі зрабіць і што з нецярпеннем будуць чакаць, калі праз два гады ганчары зноў з’едуцца на Палессе.
У 1670 годзе па просьбе цэхавай арганізацыі гараднягнскіх майстроў-ганчароў Граматай караля Стэфана Баторыя паселішча Гарадная атрымала Магдэбургскае права. 200 год Гарадная мела статус горада і свой герб.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Столина
На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять
Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.
Парню со Столина за пару часов собрали 20 тысяч на адвоката - его судят за фото с деталью водомета
Хотите узнать больше? Теперь 27-летний парень проходит подозреваемым по уголовному делу.
Теперь полыхает Брестчина. В Беларуси за сутки огонь выжег 450 га леса, посещения лесов запрещены
Хотите узнать больше? Спасатели ликвидировали 163 пожара в экосистемах.
В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда
Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.
Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке
Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией
В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде
Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.
В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая
Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…
Пиломатериалы из Беларуси впервые отправились в Китай по железной дороге
Хотите узнать больше? Первопроходцем стала частная компания из Столина.
Инфо
Расписание- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта Столинского района
- Карта Давид-Городка
- Карта Столина
Объявления
Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется ветеринарный врач. Столин
0 бел.руб.
10:21, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:11, 02.03.2022Стальные арочные теплицы "Агро-С...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Столине
В Столинском районе полиэтилен б/у и ПЭТ-бутылки можно сдать за деньги
Подробнее В Столинском районе проходит месячник по уборке территорий предприятий, организаций, зон отдыха, общественных мест, гаражных, лесных массивов и других территорий. Те...
Интересная Беларусь
Свадьба онлайн: весело, задорно, недорого и безопасно!
Подробнее Беларусь теперь может похвастаться проведением первой свадьбы в формате онлайн. Молодожены Федор Бубен и Вероника Случко стали новаторами в проведении нового формата свадьбы.


