Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Альманскіх балотах з’явіліся інфармацыйныя аншлагі

12 інфармацыйных аншлагаў ТВП з’явіліся на тэрыторыі Альманскіх балотаў. Як тлумачаць у грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, гэтыя аншлагі ўказваюць на межы тэрыторый, асабліва важных для птушак.

У Альманскіх балотах з’явіліся інфармацыйныя аншлагі
Фото Н.Черкас

Альманскія балоты – 11-я па ліку тэрыторыя ў Беларусі, дзе ўжо ўстаноўлены інфармацыйныя і папераджальныя аншлагі. Яны прызначаны для інфармавання насельніцтва аб асаблівым статусе пэўнай прыроднай зоны, і важнасці яе для птушак.

Аншлагі размясцілі дзякуючы намаганням арганізацыі “Ахова птушак бацькаўшчыны”, ДПУ “Заказнікі “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты”, а таксама валанцёраў.

Дырэктар ДПУ “Заказнікі “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты” Іван Яхнавец адзначыў, што інфармацыя на аншлагах дапаможа людзям больш даведацца пра птушак, якія насяляюць гэтую тэрыторыю.

Альманскія балоты знаходзяцца на тэрыторыі Столінскага раёна на міжрэччы рэчак Льва і Сцвіга (правыя прытокі р.Прыпяць). Гэта самы буйны ў Еўропе цэльны лесабалотны комплекс. Яго плошча складае 94.000 га. На балотах - 2 возеры: Вялікае і Малое Засомінае плошчай каля 100 га.

Ёсць яшчэ 23 возеры, памеры якіх ад 0,5 га да 5 га. У заказніку выяўлена 687 відаў раслін (12 з іх занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі), 26 відаў млекакормячых. Птушак 151 від (25 занесеныя ў Чырвоную Кнігу Беларусі). Тэрыторыя заказніка – важнае месца канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак на гнездаванні і міграцыі. Таму ўстаноўка аншлагаў тут адбылася невыпадкова.

Аншлагі выраблены ў рамках праекта “Развіццё і ўмацаванне сеткі ахоўвальнікаў вакол значымых водна-балотных угоддзяў” пры падтрымцы “Кааліцыя чыстая Балтыка”.

У Альманскіх балотах з’явіліся інфармацыйныя аншлагі

У Альманскіх балотах з’явіліся інфармацыйныя аншлагі
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Столина

На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять

Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.

В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда

Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.

Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке

Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией

В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде

Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.

В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая

Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…