Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Птушкай 2014 года стане зязюля

Птушкай 2014 года зязюлю звычайную выбрала грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Пра гэта паведамілі карэспандэнту Медиа-Полесья ў ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Птушкай 2014 года стане зязюля
Фото Дмитрия Якубовича

Нацыянальную кампанію “Птушка года” ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” праводзіць з 2000 года. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга і іншыя Партнёрам кампаніі выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

“Зязюлю птушкай 2014 года выбралі не выпадкова. Мы стараемся акцэнтаваць увагу на тых птушках, якія вядомыя шырокаму колу людзей і маюць пэўныя прыродаахоўныя патрэбы”, - адзначыла супрацоўнік па развіцці ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Ганна Трафімчук.

Як адзначылі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», з дапамогай спецыяльных датчыкаў, якія замацоўваюцца на птушках, можна атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне у рэжыме рэальнага часу, што дазваляе вызначыць шляхі міграцыі і месца зімоўкі. На пяці беларускіх зязюлях ужо з’явіліся датчыкі, а у новым годзе плануецца далучыць да сачэння яшчэ дзесяць птушак.

“Лічыцца, што зязюлі – нашы птушкі, беларускія, але ў Беларусі яны праводзяць толькі тры месяцы ў год. Большую частку года яны мігруюць альбо знаходзяцца на зімоўцы ў Афрыцы, – расказаў дырэктар ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Віктар Фянчук. – Таму праз зязюлю мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на значнасць міграцый і зімовак для птушак. На тое, што захаванне міграцыйных відаў магчыва толькі ў трансгранічным кантэксце”.

Колькасць зязюлі ў Еўропе скарачаецца ў сувязі са зменай практык вядзення сельскай гаспадаркі. У Беларусі сітуацыя лепшая, таму сабраныя дадзеныя дазволяць лепш зразумець асаблівасці біялогіі гэтага незвычайнага віда і тыя фактары, што ўплываюць на яго дабрабыт.

У ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” дадалі, што у рамках кампаніі “Зязюля - птушка 2014 года” будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх не толькі прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду, але і змяніць ягоны адмоўны “імідж”.

Птушкай 2014 года стане зязюля
Некалькі цікавых фактаў пра зязюлю:
1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату.
2. З-за завостраных крылаў і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобна да драпежнай птушкі. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка.
3. Зязюлі хапае ўсяго 10-16 секунд, каб падкласці яйка ў гняздо.
4. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс “ахвяраў” налічвае больш за 100 відаў.
5. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, праўда, на кожныя 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня.
6. Зязюля – дальні мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі часцей за ўсё не чарадой, а паасобку.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Столина

На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять

Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.

В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда

Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.

Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке

Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией

В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде

Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.

В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая

Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…