«Журавінавая асалода». Нетрадыцыйнае свята ў Альманах
Свята ў гонар вельмі каштоўнай лекавай ягады адбылося ў в.Альманы Столінскагараёна.

«Журавінавая асалода» сабрала не толькі жыхароў вёскі, але і шматлікіх гасцей.
Свята праходзіладругі раз. Упершыню адбылося ў 2011 годзе. Сама ідэя належэць Ніне Лісавец - яна родам з Альман, а зараз працуе метадыстам раённага метадычнага цэнтра. Падчас вучобы Ніна Лісавец напісала дыпломную работу па свяце журавін, а хутка аддзелам культуры было вырашана выкарыстаць гэтую працу, тым больш, што Альманы знаходзяцца практычна ў цэнтры Альманскіх журавінавых балот.
Здаўна мясцовае насельніцтва збірае гэтую цудадзейную ягаду. Не толькі для сябе, але і на продаж. І гэта добрая падмога, улічваючы, што на вёсцы атрымліваюць не такую ж ужо і вялікую заработную плату.
Пачалося свята з тэатралізаванага шэсця. На чале калоны ішла Балотная Гаспадыня, а за ёй – зборшчыцы ягад у народным адзенні, за імі – творчыя калектывы Столінскага раёна.
Святочная праграма прайшла на сцэне каля мясцовага Дома культуры. Балотная Гаспадыня расказала пра ягаду журавіну і запрасіла на сцэну першых жыхароў мястэчка – Альмана і Альманку. Яны павіталі ўдзельнікаў свята і пачаставалі сокам з журавін і журавінавым пірагом.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба расказаў пра ўзнікненне свята ў раёне, адзначыў, што столінская зямля вядома яшчэ шэрагам цікавых і адметных фестываляў. Пажадаў, каб гэтае свята атрымала тут прапіску на доўгія гады. Выказаў падзяку і ўручыў падзячны ліст за супрацоўніцтва і фінансавую падтрымку пры правядзенні свята журавін прадстаўніку грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вользе Лукшыц. У сваю чарнгу Вольга Лукшыц адзначыла важнасць захавання жывёльнага і расліннага свету Альманскіх балот дзеля будучых пакаленняў.
Старшыня Стружскага сельскага Савета Ніна Іванаўна Ліпская адзначыла, што, дзякуючы журавінам, у дамах людзей утульна, што на заробленыя грошы можна купіць патрэбныя рэчы. Яна ж узнагародзіла лепшых зборшчыкаў журавін. А імі па выніках конкурсу сталі: Анна Гаўрылаўна Дзенісовіч, Таццяна Васільеўна Шаміч, Марыя Пятроўна Шаміч. Самым лепшым прыёмшчыкам ягад названы Іван Васільевіч Аглашэвіч. Але ж у Альманах, ды і ў навакольных вёсках таксама, шмат добрых зборшчыкаў. Мясцовыя дзеці ведаюць ягадныя мясціны і збіраюць журавіны разам з дарослымі.
Ля святочнай сцэны разгарнуліся выставы народнай творчасці альманцаў: кулінарных шэдэўраў мясцовых гаспадынь, выставы вырабаў з прыроднага матэрыялу, нават можна было прыдбаць касметыку. Праўда, не з журавін, а сучаснага касметычнага вытворцы.
Прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” арганізавана віктарына, жадаючыя змаглі паглядзець на прыроду ў біноклі, атрымаць карысную інфармацыю пра Альманскія балоты. Пры жаданні можна было запоўніць анкету ахоўніка Альманскіх балот ці анкету для далучэння да гэтага аб’яднання.
Святочны настрой стваралі і падтрымлівалі ўдзельнікі творчых калектываў раёна і госці з Польшчы - фальклорны калектыў “З лесу”. У рэпертуары гэтага калектыву народныя песні Польшчы, Украіны, Беларусі. Ды і ўдзельнікі калектыву – з гэтых жа краін. На свяце гучалі песні, запісаныя ў в.Клятнае Пінскага раёна, а таксама ў в.Аздамічы Столінскага раёна. Адну з песень яны выканалі разам з жыхаркай в.Альманы Надзеяй Назараўнай Дзенісовіч, якая іх тут гасцінна прымала і спявала мясцовыя песні.
Шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам і жыхарам вёскі за такое свята, а культработнікам - творчага натхнення.
Сапраўднае свята журавін атрымалася ў Альманах!



















Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Столина
На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять
Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.
Парню со Столина за пару часов собрали 20 тысяч на адвоката - его судят за фото с деталью водомета
Хотите узнать больше? Теперь 27-летний парень проходит подозреваемым по уголовному делу.
Теперь полыхает Брестчина. В Беларуси за сутки огонь выжег 450 га леса, посещения лесов запрещены
Хотите узнать больше? Спасатели ликвидировали 163 пожара в экосистемах.
В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда
Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.
Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке
Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией
В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде
Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.
В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая
Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…
Пиломатериалы из Беларуси впервые отправились в Китай по железной дороге
Хотите узнать больше? Первопроходцем стала частная компания из Столина.
Инфо
Расписание- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта Столинского района
- Карта Давид-Городка
- Карта Столина
Объявления
Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется ветеринарный врач. Столин
0 бел.руб.
10:21, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:11, 02.03.2022Стальные арочные теплицы "Агро-С...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Столине
Столин — районная столица
Подробнее Недавно, путешествуя совсем по другим, малоизвестным брестской стороне краям, наткнулся на скромного собирателя разного рода старины... Знаете такой анекдот? Укорили как–то полешука: «Что
Интересная Беларусь
Штрафы за нарушения ПДД в Беларуси обещают сильный рост...
Подробнее К 1 июня 2020 года должна быть представлена финальная версия нового Кодекса об административных правонарушениях (КоАП). В которой, в частности, предлагается повысить штрафы за превышение скорости.


