Гістарычная каштоўнасць на Століншчыне паступова знікае з вачэй
Практычна ў кожнай вёсцы некалі быў млын. Калі ж яго не было, то людзі малолі зерне ручнымі жорнамі. Гэта праца з’яўлялася даволі цяжкай і маруднай. Таму наяўнасць млына (ветранога, вадзянога ці паравога) шмат значыла для вяскоўцаў. Калі ў другой палове ХХ ст пачалася электрафікацыя населеных пунктаў, стала магчымым будаўніцтва млыноў з электрарухавікамі.

Такі млын даволі працяглы час працаваў у вёсцы Калоднае. Гісторыя яго цікавая, але мае сумнае заканчэнне. Краязнаўца з гэтай вёскі Міхаіл Карсека расказаў пра з’яўленне ў ёй млына (мельніцы, як называюць яго мясцовыя жыхары).
Усё пачалося ў канцы ХІХ ст. Валасны пісар з Навагрудка Якаў Іванавіч Сазановіч стаў ініцыятарам пераезду людзей з Навагрудчыны на Палессе ў маёнтак Калодна (былая ўласнасць Скірмунтаў). 1888 год стаў годам заснавання вёскі Калоднае. І ўжо, прыкладна ў 1900 г., Якавам Сазановічам на тэрыторыі былой панскай сядзібы пабудаваны млын. У 1919 г. Якаў Сазановіч памёр, а яго справу прадоўжылі сын, затым – унукі.
Ксенафонт Сазановіч у 1923 г. з аднавяскоўцам Васілём Яваровічам і Васілём Шаўчэнка з Дзераўной арганізаваў таварыства для сумеснага стварэння паравога млына. У той час у вёсцы некаторыя гаспадары мелі ветраныя млыны: Васіль Мазала, Васіль Яваровіч, Іван Лічко.
Таварыства пабудавала паравы млын з лакамабілем у 12 конскіх сіл. Пры млыне працавала крупарушка. Перавага гэтага млына ў параўнанні з ветравымі – магчымасць працаваць у любое надвор’е.
У 1927 г. да лакамабіля падключылі малатарню і сталі малаціць збожжа. У 1932 г. стары лакамабіль заменены на новы. Паравы млын Ксенафонта Сазановіча працаваў да 1936 года.
15 снежня 1936 года сыны Ксенафонта, Георгій і Сяргей, пазычыўшы ў людзей грошы, пабудавалі новы млын, больш прадуктыўны. Ён размясціўся на ўскраі вёскі, якраз там, дзе знаходзіцца і па сённшні дзень: каля дарогі, якая ішла на Пінск цераз Калоднае. Зараз яна пралягае паралельна сучаснай аўтадарозе ў напрамку Столін-Пінск і млын восенню і зімою добра відаць з шашы.
Будынак зроблены на бетонным фундаменце, мае драўляны каркас, сцены якога запоўнены белай цэглай. Цікава, што да гэтага часу каркас бясхознай пабудовы не прагніў, не струхлеў і не разваліўся.
Новы млын працаваў добра, быў запатрабаваны. З цягам часу там зрабілі прыстасаванне, каб часаць воўну, сталі рэзаць дошкі на цыркулярцы. У левай частцы млына стаяў лакамабіль, ад якога ішоў вялікі вал. Яшчэ ў адным памяшканні знаходзілася ваўначоска.
У 1939 г. мясцовасць перайшла пад уладу Саветаў. Хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна. Млын не працаваў. Старажылы ўспаміналі, што ў час вайны ў дом да мясцовага галавы прыйшлі бандэраўцы, звярнуліся да яго па-руску і сталі пытацца, дзе зерне. Той падумаў, што гэта партызаны, і сказаў, што зерне нарыхтавалі, і яно знаходзіцца ў млыне. Галава быў пабіты бандэраўцамі так, што практычна 2 месяцы праляжаў нерухома, а зерне было забрана.
