Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Вынікі раённага конкурсу чытальнікаў днямі падвялі ў Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Конкурс “Я – грамадзянін Беларусі” арганізаваны аддзелам бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. “Мэты, якія мы ставілі перад правядзеннем конкурсу, – садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню дзяцей, папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, павышэнню статуса кнігі і чытання сярод падрастаючага пакалення”, – расказвае метадыст аддзела маркетынгу Столінскай ЦРБ Кацярына Страха.

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Падчас вясенніх канікул у бібліятэках раёна прайшоў адборачны тур, які завяршыўся выступленнямі на сцэнах Столінскага ГДК і Альшанскага СДК.

Некаторыя дзеці чыталі вершы ў нацыянальных касцюмах, хтосьці – пад суправаджэнне электроннай прэзентацыі. Для канкурсантаў выступілі: дзіцячы танцавальны гурток Столінскага ГДК,
лялечны гурток “Пралеска” Альшанскай сельскай дзіцячай бібліятэкі, Аліна Гарцуева з музычнай кампазіцыяй.

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Па выніках конкурсу першае месца прысуджана Яніне Наскевіч з Аздаміч (7 клас) і Людміле Страха з Рубля (7 клас), другое месца – Дзмітрыю Андрусевічу з Белавушы (6 клас) і пяцікласніцам з Давыд-Гарадка Вераніцы Бесан, Святлане Стаднік і Кацярыне Гудзім. Трэцяе месца прысвоена трэцякласніку з Варанёў Андрэю Велясніцкаму і васьмікласніку з Хорска Юрыю Хімічу.

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Прызы глядацкіх сімпатый атрымалі другакласніца Марыя Леўкавец з Мачуля і сямікласніца Алена Лазіцкая з Плотніцы.

“Такі конкурс мы праводзілі ўпершыню, меркавалі, што гэта ўжо састарэлая форма і яна не будзе цікавай, – гаворыць загадчык аддзела маркетынгу Столінскай ЦРБ Іван Ляшкевіч, – але калі правялі, то ўбачылі, што дзецям спадабалася. Нашы чаканні пераўзыдзены”.

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 42 юных чытача ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў, якія наведваюць бібліятэкі раёна. Дзеці чыталі не толькі вершы беларускіх паэтаў, але і творы, напісаныя землякамі: настаўніка і паэта з Давыд-Гарадка Віктара Вабішчэвіча, бібліятэкара Вялікамалешаўскай сельскай бібліятэкі Святланы Карняйчук.

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.

Не перавяліся на Століншчыне аматары паэзіі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Столина

На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять

Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.

В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда

Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.

Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке

Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией

В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде

Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.

В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая

Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…