Першая выставачная зала у Століне пачала сваё існаванне з выставы работ земляка Уладзіміра Уродніча
Першая выставачная зала ў Століне расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў.Аўтар першайвыставы - ўраджэнец Століншчыны, вядомы беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васільевіч Уродніч.

На ўрачыстае мерапрыемствасабраліся кіраўнікі раёна, творчая інтэлігенцыя, мясцовыя жыхары, журналісты.
Выставачная зала, былы домік прыўратніка, размяшчаецца ля ўвахода ў парк “Манькавічы” з боку дзіцячай бібліятэкі. Апошнія гады будынак пуставаў, і, як адзначыў начальнік аддзела культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба, неаднаразова паступалі прапановы ад індывідуальных падпрымальнікаў выкарыстаць яго ў якасці магазіна ці офіса. Нягледзячы на гэта, было прынята рашэнне адрэстаўрыраваць будынак і выкарыстоўваць яго ў якасці выставачнай залы. Рамонтныя работы вяліся каля чатырох месяцаў. “Уся плошча гэтага будынка выкарыстана пад выставачную залу. Падсобных памяшканняў тут няма, ніякіх прыбудоў не рабілі, – кажа Васіль Заруба. – Усё пакінулі як ёсць”.

У 2015 годзе 130-годдзе з дня заснавання адзначыць парк “Манькавічы”. Юбілейныя мерапрыемствы пачнуцца менавіта з гэтай выставачнай залы.

У планах – выстаўкі карцін мастакоў, фотамастакоў, работ народных майстроў, вучняў школ мастацтваў раёна. Васіль Заруба дадаў, што аддзел разгледзіць усе прапановы: не толькі мясцовыя творцы, але і творцы з іншых рэгіёнаў як Брэстчыны, так і ўсіх абласцей краіны могуць дамовіцца аб паказе сваіх работ у гэтай выставачнай зале. Акрамя таго, тут можна будзе праводзіць майстар-класы, шматлікія мерапрыемствы і г.д.

Першая выстава “Дарогай памяці” прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў. Аўтар першых работ, якія размясціліся ў выставачнай зале, - ўраджэнец Століншчыны, вядомы беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васільевіч Уродніч.

Даведка МП
Нарадзіўся Уладзімір Уродніч 22 мая 1942 года на хутары Лучкі непадалёку ад вёскі Вялікія Арлы. У 16-гадовым узросце паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, дзе атрымаў першыя тэарэтычныя веды па жывапісу, кампазіцыі.
З 1963 года ён – студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, з 1972 па 2002 год працаваў у Міністэрстве культуры Беларусі, некаторы час быў дэканам мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1974 года – член Беларускага саюза мастакоў, з 2003 – член студыі ваенных мастакоў, якая дзейнічае пры Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску, з’яўляецца старшынёй бюро секцыі аб’яднання “Традыцыя” пры Беларускім саюзе мастакоў.

Удзельнічаць у мастацкіх выстаўках Уладзімір Уродніч пачаў з 1973 года. Адной з галоўных тэм творчасці з’яўляецца тэма малой радзімы – Століншчыны і яе жыхароў.
На адкрыцці выставы прысутнічаў і сам Уладзімір Уродніч. Ён звярнуў увагуўсіх на тое, што лічыць сябе вельмі шчаслівым чалавекам, бо нарадзіўся ў цудоўным краі, які размяшчаецца паміж Прыпяццю і Гарынню. Працытаваўшы песенныя радкі: “Разумею цяпер чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць”, - адказаў, што сюды не ляцець не можна. І спецыяльна для гэтага дня, для адкрыцця залы ён адклаў усе свае справы ў Мінску і прыехаў на Столінскае Палессе.

Мастак сам правёў экскурсію па зале, распавёў пра свае работы, пра тое, як ён іх пісаў, што натхняла на стварэнне карцін.

Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў выказаў словы ўдзячнасці Уладзіміру Уроднічу за прадастаўленую магчымасць палешукам бачыць яго работы на выставе ў Століне. І выказаў пажаданне, што гэта выстава – не апошняе мерапрыемства, якое сумесна з мастаком будзе праведзена ў Століне.
Работы Уладзіміра Уродніча прыкладна на працягу тыдня яшчэ можна ўбачыць у выставачнай зале, а пасля іх зменяць работы іншых творцаў.

Выставачная зала па вуліцы Савецкай, 106 працуе з серады па нядзелю з 10.00 да 19.00. Перапынак на абед з 14.00 да 15.00.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Столина
На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять
Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.
Парню со Столина за пару часов собрали 20 тысяч на адвоката - его судят за фото с деталью водомета
Хотите узнать больше? Теперь 27-летний парень проходит подозреваемым по уголовному делу.
Теперь полыхает Брестчина. В Беларуси за сутки огонь выжег 450 га леса, посещения лесов запрещены
Хотите узнать больше? Спасатели ликвидировали 163 пожара в экосистемах.
В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда
Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.
Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке
Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией
В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде
Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.
В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая
Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…
Пиломатериалы из Беларуси впервые отправились в Китай по железной дороге
Хотите узнать больше? Первопроходцем стала частная компания из Столина.
Инфо
Расписание- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта Столинского района
- Карта Давид-Городка
- Карта Столина
Объявления
Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется ветеринарный врач. Столин
0 бел.руб.
10:21, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:11, 02.03.2022Стальные арочные теплицы "Агро-С...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Столине
В Столинском районе полиэтилен б/у и ПЭТ-бутылки можно сдать за деньги
Подробнее В Столинском районе проходит месячник по уборке территорий предприятий, организаций, зон отдыха, общественных мест, гаражных, лесных массивов и других территорий. Те...
Интересная Беларусь
Портативные колонки: преимущества и правила выбора
Подробнее Как выбрать модель портативной колонки? На что обращать внимание при покупке колонки. Советы от А1. Почему именно портативная колонка? Устройство активно используют на улице. Колонка подключается к