Паколькі млын не працаваў, малоць збожжа людзі вазілі ў в.Рухча. Калі немцы адступалі, яны ўзарвалі ветраны млын Васіля Мазала і раскамплектавалі млын Сазановічаў.
Пасля вайны Еліферый Лічко і Георгій Сазановіч працягвалі працу ў млыне. Еліферый Лічко знайшоў дзесьці ў в.Відзібор няспраўныя вагі, якія былі адрамантаваны і прыстасаваны для працы ў млыне.
У хуткім часе млын нацыяналізавалі і перадалі ў Столінскі райпрамкамбінат, а затым аддалі калгасу. Малолі тут збожжа і для калгаса, і для насельніцтва. З цягам часу перавялі на электрычную цягу, а лакамабіль адправілі на металалом.
Прайшлі гады. Праца ў млыне спынілася, ён быў расцягнуты, разрабаваны і засталося тое, што маем на гэты час.
Як успамінаў некалі былы гаспадар Георгій Сазановіч (дзед `Юрко), калі млын працаваў, то сцены будынка варушыліся, але ён не развальваўся. Яшчэ ён расказваў, што, каб даведацца пра работу млына, ездзіў вучыцца на спецыяльныя курсы ў Варшаву.
Гэта сапраўдная культурная каштоўнасць, але, на жаль, бясхозная. Такіх архітэктурных збудаванняў, па словах гісторыкаў, няма ва ўсёй Брэсцкай вобласці, а, можа, і ў краіне. Вядучы метадыст па ахове гіторыка-культурнай спадчыны раёна Аляксандр Марушка пацвярджае наяўнасць толькі адной такой пабудовы ў Столінскім раёне і ў Брэсцкай вобласці. А супрацоўнік Столінскага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Вярэніч адзначае, што ўнікальнасць гэтага млына ў тым, што на адным валу можна было выконваць не менш 5 розных аперацый: малоць збожжа, рабіць крупы, ціснуць алей, часаць воўну, пілаваць дошкі і інш.
Зараз існуе толькі адзін экскурсійна-пазнаваўчы турыстычны маршрут “Па старажытнай Тураўскай зямлі”, шлях якога з Пінска да Турава пралягае якраз цераз Калоднае. Дык вось у ім, падчас наведвання былой сядзібы Скірмунтаў, і ўпамінаецца гэты млын.
Калісьці супрацоўнікамі раённага краязнаўчага музея з аднадумцамі была зроблена спроба ўключыць гэты архітэктурны помнік у спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці раёна, але яна аказалася безвыніковай. Шкада, што такая спадчына не патрэбна нікому і паступова разбураецца ад дажджу, ветру, снегу і нядобрых людзей.













Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Столина
На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять
Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.
Парню со Столина за пару часов собрали 20 тысяч на адвоката - его судят за фото с деталью водомета
Хотите узнать больше? Теперь 27-летний парень проходит подозреваемым по уголовному делу.
Теперь полыхает Брестчина. В Беларуси за сутки огонь выжег 450 га леса, посещения лесов запрещены
Хотите узнать больше? Спасатели ликвидировали 163 пожара в экосистемах.
В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда
Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.
Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке
Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией
В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде
Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.
В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая
Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…
Пиломатериалы из Беларуси впервые отправились в Китай по железной дороге
Хотите узнать больше? Первопроходцем стала частная компания из Столина.
Инфо
Расписание- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта Столинского района
- Карта Давид-Городка
- Карта Столина
Объявления
Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется ветеринарный врач. Столин
0 бел.руб.
10:21, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:11, 02.03.2022Стальные арочные теплицы "Агро-С...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Столине
Столин — районная столица
Подробнее Недавно, путешествуя совсем по другим, малоизвестным брестской стороне краям, наткнулся на скромного собирателя разного рода старины... Знаете такой анекдот? Укорили как–то полешука: «Что
Интересная Беларусь
Неизвестный и забытый памятник Всемирного наследия в Беларуси - Дуга Струве
Подробнее Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и


