Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзень Незалежнасці ў Століне

Урачысты мітынг, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь і Дню Незалежнасці ў Століне сёлета атрымаўся надзвычай прыгожым. І нават дажджлівае надвор’е не перашкодзіла прыйсці жыхарам і гасцям горада на плошчу Леніна ў гэты дзень.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Ветэраны – адны з галоўныхлюдзей на свяце – пад’язджаюць на плошчу ў аўтамабільным картэжы. Па выхадзе з машын іх сустракаюць дзеці, дораць кветкі і праводзяць на пачэсныя месцы.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі віншуе ўсіх прысутных са святам.

Дзень Незалежнасці ў Століне

У хуткім часе на плошчы з’яўляюцца выпускнікі СШ №3 г.Століна. Землякам у Дзень Незалежнасці яны дораць вальс.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Пасляідзе парад тэматычна аформленых машын, што дэманструюць эпізоды Вялікай Айчыннай вайны: даваенны час, калі моладзь вальсуе, нават не ўяўляючы, што жудасная хмара вайны ўжо навісла над краінай. Наступная машына – пачатак вайны, пагранзастава.

Дзень Незалежнасці ў Століне

І вось на плошчы аўтамабіль з кампазіцыяй пра Брэсцкую крэпасць-герой.

Згодна з гітлераўскім планам “Ост” прадугледжвалася высяленне беларускага насельніцтва. Менавіта гэта адлюстравана на чарговым аўтамабілі.

Хатынь – адна са спаленых з жыхарамі вёсак. У гады вайны на Століншчыне згарэў не адзін дом, не адзін палешук спалены жывым.

На наступных машынах дэманструецца і партызанскі рух, і палявая кухня, медсанбат.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Узброеная барацьба і напамін аб аперацыі “Баграціён” на наступнай машыне калоны.

Дзень Незалежнасці ў Століне

І вось нарэшце вызваленне Мінска – 3 ліпеня 1944 года.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Па плошчы прайшоў “Бессмяротны полк”: вучні школ горада неслі ў руках пратрэты загінуўшых уВялікую Айчынную вайну землякоў.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Падзячны малебен за дараванне Перамогі і памінальную малітву па загінуўшых воінах-вызваліцелях здзейсніў благачынны цэркваў Столінскай акругі протаіерэй айцец Рыгор.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Ветэраны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, госці і жыхары райцэнтра ўсклалі карзіны з кветкамі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у вайну.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дыпломамі, ганаровыміграматамі, падзячнымі лістамі ўшанаваны на свяце тыя, хто сваёй плённай працайумацоўвае дабрабыт нашай Радзімы.

Дыпломам Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны калектыў Столінскага ДРБУ-141 за эканомію і беражлівасць сярод арганізацый будаўнічага комплексу па выніках работы ў 2013 годзе.

Ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны трактарыст-машыніст СВК “Фядорскмі” Уладзімір Еська, аператар машыннага даення СВК “Палеская Ніва” Ядвіга Вітун, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Беражноўскай СШ Вера Пашкевіч, майстар пагрузачна-разгрузачных работ ААТ “Гарынскі КБМ” Наталля Грэчка, муляр Столінскай ПМК-24 Віталь Коўка, дарожны рабочы Столінскага ЖКГ Аляксандр Вабішчэвіч, дырэктар філіяла “Грамхарч” Васіль Кавалец.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны урач-кардыёлаг Столінскай ЦРБ Ганна Вячорка, жывёлавод ААТ “Церабяжоў-Агра” Аліна Ярмоліч, трактарыст-машыніст СВК “Новая Прыпяць” Аляксандр Арлянін.

За патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі ганаровай граматай Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны пенсіянер Генадзь Зуеў, пісьмом падзякі – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Віта-Пласт” Віталій Шэлест, пісьмом падзякі раённага Савета дэпутатаў – палкоўнік запаса Міхаіл Паюта.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Ушанавалі доўгажыхара горада 93-гадовую Лідзію Міклуш, павіншавалі бацькоў самага маленькага жыхара райцэнтра (шчаслівы бацька – настаяцель храма ў гонар Узнясення Гасподня ў Століне айцец Мікалай).

Дзень Незалежнасці ў Століне

Віншавалі самую маладую сям’ю – сям’ю Сяргея і Сняжаны Мірановіч, якія напярэдадні Дня Незалежнасці ўступілі ў шлюб.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Віншавалі сем’і-юбіляры: 25-годдзе сумеснага жыцця сёлета адзначае сям’я Вячаслава і Жаны Козел, 45-годдзе – сям’я Станіслава і Ніны Курылюк, 50-годдзе – сям’я Сяргея і Наталлі Крыловых. А таксама шматдзетную сям’ю Генадзія і Людмілы Мароз.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Па добрай традыцыі падвялі вынікі конкурсаў па добраўпарадкаванню горада. Сярод прадпрыемстваў першае месца прысуджана Столінскаму ДРБУ №141, другое – Столінскай ПМК-24 і разлікова-касаваму цэнтру №21 г.Століна ААТ “Белаграпрамбанк”, трэцяе месца – Столінскай ДБПМК-32 і вытворчаму філіялу ААТ “Савушкін прадукт” у Століне.

За лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый сярод шматкватэрных жылых дамоў узнагароджаны дом №100 па вул.Савецкай. За лепшае азеляненне сярод пад’ездаў – пад’езд №1 дома №27 па вул. Брэсцкай.

За лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне прыватных дамоў грашовымі прэміямі ўзнагароджаны: Сцяпан Пашкевіч (вул.Гастэла, 22), Андрэй Касабуцкі (вул.Гастэла, 18а), Ганна Тумко (вул.Леніна, 35), Людміла Белавус (вул.Я.Коласа, 11).

Адзначаны лепшы работнік Столінскага ЖКГ Іна Трапец.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Па плошчы прайшлі ўдзельнікі масавай харэаграфічнай кампазіцыі “Будучае Беларусі залежыць ад нас”: ансамбль танца з Альман, ансамбль танца “Карамель”, юныя спартсмены (на ролікавых каньках, веласіпедах, з мячамі, байдаркамі), карацісты, выхаванцы дзіцячых садоў.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Прайшлі вучні прававых класаў СШ №2 г.Століна, праімчалі байкеры, удзельнікі ўзорнага ансамбля “Весялінка” СШ №2 г.Століна вынеслі на плошчу сцяг Рэспублікі Беларусь.

Урачысты мітынг завяршыўся, але гэта быў толькі пачатак свята. Усё прадоўжылася ў гарадскім парку, на сцэнічнай пляцоўцы, на стадыёне ФСК “Камунальнік”, ля берага ракі. Выстава сельскіх Саветаў раёна, выступленні самых маладых выканаўцаў Століншчыны і гасцей з суседняй краіны, выставы раённага краязнаўчага музея, цэнтраў творчасці, дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў, кансультацыі з медыцынскімі работнікамі, катанне на балотаходзе –кожны змог для сябе знайсці тут усё самае цікавае.

Святкаванне Дня Незалежнасці, свята горада завяршылася ўрачыстым салютам.

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне

Дзень Незалежнасці ў Століне
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Столина

На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять

Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.

В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда

Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.

Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке

Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией

В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде

Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.

В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая

Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…